17.10.2019 МЗС Беларусі не акрэдытавала Віктара Парфёненку 11-ы раз
Атрымліваецца, што журналісты-фрылансеры апынуліся ў замкнутым коле і па надуманых прычынах не маюць шанцаў акрэдытавацца ў Рэспубліцы Беларусь.
16.10.2019 Ці будзе ў кандыдатаў больш магчымасцяў для агітацыі? Разбіраемся на прыкладзе Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны
Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Раман Юргель (Гродна) і Сяржук Русецкі (Бяроза) параўналі рашэнні аб месцах для перадвыбарчай агітацыі ў Гродне і Бярозе ў цяперашнім 2019 годзе і ў 2016-ым і прыйшлі да высновы, што рашэнні 2019 года значна ліберальней.
16.10.2019 Феномен Оршы: хто імкнецца ў кандыдаты ў горадзе падпольшчыка Заслонава
Аршанская-Дняпроўская выбарчая акруга №26 – адна з рэкардсменак па колькасці пададзеных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты дакументаў – 10.
16.10.2019 Місія БДІПЧ АБСЕ пачала назіранне за выбарамі-2019
Місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) 15 кастрычніка пачала назіранне за выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, паведамляецца на сайце АБСЕ.
16.10.2019 Брэст: Не далі магчымасці назіраць за праверкай сапраўднасці подпісаў
Прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў кандыдатаў у Берасці незалежным назіральнікам не далі. Пра гэта паведаміла назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Маргарыта Вялічкіна.
16.10.2019 Гомель: Тут-тук, а хто тут дэпутатам будзе звацца?
На шэсць гомельскіх дэпутацкіх мандатаў зараз прэтэндуе 32 чалавекі. Зыходзячы з выбарнай працэдуры ў акруговых камісій засталося ўсяго некалькі дзён для таго, каб правесці сходы па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Зарэгістраваныя камісіямі кандыдаты будуць мець месяц на правядзенне агітацыі і атрымаюць магчымасць трапіць у бюлетэні для галасавання.
15.10.2019 БАЖ просіць міністра МУС узяць пад асабісты кантроль расследаванне правакацый супраць блогера Павука
Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася да міністра ўнутраных справаў Беларусі з просьбай узяць пад асабісты кантроль правядзенне праверак па фактах супрацьпраўных дзеянняў супраць сябра арганізацыі, вядомага блогера Андрэя Павука.
15.10.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Асоба: Алесь Бяляцкі распавядзе пра тое, што ён пабачыў у мінскім СІЗА №1 на Валадарцы - а гэта менавіта тое месца, дзе ў Беларусі выконваюць смяротныя прысуды.
15.10.2019 "Калі хтосьці даведаецца пра гэта, мы завязем цябе ў лес”. Полацкі блогер распавёў пра катаванні ў міліцыі
Полацкі блогер Раман Ляўкоўскі (Geibal) апублікаваў відэаролік, у якім расказвае, як яго катавалі ў полацкай міліцыі. Загадалі распрануцца да майткоў, душылі, пагражалі ўжыць дручок, “засунуць фалас” і г.д. Усё дзеля таго, каб хлопец разблакаваў тэлефон, з якога міліцыянты выдалілі некаторыя відэаролікі.
15.10.2019 Суддзя па справе Паліенкі ачуняў. У чацвер пачатак працэсу
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што суд над сацыяльным актывістам Дзмітрыем Паліенкам пачнецца ў Мінскім гарадскім судзе ў чацвер, 17 кастрычніка. Пачатак у 10:30.
15.10.2019 Улады пачалі маскіраваць сваіх кандыдатаў?
Вылучэнне ад працоўнага калектыву больш не з'яўляецца маркерам адназначнай перамогі кандыдата на выбарах у Палату Прадстаўнікоў. Ёсць 40 акругаў, дзе такіх кандыдатаў два ці нават тры.
15.10.2019 Назіральнік: далі глянуць на падпісныя лісты адным вокам, а потым забралі
Доўгатэрміновы назіральнік Уладзімір Целяпун, які прысутнічаў на пасяджэнні АВК, звярнуўся да сябраў камісіі з просьбай прысутнічаць пры праверцы подпісаў, аднак ніхто не пажадаў ягонай прысутнасці пры гэтай працэдуры.
15.10.2019 Як трэба правільна збіраць подпісы выбаршчыкаў – запытайцеся ва Уладзіміра Андрэйчанкі
“Дэпутат-прафесіянал” падаў у камісію 10 634 подпісы выбаршчыкаў. 250 подпісаў падлягала праверцы на дакладнасць звестак. Згодна выбарчага заканадаўства праверцы падлягае не менш за 20 працэнтаў подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах ад іх агульнай колькасці.
14.10.2019 За фарбу на будынку Мінгарсуда распачатая крымінальная справа па хуліганству
Фігурантам, якіх падазраюць у закіданні будынка Мінскага гарадскога суда фарбай 25 верасня напярэдадні суда над Дзмітрыем Паліенкам, пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
14.10.2019 Навошта йсці ў назіральнікі на выбарах у Беларусі: распавядаем у відэа
Адказвае незалежны назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", доўгатэрміновы назіральнік у Гомельскай-прамысловым выбарчай акрузе №35 Леанід Судаленка.










