04.05.2021 Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Скрундзіка
На сёння, 4 траўня, была прызначаная дата разгляду ў Вярхоўным судзе апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка.
04.05.2021 Мінчука асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі" за абразу Балабы. Суд таксама вынес прыватнае вызначэнне кіраўніцтву абвінавачанага
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 4 траўня асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі" тэхніка Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Андрэя Цемяноўскага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу за абразу ў телеграм-канале "Карнікі Беларусі" камандзіра АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы.
04.05.2021 Сваякам палітвязня Вадзіма Гурмана не паведамляюць пра ягонае месцазнаходжанне
У Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС сказалі, што не валодаюць такой інфармацыяй.
04.05.2021 Пракурор запрасіў тэрміны для абвінавачаных па справе "Арміі з народам" палітвязняў: ад 4,5 да 6 гадоў калоніі
На лаве падсудных — пяць чалавек
04.05.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Асоба: Палітвязень і блогер youtube-канала MozgON Уладзімір Цыгановіч адсвяткаваў свой дзень народзінаў у СІЗА-1. А яго жонка Наталля ўспомніць, як Уладзіміра затрымлівалі, пра што той піша і як сядзіц у СІЗА ва ўмовах пандэміі.
04.05.2021 Вынікі адміністрацыйных судоў за 3 і 4 траўня
3 і 4 траўня адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў, якіх затрымлівалі ў выходныя і раней, за сцягі і налепкі на вокнах, вывешванне адзення па бела-чырвона-белай схеме на балконе ды па іншых падставах.
04.05.2021 У Чавусах працягваюць судзіць палітзняволенага экс-намесніка кіраўніка Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава
У Чавускім раённым судзе 3 мая аднавіліся слуханні па справе палітзняволенага экс-намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава.
04.05.2021 «Укусіла міліцыянта за палец». У Віцебску пачаўся чарговы працэс за гвалт да супрацоўнікаў МУС
3 траўня суд Віцебскага раёну пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі пасёлку Ноўка Таццяны Туравец.
03.05.2021 У ААН перададуць дадзеныя аб катаваннях у Беларусі
Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) перадасць сабраныя сведчанні для далейшага расследавання пад эгідай ААН, паведаміў кіраўнік платформы Енс Модвіг. Пра гэта пішуць naviny.by.
03.05.2021 Да 5 гадоў калоніі: у Берасці працягваецца суд па блакаванні чыгункі і вывешванне пудзілаў
У судзе Ленінскага раёна Берасця 3 траўня працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін.
03.05.2021 Маладзечна: вынесеныя прысуды па "рэйкавай" справе
Справу разгледзела суддзя Дубовік.
03.05.2021 У Мінску пачалі судзіць палітвязня Аляксандра Раентава
Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 342. і ч.2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу.
03.05.2021 Маскі, сардэчкі, лампадкі каля храму: што яшчэ трапіла ў спіс "забаронкі" для беларусаў у красавіку (+інфаграфіка)
"Вясна назірае" склала спіс дзіўных і недарэчных прычын, за якія беларусаў каралі ў красавіку, а валанцёры и валанцёркі "Вясны" падрыхтавалі інфаграфіку па адміністрацыйных судах за красавік.
03.05.2021 Суд Оршы ўгледзеў у перапосце "заведама ілжывай" інфармацыі пра старшыню выбаркама падрыў даверу да выбарчай сістэмы ў цэлым
Суд Аршанскага раёна і г. Оршы 26 красавіка асудзіў на адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу жыхарку горада Лідзію Папову за паклёп (арт. 188 КК) на адрас старшыні выбарчай камісіі Таццяны Аланцьевай.
03.05.2021 Мінск: да двух гадоў "хіміі" асудзілі хлопца, які выйшаў на дарогу і "дзейнічаў з выкарыстаннем рупара"
Трэцяга траўня суд Першамайскага раёну Мінска вынес прысуд 18-гадоваму Мацвею Будніцкаму










