14.05.2019 Беларусь заняла 43 месца з 49 у рэйтынгу абароны правоў ЛГБТ
Беларусь займае 43 месца сярод 49 краін Эўропы ў галіне абароны правоў ЛГБТ супольнасці. Адпаведны рэйтынг апублікавалі 13 траўня на штогадовым міжурадавым форуме, прысвечаным Міжнароднаму дню барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй.
14.05.2019 Апеляцыйная скарга асуджанага да смяротнага пакарання Асіповіча не задаволеная, яго чакае расстрэл
14 траўня ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча.
14.05.2019 Што варта змяніць у беларускай Канстытуцыі?
Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч распавёў "Радыё Рацыя" пра тое, якімі, на яго погляд, павінны быць змены ў Канстытуцыі Беларусі.
14.05.2019 Галоўны ідэолаг Магілёва не дазволіла пікет за сваю адстаўку
Фармальна прычынай адмовы ў правядзенні масавага мерапрыемства стала адно слова ў заяве арганізатараў.
13.05.2019 Пад увагу ГУБАЗіКа трапіла нефармальная футбольная каманда
Затрыманне 17 чалавек за ўжыванне алкаголю ў грамадскім месцы стала толькі нагодай для таго, каб распытаць маладзёнаў пра іх інтарэсы, погляды і стасункі паміж сабой.
13.05.2019 Сумны рэкорд: МЗС Беларусі 10-ы раз не акрэдытоўвае журналіста Радыё Рацыя
10-я спроба гарадзенскага журналіста-фрылансера Віктара Парфёненкі атрымаць афіцыйную акрэдытацыю, сканчаецца адмоўна.
13.05.2019 Суд аштрафаваў Глеба Рубанава на 40 базавых
ІТ-кансультанта Глеба Рубанава прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і аштрафавалі на 40 базавых велічынь (1020 рублёў).
13.05.2019 Лёс асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Асіповіча вырашыць Вярхоўны суд
Апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча разгледзіць Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 14 траўня.
13.05.2019 Кляшчы сталі прычынай забароны масавых мерапрыемстваў у Берасці
Берасцейскія ўлады забаранілі правядзенне яшчэ 16 мітынгаў супраць акумулятарнага завода, запуск якога павінен адбыцца ў траўні.
13.05.2019 Высланага з Беларусі Ісмаіла Нальгіева абвінавацілі ў гвалце над прадстаўніком улады
Абвінавачаньне выстаўленае ў рамках крымінальнай справы аб пратэстах і сутыкненьнях зь сілавікамі ў Магасе і Назрані ў канцы сакавіка. Паводле гэтага артыкулу апазыцыянэру пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
13.05.2019 Дзмітрый Бекалюк: Гэта быў не суд, а нейкі тэатр
Актыўнага праціўніка будаўніцтва завода АКБ ў Берасці Дзмітрыя Бекалюка з трэцяй спробы прысудзілі да вялікага штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
11.05.2019 Мікола Дзядок абскарджваў у судзе адказ СК, а ў выніку атрымаў новы пратакол
11 траўня ў судзе Партызанскага раёна актывіст і журналіст «Новага Часу» Мікалай Дзядок павінен быў даведацца, якое рашэнне суд вынесе па яго скарзе на адмову Следчага камітэту разглядаць заяву аб здзяйсненні злачынства. Аднак на абвяшчэнні прысуду яму прысутнічаць не далі.
11.05.2019 Віцебскі суддзя Ілля Белавус зноў застанецца без прэміі?
Суддзя Кастрычніцкага суду Віцебску Ілля Белавус у пастанове, якую склаў на актывіста Уладзіміра Кійко, памылкова ўказаў, што той меў раней адміністрацыйныя спагнанні. Як палічыў праваабаронца Павал Левінаў, гэтым самым Белавус замахнуўся на гонар і годнасць грамадзяніна.
11.05.2019 У Шведскім парламенце прайшоў круглы стол на тэму свабоды медыя ў Беларусі
Беларуская асацыяцыя журналістаў узяла ўдзел у круглым стале, прысвечаным праблемам свабоды медыя, які ў Шведскім парламенце арганізавала Рада міністраў Паўночных краінаў.
11.05.2019 Рыхтуюць новы пратакол на журналістку Тамару Шчапеткіну
Журналістку-фрылансерку з Бярозы Тамару Шчапеткіну спрабавалі 11 траўня выклікаць у міліцыю для складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.










