02.08.2019 Пра выпадкі незаконнага выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства ў Беларусі праінфармаваная спецдакладчыца ААН
Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытаннях заахвочвання і абароны правоў чалавека ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам Фіоннуалу Ні Аолайн (Fionnuala Ní Aoláin) пра выпадкі незаконнага выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства ў Беларусі і пераслед грамадзян.
02.08.2019 Калі расфармуюць выхаваўчую калонію ў Бабруйску?
Адзіная калонія для непаўналетніх злачынцаў засталася толькі ў Бабруйску. Але чаму тады яна мае нумар два? Адказ просты: раней іх было наогул тры – яшчэ дзве знаходзіліся ў Віцебску і былі запатрабаваныя ў 90-я гады, калі ў краіне назіраўся разгул злачыннасці.
02.08.2019 Светлагорскі цэлюлёзны камбінат разрывае кантракт з кітайскім падрадчыкам
Увесь гэты час новы завод аказваецца ў эпіцэнтры скандалаў. То кітайцы ўсталююць забракаваную кабэльную прадукцыю, то мясцовыя жыхары абурацца смуродам. А нядаўна на камбінаце абвалілася частка даху аднаго з цэхаў.
01.08.2019 Судовыя цяжбы "Вячэрняга Магілёву" працягнуцца ў Мінску
Рэдакцыя газеты «Вячэрні Магілёў» у эканамічным судзе Менска 6 жніўня аспрэчыць рашэнне рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет праяваў экстрэмізм.
01.08.2019 Арганізатары Дня волі прайгралі суд сталічнай міліцыі
Яны мусяць выплаціць 8013 рублёў на карысць ГУУС Мінгарвыканкама за парушэнне дамовы аб правядзенні масавага мерапрыемства.
01.08.2019 Ломяць праз калена: асуджанага на 18 год Пятра Кучуру перавялі з калоніі ў турму
Ягоная жонка Людміла даведалася пра гэта напачатку жніўня, паколькі толькі зараз атрымала адпаведнае паведамленне.
01.08.2019 Уладзімір Лабковіч: Парламенцкія выбары не могуць адбывацца сёлета, калі яны не датэрміновыя
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч пракаментаваў рашэнне прэзідэнта аб прызначэнні датаў парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
01.08.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2019
У цэлым, сітуацыя з правамі чалавека на працягу месяца заставалася нездавальняючай, без бачных пазітыўных зменаў, пры гэтым у ліпені, як і раней, не было зафіксавана выпадкаў прымянення адміністрацыйных арыштаў па палітычных матывах, што ў цэлым працягвае агульную тэндэнцыю першай паловы бягучага года.
01.08.2019 Іларыёна Трусава затрымлівалі за нацыянальны сцяг
Супрацоўнікі міліцыі доўга не паказалі юнаку свае пасведчанні, не называлі падставу для затрымання, прадставіліся толькі пасля неаднаразовых просьбаў зрабіць гэта.
01.08.2019 Берасце: Сяргей Вакуленка працягвае трымаць галадоўку
У знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі прадпрыемства «Дэльфа-Буг» 25 ліпеня ў 8 гадзін раніцы Сяргей Вакуленка пачаў сухую галадоўку. Працоўны апавясціў адміністрацыю прадпрыемства пра галадоўку, «яшчэ раз пацвердзіў сваю пазіцыю і прасіў падоўжыць са мной кантракт».
31.07.2019 Незалежныя журналісты вярнуліся з адпачынку і даведаліся, што іх зноў пасудзілі
Яшчэ 31 траўня суддзя суду Маскоўскага раёну Берасця Раман Карабан прысудзіў незалежным журналістам Алесю Ляўчуку і Мілане Харытонавай па 40 базавых велічынь штрафу кожнаму – то бок агулам Br 2040.
31.07.2019 Абласны суд прадказальна не задаволіў скаргу Вітольда Ашурка
30 ліпеня Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка, якога аштрафавалі за пікет каля Лідскага райвыканкаму.
31.07.2019 У Еўразвязе асудзілі чарговы смяротны прысуд, вынесены ў Беларусі
У Еўразвязе зноў нагадалі, што змякчэнне пакінутых смяротных прысудаў і ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне былі б пазітыўным першым крокам да яе адмены.
31.07.2019 Суд пакінуў праваабаронцу Азімжану Аскараву пажыццёвае зняволенне
Яго справа была перагледжана ў сувязі з дэкрыміналізацыяй некаторых артыкулаў крымінальнага заканадаўства рэспублікі. Адвакаты Аскарава прасілі суд вызваліць яго, спасылаючыся таксама на сталы ўзрост падабароннага - яму цяпер 70 гадоў.
31.07.2019 «Валанцёрскі фэст 2019»: адкрыты прыём заявак
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае арганізацыі, ініцыятывы, крэатыўныя пляцоўкі i ўсiх, каму патрэбна валанцёрская дапамога, стаць часткай «Валанцёрскага фэсту 2019»!










