17.07.2019 Суд перагледзіць справу асуджанага на пажыццёвы тэрмін праваабаронцы Аскарава
Праваабарончая арганізацыя «Бір Дуйно - Кыргызстан» паведаміла, што справа праваабаронцы Азімжана Аскарава будзе перагледжана ў Чуйскім абласным судзе Бішкека (Кыргызстан). Дата слухання папярэдне прызначаная на 30 ліпеня, піша kloop.kg.
17.07.2019 Арганізатары #БНР101 прапанавалі міліцыі міравое пагадненне
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 17 ліпеня распачалося судовае паседжанне па аплаце паслугаў міліцыі на святкаванні Дня Волі 2019. Арганізатары просяць прызнаць, што праваахоўныя органы не выканалі свае абавязкі і прызнаць дамову з імі несапраўднай. У сваю чаргу міліцыя хоча спагнаць з іх болей за 7300 рублёў.
17.07.2019 Магілёўская чыноўніца законна не дазваляла пікеты за сваю адстаўку?
Як перадае mspring.online, намесніца старшыні Магілёўскага гарвыканкама Алла Галушка так і не была прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці за тое, што яна, самастойная разглядаючы заяўкі актывістаў на пікеты за сваю адстаўку, забараняла іх правядзенне.
17.07.2019 Мінгарсуд пакінуў у сіле штраф IT-кансультанту за #яэкстрэміст
Мінскі гарадскі суд 16 ліпеня разглядзеў скаргу Глеба Рубанава на рашэнне суда Савецкага раёна, які аштрафаў яго на 40 базавых за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
16.07.2019 Шчыльная повязь экаактывізму і правоў чалавека. У Наваполацку адбыўся тэматычны летнік
Светлагорскія праваабаронцы і экаактывісты на сумесным летніку з калегамі з некалькіх рэгіёнаў Беларусі падзяліліся сваімі праблемамі і досведам у змаганні за чыстае паветра ў родным горадзе.
16.07.2019 Пракуратура вярнула справу Паліенкі ў СК для дадатковага расследавання
Як паведамляе БелаПАН, пракуратура г. Мінска вярнула ў Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта справу Зміцера Паліенкі для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.
16.07.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Чым займаюцца афіцыйныя прафсаюзы? Чаму тэрміновая кантрактная сістэма і дэкрэт аб тунеядцах (у тым ліку ў новай яго рэдакцыі) не адпавядаюць прававым стандартам? Што не так з базай валанцёраў, якую прапанаваў стварыць прэзідэнт? Адказвае праваабаронца з Вясны Леанід Судаленка.
16.07.2019 Віцебскаму суддзю “зверху” прапанавалі падтрымліваць у судзе атмасферу добразычлівасці
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў звярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай даць прававую ацэнку бяздзейнасьці суддзі Сяргея Будрэвіча, які праігнараваў факт наўмыснай знявагі міліцыянтам гонару і годнасці грамадзяніна падчас судовага паседжання.
16.07.2019 Блогер Павук працягвае шукаць тых, хто выкарыстоўвае яго імя для “мініравання” дзяржустаноў
Вядомы блогер з райцэнтра Акцябрскі, сябра ГА “БАЖ” Андрэй Павук 15 ліпеня звярнуўся са скаргаю да Генеральнага пракурора. Ніжэйстаячыя пракуроры не змаглі назваць тых, хто выкарыстоўваў яго імя для “мініравання” дзяржустаноў.
15.07.2019 Чарговыя суды над абаронцамі Курапатаў
15 ліпеня ў судзе Мінскага раёна судзілі абаронцаў Курапатаў Рыгора Асаулу і Дзяніса Урбановіча, якіх затрымалі ў мінулыя выходныя.
15.07.2019 Брэст: Кармленне галубоў і прагулка, затрыманняў не было
Кармленне і прагулка па горадзе прайшлі пад пільнай увагай міліцыі, але затрыманняў не было.
15.07.2019 У дзесятую гадавіну забойства Наталлі Эсцеміравай праваабарончыя арганізацыі патрабуюць правасуддзя
15 ліпеня 2019 года, у дзесятую гадавіну забойства Наталлі Эсцеміравай праваабарончыя арганізацыі заклікаюць расейскія ўлады нарэшце выканаць свае абавязацельствы па правядзенні стараннага, бесстаронняга і эфектыўнага расследавання забойства, прыцягнуць вінаватых да адказнасці ў судзе і пакласці канец беспакаранасці за парушэнні правоў чалавека ў Чачні.
15.07.2019 МУС адказаў Севярынцу: паборы будуць
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў адказ на калектыўны зварот з патрабаваннем адмяніць сумнавядомую “Пастанову №49” Савета Міністраў аб аплаце за масавыя некамерцыйныя мерапрыемствы.
15.07.2019 Міліцыя абшукала баранавіцкага актывіста
Баранавіцкая міліцыя сочыць за Рыгорам Грыкам, каб не даць яму прадаць свой легендарны плакат з надпісам: „Нет обнищанию народа”.
12.07.2019 Савет па правах чалавека ААН зноў працягнуў мандат спецдакладчыка па Беларусі
12 ліпеня на 41-й сесіі Савета па правах чалавека ААН адбылося галасаванне па рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".










