11.05.2019 13 траўня - новы разгляд "экстрэмісцкай" справы Глеба Рубанава
Глеба Рубанава выклікалі ў Савецкі РУУС на 11 траўня, хаця раней яму выдалі позву ў суд на 16 траўня. У выніку яму ўручылі позву ў суд на панядзелак 13 траўня.
11.05.2019 Мінпрыроды пачула галасы светлагорскіх экалагічных актывістаў
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вымушанае рэагаваць на звароты грамадзян Светлагорску, якія скардзяцца на смурод, звязаны з пусканаладачнымі працамі на вытворчасці сульфатнай беленай цюлюлозы.
11.05.2019 Інгушскага апазіцыянера і блогера Ісмаіла Нальгіева выслалі з Беларусі
Затрыманага 8 мая ў нацыянальным аэрапорце Мінск інгушскага апазіцыянера і блогера Ісмаіла Нальгіева 10 мая выслалі з Беларусі ў Расію, паведаміў БелаПАН адвакат Антон Гашынскі.
11.05.2019 Зачараванае кола цынізму
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун распавядае пра сваё змаганне з чыноўнікамі за свабоду мірных сходаў.
11.05.2019 Зміцера Паліенку пераводзяць у следчы ізалятар у Жодзіна
“Следства папярэдне будзе доўжыцца да канца гэтага месяца, – кажа сябра і паплченік Змітра Вячаслаў Касінераў. – 26 мая у Зміцера Дзень народзінаў (споўніцца 25 гадоў), таму чарговае свята ён будзе сустракаць за кратамі”.
11.05.2019 Блог Алеся Бяляцкага: XIV. Вяртаньне з Шалі ў Грозны. Маскоўская палітыка
Шостая гадзіна. Хутка цямнее. Мы вяртаемся ў адной машыне разам з Святланай Ганнушкінай і Мікалаем Рыбаковым, піцерскім яблычнікам, які ляцеў разам з намі ў самалёце.
10.05.2019 Human Rights Watch і CPJ просяць стварыць "гарачую лінію" для журналістаў падчас Еўрапейскіх гульняў у Мінску
Паводле інфармацыі прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", у сваёй заяве праваабаронцы звяртаюць увагу на дрэнную рэпутацыю беларускіх уладаў у плане свабоды медыя і выказвання меркавання.
10.05.2019 Арганізатары Дня волі абскардзяць штрафы за нявыплату паслуг міліцыі
Заяўнікі мінскага канцэрта-мітынгу на Дзень Волі абскарджваюць у Мінскім гарадзкім судзе штрафы за нявыплату паслуг па ахове грамадскага парадку. Яны просяць адмяніць пастанову суда Цэнтральнага раёна і спыніць адміністрацыйны працэс у дачыненні да іх.
10.05.2019 Генадзю Фядынічу змянілі рэжым «хатняй хіміі»
Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Цэнтральнага РУУС Мінску 2 траўня азнаёміла лідэра прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча з унесенымі зменамі.
10.05.2019 Інгушскага блогера Ісмаіла Нальгіева высылаюць з Беларусі без суда
Раніцай 10 траўня адвакату інгушскага апазіцыйнага блогера Ісмаіла Нальгіева, затрыманага раней у мінскім аэрапорце, паведамілі, што рашэнне аб яго высылцы ўжо прынята начальнікам АГіМ Кастрычніцкага раёна.
10.05.2019 У КПЧ ААН прызналі ўладу вінаватай за зламаны нос беларуса
Летам 2011 года Беларусь акунулася ў маўклівыя акцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК) Ілля Петравец назіраў за адной з такіх акцый пратэсту ў Мінску, у выніку чаго атрымаў закрыты пералом носа.
10.05.2019 Берасцейца, брутальна затрыманага на вачах у сына, пакаралі штрафам за хуліганства
3 сутак арышту і дзве базавыя велічыні штрафу. Так скончылася гісторыя з нядзельным затрыманнем Віталя Шавяленкава.
08.05.2019 У аэрапорце Мінска затрымалі інгушскага актывіста
Каля 12 гадзін у мінскім аэрапорце быў затрыманы інгушскі грамадзянскі актывіст, блогер і журналіст Ізмаіл Нальгіеў. Ён павінен быў вылецець у Еўропу. Ізмаіл прайшоў рэгістрацыю і дагляд, але за гадзіну да вылету яго затрымалі на памежным кантролі, патлумачыўшы гэта тым, што ён нібыта знаходзіцца ў вышуку.
08.05.2019 Кампанію па зборы сродкаў на штрафы блогера Пятрухіна заблакавалі
Блогеру паведамілі, што збор сродкаў на штрафы можа быць расцэнены як спроба ўхілення вінаватай асобай ад прызначанага пакарання.
08.05.2019 Пасля сутак на Акрэсціна суд Глеба Рубанава перанеслі
У сераду, 8 траўня, суд Савецкага раёна г. Мінска пачаў разгляд адміністрацыйнай справы IT-кансультанта Глеба Рубанава за рэпост у сацыяльных сетках у межах флэшмоба #яэкстрэміст.










