04.12.2019 Працягваецца інфармацыйная акцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Спецвыпуск газеты “Народная Воля”, які быў прысвечаны аналізу выбараў у Палату прадстаўнікоў, працягвае актыўна распаўсюджвацца ў розных гарадах Беларусі.
03.12.2019 Адміністрацыйны пераслед восенню 2019 года ў графіках і лічбах
Пасля летняга зацішша, калі складалася даволі мала адміністрацыйных пратаколаў па палітычна-матываваных артыкулах, пачалася новая хваля рэпрэсій. Значная іх частка выпала на канец выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў, то бок на лістапад.
03.12.2019 Вярхоўны суд: Акрэдытацыя журналістаў на судовыя паседжанні не з'яўляецца абавязковай
Вярхоўны суд адказаў на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў з просьбай змяніць Інструкцыю аб парадку наведвання будынкаў судоў.
03.12.2019 Спецыяльныя дакладчыкі ААН праінфармаваныя аб узмацненні рэпрэсій да ўдзельнікаў мірных сходаў
Юрысты і эксперты Праваабарончага цэнтра “Вясна” ў сувязі з апошнімі рэпрэсіямі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў, якія праходзілі падчас выбарчай кампаніі, падрыхтавалі і накіравалі зварот да органаў ААН па правах чалавека.
03.12.2019 Што здарылася з журналісткай Ірынай Халіп у Цэнтральным РУУСе?
Вядомую журналістку Ірыну Халіп 2 снежня выклікалі ў Цэнтральны РУУС Мінска для складання пратакола правапарушэння за ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).
03.12.2019 Ніна Багінская: Мяне пачалі штрафаваць, калі не памыляюся, з 2015 года
Вядомая грамадская актывістка Ніна Багінская распавяла сайту palitviazni.info пра чарговы штраф за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, ігнараванне судоў і сваю невялікую пенсію.
03.12.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Каментар эксперта: Ці актуальна праблема гвалту ў дачыненні да жанчын у Беларусі? Свае каментары дадуць Ірына Альхоўка (ГА "Гендарныя перспектывы) і Вольга Гарбунова (ГА “Радзіслава”).
03.12.2019 У магілёўскай калоніі №15 асуджаны абвясціў галадоўку
Мужчыну клічуць Аляксей Манкевіч. Па стане на 3 снежня ён галадае ўжо шосты дзень.
02.12.2019 У Першамайскім судзе Мінска асудзілі ўдзельнікаў перадвыбарчых мітынгаў: агульная сума штрафаў 175 базавых
Адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцый, якія адбываліся пад час выбарчай кампаніі, пачынаюцца сёння ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Пачатак у 11.30.
02.12.2019 У Воршы на 510 рублёў асудзілі youtube-блогера Шэрага ката
Youtube-блогера з Воршы Зміцера Казлова, вядомага як Шэры кот, сёння, другога снежня, асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.1 арт. 23.34КаАП. Вядома, што пратакол на Казлова быў складзены за акцыю "Сустрэча свабодных людзей", якая прайшла 16 лістапада на плошчы Свабоды ў Мінску.
02.12.2019 “Праваабаронцы за свабодныя выбары” выказваюць пратэст у сувязі з ростам рэпрэсій у поствыбарчы перыяд
Як стала вядома, у перыяд пасля заканчэння выбараў былі распачатыя адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні больш чым двадцаці актыўных удзельнікаў пратэстных мірных акцый, якія адбываліся ў г. Мінску ў перыяд электаральнай кампаніі, ў тым ліку ў дачыненні да грамадзянаў, якія непасрэдна прымалі ўдзел у выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты, давераных асобаў, сябраў ініцыятыўных груп.
02.12.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2019
17 лістапада адбыліся выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7-га склікання. Прадстаўнікі кампаніі незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» прыйшлі да высновы аб тым, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў цэлым не адпавядалі шэрагу ключавых міжнародных стандартаў правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў, а таксама выбарчаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
02.12.2019 Cмаляны далучыліся да акцыі «Гарады за жыццё»
Беларускія грамадскія дзеячы і праваабаронцы правялі акцыю «Гарады за жыццё». Яны падсвяцілі знічамі помнік архітэктуры – Дамініканскі касцёл у мястэчку Смаляны пад Воршай.
02.12.2019 Фестываль кіно і "Жывая бібліятэка" — як можна адзначыць Дзень правоў чалавека?
7 снежня Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”, ААН у Беларусі і WATCH DOCS Belarus запрашаюць на “Жывую Бібліятэку”. Мерапрыемства прысвечана Дню правоў чалавека — 10 снежня.
30.11.2019 Блогер Шэры Кот пайшоў па позве ў Аршанскі РАУС і не вярнуўся
Актывіст Дзмітрый Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот быў выкліканы позваю да старшага ўчастковага Оршанскага РАУСа Лілія Трушко 30 лістапада на 9 гадзін раніцы ў якасці “ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу”.










