13.08.2019 Берасцейскі галадоўнік працягвае судзіцца з працадаўцам
Другое судовае паседжанне па іску былога рабочага прадпрыемства «Дэльфа-Буг» Сяргея Вакуленкі прайшло ў судзе Маскоўскага раёна Берасця 12 жніўня.
12.08.2019 Пасля візіту непаўналетняй ў ІСН праваабаронцы звярнуліся ў ААН
Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да Спецыяльнай дакладчыцы ААН па пытанні аб гвалце ў адносінах да жанчын Дубраўкі Шымановіч з просьбай заклікаць беларускія ўлады правесці эфектыўнае і дакладнае расследаванне фактаў зневажальнага годнасць абыходжання супрацоўнікамі праваахоўных органаў у дачыненні да непаўналетняй А.
12.08.2019 Мінюст адказаў Анісім наконт адмены смяротнага пакарання
На старонцы ў Facebook дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім размясціла адказ ад Міністэрства юстыцыі на пытанне аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі.
12.08.2019 “Залез на дрэва і крычаў “Жыве Беларусь!”. На Іларыёна Трусава склалі новы пратакол
На непаўнагадовага актывіста Іларыёна Трусава першага жніўня склалі пратакол па артыкуле 17.1 КаАП (“дробнае хуліганства”). Як паведаміў сам хлопец, выпадак, пра які ідзе гутарка ў пратаколе, адбыўся яшчэ 31 траўня.
12.08.2019 Апазіцыйныя партыі заяўляюць аб удзеле ў выбарчай кампаніі
Прадстаўнікі асноўных апазіцыйных партый заяўляюць аб удзеле ў выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
12.08.2019 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
Рада адукацыйна-асветніцкай праграмы “Беларуская праваабарончая школа” абвяшчае конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека.
12.08.2019 Эка-актывістка са Светлагорску звярнулася са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека
Эка-актывістка са Светлагорску Таццяна Наскова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яна падымае пытанне, чаму ў 70-ці тысячным горадзе немагчыма публічна выказаць пратэст, звязаны з экалагічнай праблемай горада.
12.08.2019 Праваабаронца: «Беларускай супольнасці ўжо напляваць»
Ці будуць адрознівацца цяперашнія парламенцкія выбары ад папярэдніх. І ці варта за імі назіраць?
12.08.2019 Гарадзеншчына: для беларускамоўных ніякіх выбараў няма?
Арыгінальна асвятляюць новую выбарчую кампанію на сайце Гарадзенскага аблвыканкаму. У расейскамоўнай версіі сайту ёсць адпаведны банер і інфармацыя пра прызначэнне выбараў у Палату прадстаўнікоў.
12.08.2019 Берасцейцы працягваюць пратэстныя акцыі
У мінулую нядзелю неабыякавыя берасцейцы ізноў нагадалі уладам, што не супакояцца, пакуль акумулятары завод не закрыюць. Яны ў чарговы раз сабраліся на плошчы перад аблвыканкамам, каб пратэстварваць супраць шкоднай вытворчасці.
12.08.2019 Жыццё ў СІЗА: пазбаўленне волі не значыць пазбаўленне здароўя
Праваабаронцы “Магілёўскай вясны” запатрабавалі ад Генеральнай пракуратуры прывесці ў парадак ўмовы ўтрымання ў магілёўскай турме №4 і СІЗА. На іх думку, там ёсць цэлы букет парушэнняў.
10.08.2019 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 5-10 жніўня
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
09.08.2019 Сястра віцебскага смяротніка: “Я нават не ведала, што ў Беларусі існуе смяротнае пакаранне”
Сястра Віктара Паўлава распавяла праваабаронцам “Вясны”, што збіраецца змагацца за яго жыццё. У аўторак, 6 жніўня, яна наведала яго ў віцебскім следчым ізалятары, дзе ў камеры яго ўтрымліваюць аднаго. Гэта было іх першае спатканне пасля суда.
09.08.2019 «Ганцавіцкі час» падаў у суд за адмову ў акрэдытацыі журналістаў
Як паведаміў старшыня Эканамічнага суда Брэсцкай вобласці Сяргей Кулак, на гэтым тыдні ў суд паступіла заява і матэрыялы да яе ад прыватнага прадпрыемства "Медыя-Ганцавічы".
09.08.2019 Гомельскі абласны суд пацвердзіў высылку з краіны расіяніна
8 жніўня судовая калегія Гомельскага абласнога суда пакінула ў сіле рашэнне суда Буда-Кашалёўскага раёна аб высылцы жыхара аграгарадка Губічы Уладзіміра Траўтэра. Расіяніна, які мае від на жыхарства, выслалі з краіны на пяць гадоў у інтарэсах грамадскага парадку.










