30.04.2019 БХД збірае подпісы за адмену пабораў з царкоўных мерапрыемстваў
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя пачала збор подпісаў супраць абавязковых выплатаў за царкоўныя і касцёльныя мерапрыемствы, уведзеных сумнавядомай пастановай Саўміну нумар 49, паведамляе сайт krynica.info.
30.04.2019 У Гомелі адбыўся яшчэ адзін «экстрэмісцкі» суд. Завочны
Суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок 24 красавіка аштрафаваў жыхара абласнога цэнтра Аляксандра Іванова на 10 базавых велічыняў (255 руб.) За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП).
30.04.2019 Яшчэ два праціўнікі акумулятарнага завода аштрафаваны ў Берасці
Суд Ленінскага раёна Берасця 29 красавіка вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Уладзіслава Абрамовіча і аштрафаваў актывіста на 10 базавых велічыняў. На наступны дзень Алесь Абляк атрымаў 25 базавых велічынь.
30.04.2019 Як прайшоў праваабарончы LARP ў Бабруйску
Валанцёры «Магілёўскай вясны» арганізавалі ралевую гульню жывога дзеяння ў адным з самых маляўнічых гарадоў Беларусі.
30.04.2019 Свой – чужы. Першамай у Беларусі не для ўсіх
Паўсюдна ў краіне гарадскія ўлады не даюць дазволы на правядзенне акцый, прысвечаных святкаванню Першамая, спасылаючыся на запланаваныя раней мерапрыемствы.
29.04.2019 Параўнаем? Падлік галасоў ва Украіне і Беларусі
Беларускія журналісты і праваабаронцы прысутнічалі на падліку галасоў 21 красавіка на адным з выбарчых участкаў г. Кіева. Яны адзначылі адкрытасць і даступнасць украінскай працэдуры падліку галасоў.
29.04.2019 Актывістка са Светлагорску: Мы абавязкова абаронім сваё права — няхай нават праз ААН
Экалагічная актывістка са Светлагорску Таццяна Наскова абскарджвае рашэнне суда па справе забароны мітынгу, падчас якога планавалася прыцягнуць увагу да праблем, якія стварае жыхарам горада завод беленай цэлюлозы ў вёсцы Якімава Слабада, паведамляе "Гомельская Вясна".
29.04.2019 «Берасцейцы супраць свінцу» - назва першамайскага мітынгу ў Берасці
Заяўка на правядзеньне мітынгу па паведамляльным прынцыпе была пададзеная ў гарвыканкам 19 красавіка. На раніцу 29 красавіка лістоў з забаронамі актывісты не атрымалі, піша «Брестская газета».
29.04.2019 Праваабаронца намагаецца пакараць суддзю, які абмежаваў доступ у суд над Пятрухіным усім жадаючым
Спасылаючыся на артыкулы 91, 92, 95 Кодэкса Республікі Беларусь аб аб судаўладкаванні і статусе суддзяў прааабаронца просіць старшыню абласнога суда ўзбудзіць дысцыплінарную вытворчасць у дачыненні суддзі суда Леніскага раёна Брэста Аляксандра Семянчука.
29.04.2019 Хацелі спыніць грамадзянскі пратэст, а забаранілі пілігрымкі вернікаў
Пастановай Саўміна ў студзені 2019 году зацверджана «Палажэнне аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, што аказваюцца міліцыяй, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства». Відавочна, пастанова была прынята, каб адбіць ахвоту ў палітычна актыўнай часткі грамадзян арганізоўваць вулічныя мерапрыемствы.
29.04.2019 За неаплату паслуг міліцыі арганізатараў Дня волі аштрафавалі
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 29 красавіка распачаўся адміністрацыйны працэс над арганізатарамі Дня волі за адмову аплаты аказаных паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту.
29.04.2019 Як сустрэча анархістаў пад Кобрынам скончылася катаваннямі
На выходных 20 красавіка дваццаць прадстаўнікоў спецслужбаў (АМАП і САХР) у бронекамізэльках з аўтаматамі ды ў масках уварваліся на лецішча ў вёсцы Тэўлі Кобрынскага раёну, дзе адпачывала група з 11 маладзёнаў. На ўсіх надзелі кайданкі і адвезлі ў Кобрынскі РУУС, пасля чаго яны ноч правялі ў ізалятары часовага ўтрымання.
29.04.2019 Затрыманых у суботу маладафронтаўцаў будуць судзіць
Па словах актывіста Валерыя Рабцава, маладафронтаўцы збіралі подпісы пад патрабаваннем аб адклiканнi з Беларусі пасла Расіі Міхаіла Бабіча падчас Чарнобыльскага шляху.
28.04.2019 Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 26 красавіка 2019 года ў Мінску
26 красавіка 2019 года года ў Мінску прайшло традыцыйнае шэсце "Чарнобыльскі шлях", прысвечанае 33-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
27.04.2019 Пяцёра затрыманых у Лагойску
Сустаршыня Беларускай Хрысціянcкай дэмакратыі Павел Севярынец паведамляе пра затрыманне ў Лагойску актывістаў Маладога фронту.










