09.08.2019 Лідзія Міхайлаўна, вы ж абяцалі падумаць ...
Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» аналізуюць сайты выканаўчых органаў улады на прадмет размяшчэння на іх рубрыкі «Выбары-2019».
09.08.2019 Выбары-2019: у якую выбарчую акругу трапіў ваш дом?
Цэнтральная выбарчая камісія замацавала стварэнне на тэрыторыі Беларусі 110 выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Ужо зараз на анлайн-мапе можна паглядзець межы выбарчых акругаў.
09.08.2019 "Спыніць пераслед расійскіх грамадзян за рэалізацыю іх канстытуцыйных правоў!"
Заява Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
08.08.2019 Кіраўніцтва “Полацак-Шкловалакно” патлумачыла, чаму забараніла распаўсюд улётак СПБ
Свабодны прафсаюз Беларускі атрымаў афіцыйны адказ ад кіраўніцтва ААТ “Полацак-Шкловалакно” на просьбу патлумачыць, чаму на стэндзе, які знаходзіцца на прахадной заводу, забараняюць разьмяшчаць прафсаюзныя ўлёткі.
08.08.2019 “Мы хочам паказаць, наколькі свабодна беларусы могуць рэалізаваць сваё выбарчае права”
Так акрэслілі галоўную мэту назірання за парламенцкімі выбарамі прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
08.08.2019 На парламенцкіх выбарах назіральнікам дазволяць фатаграфаваць на ўчастках
Але з дазволу камісіі. І магчыма толькі з пэўнага месца, дзе будзе раўмешчаны ўказальнік "Месца для фотаздымкі".
08.08.2019 Спецдакладчыца ААН адрэагавала на паведамленне праваабаронцаў пра экстрэмізм
Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытаннях заахвочвання і абароны правоў чалавека ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам Фіоннуалу Ні Аолайн (Fionnuala Ní Aoláin) пра выпадкі незаконнага выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства ў Беларусі.
08.08.2019 Палітвязень Міхаіл Жамчужны: Крывавяць дзясны, выпадаюць здаровыя зубы
З-за недахопу вітамінаў у палітвязня пачалі крывавіць дзясны, расхістваюцца і выпадаюць цалкам здаровыя зубы. Лечаць гэтыя праблемы сымптаматычна – антыбіётыкамі і болесуцішальнымі сродкамі.
07.08.2019 Будучая выбарчая кампанія стане больш інклюзіўнай?
Эксперты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць аналізаваць новаўвядзенні выбарчай кампаніі-2019. Яны станоўча адзначаюць палажэнні Пастановы ЦВК №29, якія прадугледжваюць стварэнне дадатковых умоў для ўдзелу ў выбарах грамадзян з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі пры правядзенні выбараў.
07.08.2019 Выбары-2019: Вылучэнцаў у камісіі перастануць адбіраць па «палітычных якасцях»
Падчас выбарчай кампаніі-2019 пры адборы прэтэндэнтаў у акруговыя выбарчыя камісіі ўжо не будуць улічвацца іх «палітычныя якасці». Гэта стала вядома з Пастановы ЦВК № 23.
07.08.2019 Апублікаваны Каляндарны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні парламенцкіх выбараў
Асноўныя даты правядзення арганізацыйных мерапрыемстваў па правядзенні парламенцкіх выбараў у 2019 годзе.
06.08.2019 “Вячэрні Магілёў” аспрэчвае ў судзе праявы экстрэмізму ў сваіх публікацыях
У Эканамічным судзе Мінска 6 жніўня распачаўся разгляд справы па скарзе газеты “Вячэрні Магілёў”. Рэдакцыя аспрэчвала рашэнне Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет праяваў экстрэмізму.
06.08.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
З 18 ліпеня 2019 года адменены артыкул 193.1, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Эніра Браніцкая ўспамінае, як чыніўся пераслед па ім.
06.08.2019 “ЭкаБрэст” спрабуе паўторна зарэгістравацца
У Берасці актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, збіраюцца паўторна падаць дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання. Пра гэта паведаміў "Радыё Рацыя" праваабаронца Раман Кісляк.
06.08.2019 Што трэба ведаць пра пачатак афіцыйнай выбарчай кампаніі?
На першым пасяджэнні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў 6 жніўня было разгледжана каля 19 пытанняў. Выкладаем тэзісна змест самых важных з іх.










