26.08.2019 Гомель: Дзе можна і дзе нельга праводзіць перадвыбарчыя пікеты
Пэўную лібералізацыю адзначаюць назіральнікі з месцамі забароненымі для пікетавання пры зборы подпісаў выбаршчыкаў у Гомеля.
26.08.2019 «Не па-людску паступілі»: Справу жыхара Фаніпаля закрываюць
Памятаеце гісторыю жыхара Фаніпаля Дзмітрыя Шчаглова, на якога завялі адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 23.34 КаАП за збор подпісаў пад скаргай на мясцовае ЖКГ? Нарэшце справядлівасць перамагла. Дзмітрый Шчаглоў паведаміў «Вясне», што абсурдную справу супраць яго закрываюць.
26.08.2019 На кандыдата ў выбарчую камісію ад АГП аказваецца прыхаваны ціск праз працу
Сяргею Улановічу на працу патэлефанавалі з Гарадзенскага аблвыканкаму, нібыта даведацца яго дадзеныя. Затым гэты ж чалавек з аблвыканкаму званіў і яму асабіста, каб распытаць, як ён збіраецца працаваць у камісіі.
26.08.2019 Астравецкая АЭС і яе інфармацыйны цэнтр адмяжоўваюцца ад перадвыбарчых пікетаў
Мясцовыя органы выканаўчай улады прынялі пастановы, якімі вызначылі месцы, забароненыя для правядзення перадвыбарчых пікетаў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты ў Смаргонскім і Астравецкім раёне.
26.08.2019 #Вучобаважнейшая: тры пікеты ў Магілёве і Мінску
Пікеты супраць закона аб адтэрітміноўках прайшлі ў выходныя ў Мінску і Магілёве.
25.08.2019 У Светлагорску цкуюць мясцовую праваабаронцу
Цягам жніўня на аўтобусных прыпынках у Светлагорску былі расклееныя ўлёткі, дзе напісана, што Алена Маслюкова "выкарыстоўвае жыхароў горада у мэтах супрацьстаяння з уладамі і атрымання статусу палітзняволенага"
25.08.2019 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 19-24 жніўня
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
24.08.2019 Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік год "на хатняй хіміі"
Год таму – 24 жніўня 2018 – суд Савецкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.
23.08.2019 Пра поле для гольфу і анклавы на мапе выбарчых акругоў
Аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Павел Сапелка каментуе тлумачэнні Лідзіі Ярмошынай наконт утварэння выбарчых акруг з тэрыторый, якія не мяжуюць паміж сабой, што парушае выбарчае заканадаўства.
23.08.2019 FIDH абураная выключэннем арганізацый грамадзянскай супольнасці з дыялогу на саміце Вялікай сямёркі
FIDH і 68 арганізацый па ўсім свеце, якія ўваходзяць у склад Федэрацыі, у тым ліку ПЦ "Вясна", у сумеснай заяве выказваюць здзіўленне, што Елісейскі палац, у мэтах пашырэння ўдзелу ў саміце акрамя сямі найбагацейшых краін запрасіў ўрады дзяржаў, якія славяцца грубымі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека, такія як Індыя і Егіпет, а таксама арганізоўваў сустрэчу з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным усяго за некалькі дзён да саміту.
23.08.2019 Валанцёрская служба “Вясны” запрашае ў клуб ангельскай мовы пра правы чалавека
Той панядзелак, якога вы чакалі, каб пачаць размаўляць на ангельскай мове! Валанцёрская служба “Вясны” запрашае ўсіх ахвочых у клуб ангельскай мовы пра правы чалавека.
23.08.2019 Хто з гарадзенскай апазіцыі збіраецца на парламенцкія выбары?
Прадстаўнікі апазіцыйных палітычных рухаў і партый Гарадзеншчыны распавялі наконт сваіх планаў на бягучую парламенцкую кампанію.
22.08.2019 Адказ Генпракуратуры маці памерлага Багданава: няведанне закона або намер?
Выклікае пытанні роля пракуратуры (і Генеральнай у тым ліку) у разглядзе заяў аб здзяйсненні службовымі асобамі МУС і СК службовых злачынстваў. Як гэта адбываецца на практыцы - добра паказвае справа памерлага ў жодзінскім СІЗА Алега Багданава.
22.08.2019 Берасцейцы змагаюцца з забаронай мітынгаў
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці не згодныя з адмовай у правядзенні шэрагу мітынгаў на экалагічную тэму.
22.08.2019 Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае прыняць удзел у трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту».










