09.12.2019 Актывіста Legalize Belarus Пятра Маркелава арыштавалі на 14 сутак
Актывіст кампаніі Legalize Belarus Пётр Маркелаў арыштаваны на 14 сутак. Такое рашэнне дзявятага снежня прыняла суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Таццяна Мотыль.
09.12.2019 "Замежны агент" атрымаў Медаль да стагоддзя БНР
Рада БНР узнагародзіла Медалём да стагоддзя БНР Міхася Кукабаку, беларускага дысідэнта, публіцыста, шматгадовага палітычнага вязьня ў часы СССР.
09.12.2019 Алесь Бяляцкі: Грамадства прыгнечана ўладай
У эфіры Беларускага Радыё Рацыя старшыня праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесь Бяляцкі падсумаваў вынікі акцый, што праходзілі ў Менску, удзельнікі якіх пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй:
09.12.2019 Зялёныя біркі для асуджаных па 328 артыкуле замянілі на белыя пасля скаргі ў ААН
Адна з лідарак руху «Маці 328» Таццяна Канеўская ад імя свайго сына Аляксандра, які адбываў пакаранне за наркотыкі ў папраўчай калоніі №15, накіравала скаргу на несправядлівы прысуд і ўмовы ўтрымання ў папраўчай калоніі ў Камітэт па правах чалавека ААН.
09.12.2019 Судовыя працэсы над удзельнікамі перадвыбарчых мітынгаў працягнуцца на гэтым тыдні
На наступным тыдні ў Беларусі працягнуцца адміністрацыйныя суды над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў лістападзе, а таксама палітычна матываваныя працэсы, узбуджаныя па іншых падставах.
09.12.2019 Уладзімір Вялічкін: У Еўропе занепакоены экалагічным станам у Беларусі
Тэма акумулятарнага завода каля Берасця ўздымаецца ўжо на міжнародным узроўні.
08.12.2019 Пратэст супраць «паглыблення інтэграцыі» працягваецца ў нядзелю. Абнаўляецца
Сустаршыня ствараемай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец 7 снежня, падчас акцыі пратэсту супраць «паглыблення інтэграцыі» Беларусі і Расеі, заклікаў мінчукоў сабрацца ў нядзелю, 8 снежня, на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
07.12.2019 Вярхоўны суд ЗША прыпыніў выкананне смяротных прысудаў на федэральным узроўні
Вярхоўны суд ЗША прыпыніў выкананне смяротных прысудаў, вынесеных федэральнымі судамі
07.12.2019 Беларусы пратэстуюць: акцыі супраць “паглыблення інтэграцыі” з Расіяй
Напярэдадні 7 снежня былі анансаваныя два варыянты правядзення акцый пратэсту – “жывы ланцуг” па праспекце Незалежнасці ад будынку Дзяржцырка да Галоўпаштамта. Затым па прапанове сустаршыні ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца – мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Пачатак у 12 гадзін.
06.12.2019 Заява Рабочай групы Асамблеі ў абарону дзяржаўнай незалежнасці Беларусі
Рабочая група Асамблеі НДА заклікала адказную грамадзянскую супольнасць выступіць у абарону дзяржаўнай незалежнасці Беларусі як каштоўнасці ўсімі даступнымі спосабамі.
06.12.2019 Судовая выканаўца вырашыла пакараць журналістку… за Плошчу-2010
Адключалі мабільнік, пагражалі заблакаваць правы кіроўцы і забараніць выезд за мяжу. І ўсё гэта нібыта за падзеі 9-гадовай даўніны. Нечаканы ціск адчула журналістка Вольга Чайчыц.
06.12.2019 Прызначана дата суда за рэакцыю пад нацысцкім сцягам у "Аднакласніках"
Актывіст Руху "За Свабоду" з Дрыбіна Андрэй Юркоў атрымаў позву ў суд Дрыбінскага раёна.
06.12.2019 Першы дзень WATCH DOCS Belarus. Як гэта было?
У Мінску 5 снежня распачаўся пяты па ліку Фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus аб правах чалавека. Пра тое, як прайшоў першы дзень фестываля — у нашым рэпартажы.
06.12.2019 Працяг ганебнай эпапеі: 6 снежня - суды над удзельнікамі мірных сходаў
Суд Маскоўскага раёна Мінска распачынае 6 снежня серыю адміністрацыйных працэсаў над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў сталіцы ў лістападзе.
05.12.2019 Пікетаў супраць гендэрнага гвалту ў Мінску не будзе... з-за добраўпарадкавання сквера
Як стала вядома ПЦ "Вясна", Мінгарвыканкам забараніў пікеты супраць хатняга гвалту ў Мінску. Мерапрыемства планавалася 9 і 10 снежня ў Кіеўскім скверы ў межах кампаніі "16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту".










