ЦВК: ініцыятыўныя группы зарэгістраваныя, 14 адмоў

17.09.2019 ЦВК: ініцыятыўныя группы зарэгістраваныя, 14 адмоў

Завершылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў.

На просьбу адпусціць зняволенага на пахаванне маці – цынічны смех у адказ

17.09.2019 На просьбу адпусціць зняволенага на пахаванне маці – цынічны смех у адказ

У аднаго з асуджаных , які адбывае пакаранне ў калоніі "Ваўчыныя норы" Максіма Чашчэні памёрла маці. Па тэлефоне прадстаўніца Руху “Маці-328” хацела паразмаўляць з кіраўніцтвам калоніі аб тым, каб яго адпусцілі на пахаванне. У адках пачула цынічны смех супрацоўніцы.

Фотафакт. Барысаўская “Белая Русь” агітуе за свайго вылучэнца на сайце Мінаблвыканкама

17.09.2019 Фотафакт. Барысаўская “Белая Русь” агітуе за свайго вылучэнца на сайце Мінаблвыканкама

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч знайшоў на сайце Мінскага абласнога выканаўчага камітэту агітацыю за вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты “Белай Русі”.

У надпісу “Лукашенко должен уйти” выбарчая камісія ўбачыла прыкметы агітацыі

17.09.2019 У надпісу “Лукашенко должен уйти” выбарчая камісія ўбачыла прыкметы агітацыі

Вылучэнцу ў кандыдаты ў дэпутаты, актывісту БСДП “Народная Грамада” Валянціну Троцкаму, які збіраў подпісы па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 у Мінску, вынеслі папярэджанне за парушэнне выбарчага заканадаўства.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

17.09.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Падзея: Грамадзянскі іск менскага доктара Дзмітрыя Серады аб выплаце матэрыяльнай кампенсацыі з-за яго збіцця амапаўцамі і міліцыянтамі нарэшце задаволены. У выніку дзяржаўная казна павінна сплаціць яму 2886 рублёў.

Азярніца: выбаршчыкаў уводзяць у зман?

17.09.2019 Азярніца: выбаршчыкаў уводзяць у зман?

У Азярніцы збіраюць подпісы за вылучэнне праўладнага прадстаўніка з Зэльвенскага райвыканкама Валянціна Семяняку. Пры гэтым зборшчыкі подпісаў кажуць людзям, што больш ні за каго ставіць подпісы нельга. Нібыта той, хто паставіў подпісы за праўладнага вылучэнца, за іншага ставіць ужо не можа.

Колькі выбарчых участкаў створана ў Беларусі і за межамі?

17.09.2019 Колькі выбарчых участкаў створана ў Беларусі і за межамі?

У параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі 2016 года, колькасць выбарчых участкаў скарацілася з-за натуральных прычын на 187.

Магілёўская міліцыя адмовілася прызнаваць, што не выканала абавязкі на пікеце супраць «закона аб адтэрміноўках»

17.09.2019 Магілёўская міліцыя адмовілася прызнаваць, што не выканала абавязкі на пікеце супраць «закона аб адтэрміноўках»

УУС Магілёўскага аблвыканкама заявіў арганізатару мірнага сходу Аляксею Майсееву, што яго мерапрыемства ахоўвалася належным чынам.

Магчымыя кандыдаты па аршанскіх акругах вызначаныя

16.09.2019 Магчымыя кандыдаты па аршанскіх акругах вызначаныя

Агулам па двух аршанскіх выбарчых акругах на дадзены момант кандыдатаў у дэпутаты набралося дзевяць чалавек. Кандыдаты яшчэ могуць вылучацца і партыямі, што адбудзецца крыху пазней.

Праз два гады следчыя вырашылі вярнуць тэхніку фігурантам “справы прафсаюзаў”

16.09.2019 Праз два гады следчыя вырашылі вярнуць тэхніку фігурантам “справы прафсаюзаў”

Генадзь Фядыніч мяркуе, што вяртанне тэхнікі – гэта рэакцыя на адкрыты ліст прафесійнага перакладчыка і сябра прафсаюза РЭП Леаніда Шчукіна, які праходзіў сведкам па гэтай справе, да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай.

Як прайшоў першы ХаркаўПрайд? Справаздача назіральніка "Вясны"

16.09.2019 Як прайшоў першы ХаркаўПрайд? Справаздача назіральніка "Вясны"

15 верасня 2019 года ў Харкаве прайшоў першы Марш роўнасці. Назіральнік ад ПЦ "Вясна" Максім Кавалёў прыняў удзел у маніторынгу мерапрыемства сумесна з групай «ОЗОН». Ён назіраў за контрдэманстрацыяй "За традыцыйныя каштоўнасці".

Стала вядомая дата суда над Паліенкам

16.09.2019 Стала вядомая дата суда над Паліенкам

Суд на актывістам Зміцерам Паліенкам пачнецца 25 верасня ў 10 гадзін у Мінскім гарадскім судзе. Гэта падцвердзіла сакратарка суда.

Мінск: Збор подпісаў скончыўся збіццём і судмедэкспертызай

16.09.2019 Мінск: Збор подпісаў скончыўся збіццём і судмедэкспертызай

Міліцыя правапарушэнняў з боку актывіста не знайшла.

На нарадзе АБСЕ абмяркуюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні выбараў

16.09.2019 На нарадзе АБСЕ абмяркуюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні выбараў

У межах Нарады АБСЕ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння, якая распачала працу ў Варшаве 16 верасня і працягнецца два тыдні, запланаваны шэраг мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці.

Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам перадвыбарчых пікетаў у Гомелі

16.09.2019 Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам перадвыбарчых пікетаў у Гомелі

15 верасня 2019 года ў Гомелі прайшоў сумесны перадвыбарчы пікет двух кандыдатаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі Народная Грамада. Планаваная сустрэча прэтэндэнтаў у кандыдаты з выбаршчыкамі прайшла практычна ў цэнтры города на адкрытай пляцоўцы перад універмагам “Гомель”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства