18.10.2019 14 з 25 – столькі кандыдатаў «Гавары праўду» было зарэгістравана
Як паведамляе «Гавары праўду», 14 актывістаў руху было зарэгістравана кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
18.10.2019 Адзінага зарэгістраванага кандыдатам праціўніка завода АКБ травяць у дзяржаўных СМІ
Тром з чатырох праціўнікаў завода АКБ, якія вылучаліся ў парламент па чатырох акругах Брэста, адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі. Гэта Аляксандар Кабанаў (блогер і сябра АГП), праваабаронца Раман Кісляк і актывістка Алена Макарэвіч.
18.10.2019 Ніхто з Руху "За Свабоду" не стаў кандыдатам у Мінску
Дзесяць прэтэндэнтаў у кандыдаты падалі свае дакументы ў Мінску. І ні адзін з іх не быў зарэгістраваны, паведамляецца на сайце Руха.
18.10.2019 Камісія №20 “забракавала” двух прэтэндэнтаў: Наталля Шарыпа – па-за гульнёй
Віцебскую актывістку “Матчынага руху 328” Наталлю Шарыпу не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе №20. За бортам выбарчай кампаніі апынуўся і сацыял-дэмакрат Алег Філеня.
18.10.2019 «Ствараецца ілюзія захавання міжнародных стандартаў». Брусэль занепакоены сітуацыяй у Беларусі
Брусэль занепакоены зместам справаздачы спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын. Пра гэта, паводле інфармацыі TUT.BY заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўрасаюза 17 кастрычніка ў Нью-Ёрку на пасяджэнні Камітэта па сацыяльных, гуманітарных і культурных пытаннях у рамках 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.
18.10.2019 Гомель: на пасяджэнні АВК-31 адна адмова і чатыры рэгістрацыі
Пасяджэнню акруговай выбарчай камісіі №31 у актавай зале адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля 17 кастрычніка папярэднічала нечаканая перапалка паміж блогерам Арцёмам Шапаравым і кандыдатам Юрыем Ганцэвічам.
18.10.2019 На Генасамблеі ААН заслухалі даклад аб сітуацыі ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў
Спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын прадставіла на пасяджэнні Камітэта па сацыяльных, гуманітарных і культурных пытаннях даклад аб сітуацыі ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў.
17.10.2019 Не толькі Анісім і Канапацкай. Каму і чаму адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатамі?
17 кастрычніка па ўсёй краіне завяршаецца працэс рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў. Хоць выніковыя пратаколы будуць апублікаваныя заўтра, 18 кастрычніка, ужо цяпер вядома пра некаторых вылучэнцаў, якім адмоўлена ў рэгістрацыі. Чаму ж так адбылося?
17.10.2019 Супрацоўнікі ДАІ адправілі актывіста Бекалюка на медычны агляд ў наркадыспансер
На думку актывіста Дзмітрыя Бекалюка, яго спынілі для агляду, каб ён не змог у той вечар дабрацца да акумулятарнага завода.
17.10.2019 Полацкага блогера Geibal выклікалі ў следчы камітэт – прасілі аддаць тэлефон
Полацкага блогера Рамана Ляўкоўскага (Geibal), які 14 кастрычніка заявіў, што яго катавалі ў міліцыі, выклікалі на наступны дзень у Полацкі міжраённы аддзел следчага камітэту. Паведамілі, што праверка па ягонай заяве будзе працягвацца да 10 дзён.
17.10.2019 Шэсць з шасці: У Гомельскай-Прамысловай акрузе №35 зарэгістраваныя ўсе кандыдаты
Па меркаванні незалежнага назіральніка, у акрузе захоўваецца інтрыга, паколькі з шасці зарэгістраваных кандыдатаў, двое з’яўляюцца прадстаўнікамі ад улады.
17.10.2019 У Беларусі за зачыненымі дзвярыма пачынаецца працэс над былым вязнем сумлення Дзмітрыем Паліенкам
Беларускія ўлады павінны гарантаваць права былога вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі на справядлівае судовае разбіральніцтва і забяспечыць галоснасць судовых слуханняў па ягонай справе, заявіла Amnesty International напярэдадні пачатку працэсу, прызначанага 17 кастрычніка.
17.10.2019 Назіральнік: у Віцебскай Чыгуначнай акрузе зарэгістравалі ўсіх ахвотных
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік прысутнічаў на пясяджэнні выбарчай камісіі Віцебскай-Чыгуначнай акругі №19
17.10.2019 Суд над Дзмітрыем Паліенкам зрабілі адкрытым. Пракурор адмовіўся ад большасці абвінавачванняў
Мінскі гарадскі суд 17 кастрычніка пачынае разгляд крымінальнай справы сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі. Перад пачаткам закрытага працэсу ён парэзаў вены і яго вывелі з клеткі.
17.10.2019 «Генадзь не ведаў да апошняга, куды яго вядуць…»
Наталля Буланава, былая жонка крымінальніка Генадзя Якавіцкага, даведалася пра расстрэл каханага мужчыны па тэлефоне. У той момант яна знаходзілася на вакзале. На крык жанчыны збегся натоўп мінакоў.










