04.06.2019 Эдуарда Сіліцкага штрафанулі за ўдзел у шэсці, а справу блогера Пятрухіна перанеслі на 10 чэрвеня
Суд Брэсцкага раёна 3 чэрвеня, нягледзячы на непераканаўчыя доказы супрацоўнікаў міліцыі, зафіксаваныя ў пратаколе правапарушэння, вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці па арт 23.34 КаАП экалагічнага актывіста Эдуарда Сіліцкага.
04.06.2019 "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека" – тэма міжнароднай канферэнцыі ў Мінску
Міжнародная канферэнцыя "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека” адбудзецца 4 чэрвеня ў Мінску.
03.06.2019 Алесь Бяляцкі: "Гэта былі важныя гады, якія закладалі падмурак абвяшчэння незалежнасці"
Кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі прыняў удзел у дыскусіі «Сіла бяссільных. Барацьба за правы чалавека» ў межах міжнароднага форуму, прысвечанага тэме трансфармацыі ў Польшчы і рэгіёне Цэнтральна-ўсходняй Еўропы і яе выніках праз 30 гадоў.
03.06.2019 Славамір Адамовіч аштрафаваны за апавяданне
Суд Пухавічскага раёна 3 чэрвеня прысудзіў пяць базавых штрафу пісьменніку і паэту Славаміру Адамовічу за твор «Ніколі не пытайся, адкуль я».
03.06.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Май 2019
Падрабязны агляд праваабаронцаў сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
03.06.2019 Летнія Школы па правах чалавека для моладзі -2019: конкурс працягваецца!
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, працягвае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2019 год.
03.06.2019 Айца Вікенція затрымлівалі для правядзенне судова-псіхіятрычнай экспертызы.
Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска прыкладна ў 11-30 3 чэрвеня затрымалі ў сваім доме Віктара Кавалькова (айца Вікенція).
03.06.2019 Берасцейскае супрацьстаянне: тры суды над экалагічнымі актывістамі
У берасцейскіх судах 3 чэрвеня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў праціўнікаў акумулятарнага завода Эдуарда Сіліцкага і блогера Сяргея Пятрухіна.
03.06.2019 Васіль Завадскі: “Ні пракурор, ні суд не могуць пазбавіць чалавека пачуцця ўласнай годнасці”
Васіль Завадскі – чалавек, чыя гісторыя жыцця падобная да прытчы. Дваццаць чатыры гады ў сістэме, амаль год уласнага зняволення. І як вынік – праваабарончая свядомасць, жаданне рабіць свет больш справядлівым і чалавечным.
02.06.2019 Берасце: пад час "кармлення галубоў" затрыманы "дробны хуліган" Пятрухін
На плошчы Леніна ў Берасці 2 чэрвеня адбылося “кармленне галубоў” – традыцыйная акцыя праціўнікаў акумулятарнага завода.
01.06.2019 "Кіламетр грамадскай актыўнасці": фотарэпартаж "Вясны"
У Мінску ў першы дзень лета Асамблея НДА Беларусі правяла вялікі фестываль “Кіламетр грамадскай актыўнасці”. Розныя беларускія грамадскія арганізацыі прадставілі свае актыўнасці.
01.06.2019 У Берасці працягваюць караць штрафамі экалагічных актывістаў.
У cудзе Ленінскага раёна Берасця 31 траўня разглядалася справа экалагічнага актывіста Аляксандра Казлянкі.
31.05.2019 "Дармаед" — у Беларусі ярлык на ўсё жыццё?
Чарговая неадназначная сітуацыя адбылася з мінчуком і «камісіяй па дармаедах». Аляксандр Баранаў паскардзіўся ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на тое, што камісія па працы з працаздольнымі грамадзянамі, якія не занятыя ў эканоміцы адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска парушыла яго правы, змясціўшы дадзеныя мінчука ў «базу дармаедаў» на першы квартал 2019-га года, без законных на тое падставаў.
31.05.2019 Чаму справы памерлых за кратамі не расследуюцца належным чынам?
Час ад часу ў СМІ з’яўляецца інфармацыя пра смерці людзей, якія былі затрыманыя міліцыяй і дастаўленыя ў пастарунак, ці знаходзіліся за кратамі. Часта гэта звязана з папярэднім прымяненнем фізічнай сілы ці спецсродкаў да затрыманых супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Бываюць выпадкі і смерцяў праз неаказанне належнай медыцынскай дапамогі вязням.
31.05.2019 Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 30 траўня ў Мінску
У мінскім Кіеўскім скверы 30 траўня 2019 года прайшоў мірны сход, прысвечаны дэкрыміналізацыі і рэформе артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.










