16.12.2019 Да Пятра Маркелава ўсё яшчэ не пускаюць адваката
Да асуджанага актывіста Пятра Маркелава ўжо некалькі дзён запар не пускаюць абаронцу, піша "Белсат".
16.12.2019 Два гады акторка з Мінска дамагаецца пакарання для амапаўцаў
Акторку Святлану Сакалоўскую збілі на ёлцы ў навагоднюю ноч. Крымінальную справу не распачалі «за адсутнасцю складу злачынства» ў дзеяннях сілавікоў, але дзяўчына з дапамогай адваката працягвае адстойваць свае правы.
16.12.2019 Вярхоўны суд падтрымаў нерэгістрацыю “ЭкаБрэста”
Заснавальнікі «ЭкаБрэста» прасілі Вярхоўны суд абавязаць галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне.
16.12.2019 Жыхары Якімавай Слабады накіроўваюць калектыўную скаргу ў абласны суд
Жыхары Якімавай Слабады вылучаюць патрабаванне аб выплаце маральнай кампенсацыі з нагоды таго, што на ЗБЦ з лістапада 2017 года пачаліся пуска-наладачныя работы, пры гэтым наваколле пачало накрываць моцным смуродам смярдзючага газу.
15.12.2019 Вольга Быкоўская: Хіба што мой першы пратакол...
На актывістку “Руху за Свабоду” і журналістку Вольгу Быкоўскую, якую выклікалі сёння ў РУУС Ленінскага раёна Мінска, склалі пратакол правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
15.12.2019 "На Піцер!" Нядзельная акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй ў Гародні
Грамадскія актывісты Гародні сабраліся 15 снежня на акцыю супраць намераў уладаў Беларусі аб «паглыбленні інтэграцыі» з Расіяй.
14.12.2019 Схамянуліся. Удзельнікаў шэсця 7 снежня масава выклікаюць у міліцыю, нават у нядзелю
Усё больш і больш беларусаў атрымліваюць позвы з’явіцца ў аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў правапарушэнняў за ўдзел у мірных шэсцях 7 і 8 снежня супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй.
14.12.2019 «Адна надзея на прэзідэнта», - заяўляюць удзельнікі пікету ініцыятывы «Дзеці-328»
У Мінску, каля кінатэатра “Кіеў”, 14 снежня адбыўся дазволены ўладамі пікет, арганізаваны Рухам «Маці-328» сумесна ініцыятывай «Дзеці-328».
14.12.2019 Дэтэктыў па-полацку: Як хавалі блогера Круткіна пасля адбыцця арышту
У пятніцу 13 снежня полацкі блогер Алесь Круткін, які адседзеў 15 сутак за рэпост у Фэйсбуку, выйшаў на волю. Міліцыянты адвезлі яго ў іншы канец гораду – далей ад сяброў, якія чакалі яго вызвалення каля цэнтральнага РАУС
14.12.2019 Фестываль WATCH DOCS Belarus назваў пераможцаў. Фотарэпартаж
З 5 па 13 снежня ў Мінску праходзіў пяты па ліку Фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus аб правах чалавека. Яго тэма – “Межы (не)свабоды”.
13.12.2019 За пікет у гонар Каліноўскага не змаглі асудзіць віцебскага актывіста
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска разгледзеў 13 снежня адміністрацыйную справу, заведзеную на вядомага апазіцыянера Барыса Хамайду.
13.12.2019 Да Пятра Маркелава, які знаходзіцца ў ЦІПе, не дапускаюць адваката
Адвакатка, якая прыехала ў ЦІП 13 снежня, кожныя 15 хвілін тэлефануе ў дзяжурнаю частку, але там спасылаюцца на тое, што ўсе кабінеты для сустрэч з адвакатамі занятыя.
13.12.2019 «Бамжы, смурод, вошы». Актывіст Пётр Маркелаў ў шоку ад умоў у ЦІП на Акрэсціна
Моладзевы актывіст Пётр Маркелаў, асуджаны на 14 сутак арышту, заяўляе аб жудасных умовах утрымання ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна ў Мінску.
13.12.2019 Гародня: здзейсненая правакацыя супраць актывіста Саляніка. Фотафакт
У Гародні супраць мясцовага грамадскага актывіста Мікалая Саляніка перад правядзеннем 15 снежня несанкцыянаванай уладамі акцыі ўчынена правакацыя
13.12.2019 За што на гэты раз? У Мінску будуць судзіць блогера Шэрага Ката
Актывіста Зміцера Казлова, вядомага як вядомы як блогер Шэры Кот, чакае яшчэ адзін суд. На 19 снежня прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак у 9.15.










