17.05.2021 Суд у Бабруйску за абразу супрацоўнікаў міліцыі зрабілі закрытым
У судзе Бабруйскага раёна 17 траўня пачаўся суд над старшынём бабруйскай філіі Беларускага незалежнага прафсаюза Сяргеем Гурло.
17.05.2021 Ад двух да чатырох гадоў калоніі: у Гродне запрасілі пакаранне для трох фігурантаў "справы Ціханоўскага"
У Гродне з 18 студзеня судзяць траіх фігурантаў "справы Ціханоўскага": палітвязня Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзімір Кнігу.
17.05.2021 Працягваецца блакаванне сайтаў, адбываюцца затрыманні: хроніка пераследу 17 траўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Грамадзян забіраюць з дому, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты.
17.05.2021 На Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі раварыстаў. Спіс затрыманых
Увечары каля 17:50 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі групу раварыстаў.
17.05.2021 Чарговы вязень за словы ў інтэрнэце. У Петрыкаве завялі справу за эмацыйнае выказванне пра сілавікоў
Прэсавая служба МУС на мінулым тыдні паведаміла пра тое, што ў Петрыкаве затрымалі маладзёна, які выказаў словы нянавісці да дзейнай улады і заклікаў помсціць АМАПу за збітых сёстраў.
15.05.2021 "Справа студэнтаў". У абвінавачванні змяшаліся санкцыі ЕC і ЗША, Ціханоўская, парушэнне працы ВНУ і транспарту
У Мінску працягваецца працэс па "справе студэнтаў". 12 фігурантаў судзяць за арганізацыю пратэстаў, якія пасля выбараў праходзілі ва ўніверсітэтах, піша TUT.BY. Пракуроры паказваюць, што акцыі праводзіліся з мэтай перагляду вынікаў выбараў, каб іх не прызналі краіны Еўразвяза і ЗША і ўвялі санкцыі для ціску на афіцыйную ўладу. Абвінавачаныя, па словах пракурораў, выкарыстоўвалі "канспірацыю" — у чатах у іх былі псеўданімы.
15.05.2021 У Гомелі вынеслі прысуд Кірылу Брыгу, які падняў БЧБ-сцяг у жніўні мінулага года
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 15 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга і замене яго на БЧБ-сцяг, па частцы 2 артыкула 339 КК (хуліганства).
15.05.2021 У Магілёве асудзілі журналістаў, Паўла Севярынца паставілі на ўлік. Хроніка палітычнага пераследу 15 траўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.
15.05.2021 Перадаў у бот звесткі аб перамяшчэнні спецтэхнікі 9 жніўня. Палітвязня Капанца судзяць за дапамаганне ў арганізацыі беспарадкаў
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаецца справа палітвязняволенага члена ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргея Капанца. За падзеі 9-11 жніўня ў Мінску яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 293 і ч. 1 арт. 342.
14.05.2021 Трох берасцейцаў асудзілі на «хімію» і «хатнюю хімію» за нанясенне надпісаў на прыпынках
Суд Берасцейскага раёна 13 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе за надпісы на прыпыначных пунктах і кіёску ў дачыненні да Генадзя Астаповіча, Віктара Каліноўскага і Данілы Кандрацкага.
14.05.2021 За тры допісы "ВКонтакте" пра міліцыянтаў культурнай менеджэрцы пагражае да пяці гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе 14 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні) супраць 29-гадовай менеджэркі ў сацыяльна-культурнай сферы Міі Міткевіч.
14.05.2021 Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных
Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
14.05.2021 Пракурор зноў запрасіў 12 гадоў калоніі для Ціхана Осіпава, якога судзяць за наезд на вайскоўцаў на пратэсце
Сёння, 14 траўня, на працэсе адбыліся судовыя спрэчкі. Пракурор Антон Цюменцаў, як і ў папярэдні раз, запрасіў для Ціхана 12 гадоў калоніі.
14.05.2021 Мінчук атрымаў тры гады "хатняй хіміі" за кінуты у бок АМАПу пясок з клумбы
У судзе Цэнтральнага раёна адбыўся разгляд крымінальнай справы, пачатай у дачыненні да пенсіянера, слесара-сантэхніка ў БДУ Анатоля Пятрова. Мужчыну было прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Да суда ён знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе.
14.05.2021 Гомель: пракурор просіць чатыры гады калоніі за муляж петарды і б-ч-б сцяг
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 14 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы пра закладку “муляжа выбухоўкі”.










