12.09.2019 Палессе заварушылася: праходзяць перадвыбарчыя пікеты па зборы подпісаў
Як паведамляюць назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», у галоўных гарадах Палесся патэнцыйныя кандыдаты на дэпутатаў актыўна ўключыліся ў выбары.
12.09.2019 Выбарчая камісія прызнала парушэнне права мінскага назіральніка
Памятаеце выпадкі, калі некаторых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» не пусцілі на першыя пасяджэнні акруговых выбарчых камісій? Назіральнікі абскардзілі дзеянні сябраў камісіі, і нават некаторыя камісіі прызналі свае памылкі.
12.09.2019 Гомель: прэтэндэнту ў кандыдаты Віталю Уткіну альтэрнатывы пакуль няма
Да заканчэння рэгістрацыі ініцыятыўных груп засталося менш за суткі і не выключана што выбары на 31 акрузе пройдуць на безальтэрнатыўнай аснове.
12.09.2019 МУС не будзе абскарджваць рашэнне суда па пазову Дзмітрыя Серады
Міністэрства ўнутраных спраў не будзе абскарджваць рашэнне суда па пазове мінчука Дзмітрыя Серады на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.
11.09.2019 Асамблея НДА запрашае на трэнінг “Дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць”
Калі вы грамадзкі актывіст/актывістка і маеце ідэі, але не ведаеце, дзе знайсці сродкі для іх рэалізацыі, то вам трэба паўдзельнічаць у трэнінгу, які ладзіць Асамблея НДА. Дасведчаныя экспэрты і экспэрткі распавядуць вам, дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць.
11.09.2019 Перадвыбарчыя пікеты не абмінулі вёскі Зельвеншчыны
У мясцовасцях Дзярэчын і Галынка Зэльвенскага раёна 10 верасня адбыліся першыя пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка БНК слонімца Віктара Марчыка.
11.09.2019 Як збіраюць подпісы за кандыдатаў у Мінску? Фотарэпартаж
Валанцёрка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” 10 верасня ўвечары наведала з фотаздымачом пікеты ў сталіцы па зборы подпісаў па вылучэнні ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Глядзіце, што з гэтага атрымалася.
11.09.2019 Зміцер Паліенка тыдзень трымаў галадоўку ў штрафным ізалятары
Зміцер Паліенка тыдзень трымаў галадоўка ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта паведаміў паплечнік Змітра Вячаслаў Касінераў на сваёй старонцы ў Facebook.
11.09.2019 Фотафакт. Дзеючая дэпутатка Сайганава ўжо называе сябе кандыдатам
Старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў Яўген Шаўко, які будзе балатавацца ў дэпутаты па 95-ай Купалаўскай выбарчай акрузе ў Мінску, паведаміў у сябе на старонцы ў фэйсбуку аб парушэнні выбарчага заканадаўства з боку сваёй канкурэнткі.
11.09.2019 Суд задаволіў патрабаванні Дзмітрыя Серады
Раніцай 11 верасня ў судзе Заводскага раёна г. Мінска было агалошана рашэнне па іску збітага супрацоўнікамі АМАП Дзмітрыя Серады і яго сям'і да казны дзяржавы - Міністэрства фінансаў, ГУУС Мінгарвыканкама, МУС і РУУС Заводскага раёна.
11.09.2019 Роварны прабег “Маладога фронту” палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам
Актывісты “Маладога фронту” Віталь Трыгубаў, Дзяніс Урбановіч і Максім Урбановіч атрымалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 23.34 КаАП, то бок за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
11.09.2019 Валянцін Стэфановіч пра метамарфозы прававой думкі ад ЦВК
З пачаткам кампаніі назірання за парламенцкімі выбарамі аднавілася даўняя дыскусія з ЦВК аб праве назіральнікаў рабіць фота-відэа-аўдыё запісы падчас назірання за выбарамі, уключна з падлікам бюлетэняў.
11.09.2019 У надпісу "Лукашенко должен уйти" старшыня акруговай камісіі ўбачыў крамолу. Сёння - разбор палётаў
На пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 выклікаюць 11 верасня вылучэнца ў кандыдаты ў дэпутаты Валянціна Троцкага.
11.09.2019 Магілёў: вылучэнцам у кандыдаты зацікавілася міліцыя
Магілёўскі РАУС зацікавіўся эка-актывістам і прэтэндэнтам на месца ў Палаце прадстаўнікоў Андрэем Бодзілевым.
11.09.2019 Мазыр: зарэгістравана 5 ініцыятыўных груп па збору подпісаў за прэтэндэнтаў на дэпутатства
На пасяджэннях Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія адбыліся 6 і 10 верасня, былі зарэгістраваныя некалькі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты.










