09.09.2019 Палітвязень Жамчужны правёў 500 сутак у ШІЗА цягам двух гадоў
Палітвязень Міхаіл Жамчужны правядзе бліжэйшыя 2-3 месяцы ў штрафным ізалятары (ШІЗА). Пра гэта “Віцебскай вясне” паведаміў праваабаронца Леанід Свецік, які атрымаў нядаўна ліст ад палітвязня.
09.09.2019 Праваабаронца з Маладэчна Аляксей Хвосцік: “Двойчы ў маёй практыцы дзяржава аднаўляла парушаныя правы”
Аляксей Хвосцік пачаў свой шлях з працы ў сакрэтным канструктарскім бюро, якое стварала балістычныя ракеты, а ў 90-я гады рэзка памяняў прафесію: з радыёінжынераў перайшоў у юрысты.
09.09.2019 Мінск: “Еўрапейская Беларусь” праводзіць пікеты па зборы подпісаў за вылучэнцаў у кандыдаты
У першы дзень вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 8 верасня актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі пікеты па зборы подпісаў.
09.09.2019 Пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдзе ў Беларусі з 8 верасня па 7 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.
09.09.2019 Гомель. Як фарміруюцца склады акруговых выбаркамаў
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Судаленка правёў параўнальны аналіз складу выбарчай камісіі Гомельскай-Прамысловай выбарчай акругі №35 з мінулымі парламенцкімі выбарамі 2016 года.
08.09.2019 У Мінску абмеркавалі змены ў закон “Аб адтэрміноўках” у кантэксце правоў чалавека
На адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" восьмага верасня адбылася канферэнцыя па тэме “Змены ў заканадаўства “Аб адтэрміноўках” і правы чалавека”. На мерапрыемстве абмяркоўваўся шэраг пытанняў, звязаных з правам на адукацыю і яго суадносінамі з абавязкам бараніць краіну, а таксама была прынята адпаведная рэзалюцыя.
06.09.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Сумна, нецікава, прадказальна
Што ж новага паказалі першыя этапы выбарчай кампаніі? Адказаць на гэтае пытанне можна вельмі простра – нічога. Нічога істотна новага.
06.09.2019 Скаргі на неўключэнне ў акруговыя выбарчыя камісіі адхіляюцца па ўсёй краіне
6 верасня па краіне прайшоў разгляд шэрагу грамадзянскіх спраў па скаргах апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій. Скаргі падавалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, “Рух за Свабоду”, Партыі БНФ і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
06.09.2019 Гомельскі гарвыканкам адмовіўся аб беларускай мовы
Як паведаміў намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук "Гомельскай Вясне", афіцыйны сайт паўмільённага гораду і надалей будзе інфармаваць выбаршчыкаў на тэму выбараў выключна на рускай мове.
06.09.2019 Па чутках і аўтарытэтна: ці будуць змяшчаць у ЛПП асоб старэйшых за шэсцьдзесят?
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнулася жыхарка Беларусі Таццяна Г., якая цікавілася максімальным узростам для накіравання грамадзян, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
06.09.2019 Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 5 верасня ў Мінску
5 верасня 2019 года ў Мінску ў Кіеўскім скверы прайшоў мірны сход, прысвечаны змене арт. 328 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.
06.09.2019 Партыя БНФ зноў у судзе. Мінгарсуд не задаволіў скаргу партыйцаў
6 верасня ў 10.00 у Мінскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд скаргі Партыі БНФ на неўключэнне яе сябраў у склад акруговых выбарчых камісій па Мінску.
06.09.2019 Адказ намесніка пракурора Магілёўшчыны праваабаронцам: у турме і СІЗА ўсё "оkey"
Скончыўшы перапіску з адказнымі за пэнітэнцыярную сістэму ў Магілёўскай вобласці чыноўнікамі, праваабаронцы «Магілёўскай вясны» месяц таму накіравалі зварот у Генеральную пракуратуру.
06.09.2019 Палова петыцый у дзяржорганы з'яўляюцца праваабарончымі
Але ў пераважнай большасці выпадкаў аўтары калектыўных зваротаў не згадваюць правы чалавека, мяркуючы гэта фактарам, які можа адмоўна паўплываць на поспех петыцыі.
06.09.2019 Партыі і рухі абскарджваюць неўключэнне сваіх вылучэнцаў у склад выбарчых камісій
У Мінскім гарадзкім судзе 6 верасня адбудзецца разгляд скаргі Партыі БНФ на адмову ва ўключэнні вылучэнцаў ад партыі ў камісіі пры фарміраванні АВК у сталіцы. Таксама ў пятніцу Берасцейскі абласны суд разгледзіць скаргу на неўключэнне сябра Партыі БНФ Анатоля Сахарушы ў акруговую камісію Пружанскай выбарчай акругі №9.










