26.12.2019 “Гэта ўвесь час са мною”. Маці растралянага наведала выставу, прысвечаную маці асуджаных да смяротнага пакарання.
На "Тэрыторыі правоў" праходзіць выстава, прысвечаная маці асуджаных да смяротнага пакарання з Беларусі. Сярод іх — і Тамара Селюн, якая прыехала ў Мінск спецыяльна, каб на яе паглядзець
26.12.2019 Паўла Севярынца зноў затрымалі і адправілі адбываць 15 сутак
Палітык Павел Севярынец, які з'яўляецца арганізатарам снежаньскіх акцый супраць інтэграцыі з Расіяй, 26 снежня зноў затрыманы. Каля пад'езда яго чакалі АМАПаўцы. Калі Севярыней выйшоў на вуліцу - яго затрымалі. Вядома, што павезлі яго ў РУУС Цэнтральнага раёна.
26.12.2019 Пачаўся пераслед удзельнікаў акцыі за незалежнасьць у Лідзе
На аднаго з удзельнікаў акцыі ў падтрымку незалежнасці, якая на выходных прайшла ў Лідзе, склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння. Таксама шукаюць іншых удзельнікаў, у школьных чатах рассылаюць папярэджванні, піша "Радыё Свабода".
26.12.2019 26 снежня - больш за 15 судоў над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці
26 снежня ў Беларусі пачынаюцца суды над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся ў Мінску 7 і 8 снежня. На гэты дзень запланавана 15 судовых пасяджэнняў.
25.12.2019 Расклад судоў над удзельнікамі акцый за незалежнасць 7 і 8 снежня
У бліжэйшыя дні ў Беларусі пачнуцца суды над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся 7 і 8 снежня.
24.12.2019 Абмежавалі ў перапісцы і кінулі ў ШІЗА
Актывіст анархічнага руху Мікіта Емельянаў цягам двух месяцаў знаходзіцца ў СІЗА. Амаль адразу яго абмежавалі ў магчымасці перапіскі: паплечнікі дасылалі яму дзесяткі лістоў, алі “ніводны з іх не дайшоў і не выйшаў”.
24.12.2019 У Мінску ўсё ж пройдуць пікеты супраць хатняга гвалту
28 і 29 снежня ў Мінску ўдзельніцы ініцыятывы "Маршыруй, дзетка!" правядуць пікеты за закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.
24.12.2019 5 прычын, чаму законапраект "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі" не будзе працаваць
Пасля таго, як Беларусь прыняла Канвенцыю ААН па правах людзей з інваліднасцю ў 2016 годзе, краіна пачала рабіць значныя крокі, каб палепшыць становішча людзей з інваліднасцю. Кульмінацыяй гэтага працэсу, на думку Офіса па правах людзей з інваліднасцю, павінна стаць прыняцце прагрэсіўнага законапраекта «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», які ў снежні 2019 паступіў на разгляд у Палату прадстаўнікоў.
24.12.2019 Не "заганяла", а запрашала прыйсці на выбарчы ўчастак
Прарэктар па выхаваўчай рабоце БДЭУ растлумачыў, што на відэа не было ніякага "загону", Аксана Аніскевіч у межах фарміравання прававой культуры студэнтаў, запрашала іх прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць датэрмінова.
24.12.2019 Асудзілі хлопца, які пабіў чалавека, бо той назваўся геем
У Ленінскім раённым судзе 24 сьнежня прайшоў працэс у справе аб зьбіцьці кампаніі геяў. Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 25 жніўня каля Кастрычніцкай вуліцы, дзе часта адпачываюць ЛГБТ-кампаніі.
24.12.2019 Віцяблянін атрымаў рашэнне КПЧ і паспрабаваў спагнаць з Мінфіну 2300 рублёў
Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што дзяржава парушыла правы віцябляніна Міхаіла Жураўлёва на свабоду выказвання свайго меркавання, калі ў 2012 годзе актывіста аштрафавалі за распаўсюд газэты «Віцебскі Кур’ер».
24.12.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у дачыненні да Аляксандра Асіповіча. Што асаблівага ў гэтым чарговым растрэле і што аб’ядноўвае гісторыі ўсіх пакараных? Распавядзе праваабаронца Андрэй Палуда.
23.12.2019 Апазіцыянера аштрафавалі за сумны смайлік у «Аднакласніках»
Апазіцыянер Андрэй Юркоў выказаў нэгатыўнае стаўленьне да нацысцкага рэжыму, паставіўшы пад допісам у «Аднакласніках» смайлік «сумую», а яго рэакцыю міліцыя расцаніла як распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі, паведамляе "Радыё Свабода".
23.12.2019 У Гародні асудзілі Мікалая Саляніка за арганізацыю "Жывога ланцугу"
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста “Народнай грамады” Мікалая Саляніка.
23.12.2019 ЕС, Савет Еўропы і ПАСЕ заклікаюць да ўвядзення мараторыя ў адказ на чарговы расстрэл ў Беларусі
Прадстаўнікі Еўрасаюза, Савета Еўропы і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы зноў заклікалі беларускія ўлады ўвесці мараторый на расстрэлы ў Беларусі. Заявы былі распаўсюджаныя ў адказ на паведамленне аб прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні Аляксандра Асіповіча.










