23.09.2019 Па пяцьдзесят. Партыя БНФ і БСДП (Грамада) вылучылі кандыдатаў у парламент
21 верасня ў Менску адбыўся пазачарговы XIX З’езд Партыі БНФ. Пасяджэнне вышэйшага органа партыі не мела справаздачна-выбарчага характару і было прысвечанае пытанням удзелу ў выбарчай кампаніі.
23.09.2019 Для гарадзенскіх БРСМ і “Белай Русі” выбары – тайная аперацыя?
Так можна інтэрпрэтаваць тую сітуацыю, з якой сутыкнуўся назіральнік ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, афіцыйна акрэдытаваны ў Гарадзенскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 52, Андрэй Коця.
23.09.2019 У Беларусі змянілася наркапалітыка
Савет міністраў у верасні ўстанавіў новы буйны памер наркатычных сродкаў.
22.09.2019 На актывіста Віталя Казака здзейснены напад падчас збору подпісаў
На берасцейскага актывіста Віталя Казака быў здзейснены напад, калі ён знаходзіўся на перадвыбарчым пікеце.
22.09.2019 "Гэта можа працягвацца кожны раз пры перасячэнні мяжы"
На беларуска-польскай мяжы "Тэрэспаль-Брэст" з цягніка знялі журналіста "Новага Часу" і "Зялёнага Партала" Аляксандра Вялітчанку і актывістку Аліну Сцяцову, калі яны вярталіся дадому ў Беларусь.
21.09.2019 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 16-22 верасня
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
21.09.2019 У Беларусі працягваюць выносіць папярэджанні пікетоўшчыкам-вылучэнцам
Вылучэнцу ў кандыдаты ад незарэгістраванай партыі Народная Грамада Андрэю Пуканаву, які зарэгістраваў ініцыятыўную групу і збірае подпісы выбаршчыкаў 21 верасня выбарчая камісія Гомельскай-Прамысловай выбарчай акругі №35 вынесла папярэджанне.
20.09.2019 Невядомы мужчына напаў на аднаго з пікетоўцаў у Віцебску
На неадэкватныя паводзіны аднаго з грамадзян справакавалі лозунгі “Не расейскай акупацыі!” і “Не саюзнай дзяржаве!”, з якімі пікетавалі ў цэнтры Віцебску сябры ініцыятыўнай групы старшыні гарадзкой арганізацыі АГП Ірыны Яскевіч.
20.09.2019 Дзмітрыя Паліенку будуць судзіць у закрытым рэжыме
Па меркаванні праваабаронцаў "Вясны" гэта звязана з разглядам матэрыялаў справы па артыкуле 369 Крымінальга кодэкса "Абраза прадстаўніка ўлады" за абразу міністра (былога) МУС Ігара Шуневіча.
20.09.2019 Папярэджанні працягваюць сыпацца на голавы вылучэнцаў у кандыдаты з-за лозунга "Лукашэнка павінен сыйсці"
Вылучэнцу ў кандыдаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміру Няпомняшчых 20 верасня выбарчая камісія Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 33 вынесла папярэджанне.
20.09.2019 "Нічога для нас без нас". Чаму чалавек у інвалідным вазку балатуецца ў дэпутаты
Кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў вылучаецца чалавек у інвалідным вазку – Яўген Шэўка. У выпадку яго абрання ў Парламент, ён "абнуліць" 30-гадовы тэрмін адсутнасці там чалавека з бачнай інваліднасцю.
20.09.2019 Андрэй Палуда: “Важна паказаць, што праблема смяротнага пакарання неабыякавая грамадству”
З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі пройдзе Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Яго арганізатар Андрэй Палуда распавядае, якія мерапрыемствы плануецца правесці ў гэтым годзе, і заклікае ўсіх жадаючых далучацца да актыўнасцяў у межах Тыдня.
20.09.2019 Конкурс “ВЕДАЙ. КАЖЫ. ВУЧЫ” да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі
Кампанія ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" “За права на інфармацыю” сумесна з Symbal.by і Hrodna.life праводзіць конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі, які адзначаецца 28 верасня.
20.09.2019 Наталля Сацункевіч: "Выдатна, што КПЧ чуе НДА і канкрэтных людзей, якія працуюць на месцах"
19 і 20 верасня ў Цэнтры міжнародных даследаванняў у Жэневе праходзіць Еўрапейская рэгіянальная кансультацыя па Агульных заўвагах Камітэта па правах чалавека ААН па артыкуле №21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП) «Права на мірныя сходы».
20.09.2019 За збор подпісаў за Давыдзьку — адгул
На збор подпісаў у падтрымку старшыні "Белай Русі" Генадзя Давыдзькі з мінскай школы №178 было адпраўлена 70 настаўнікаў. За збор подпісаў кожнаму настаўніку абяцалі адгул.










