30.12.2019 “Наша місія – рабіць гэты свет лепшым – будзе запатрабаваная і ў 2020 годзе!”
Напярэдадні Новага года валанцёры і валанцёркі “Вясны” сабралася разам, каб успомніць год мінулы, а таксама правесці час разам.
30.12.2019 Блогер Шэры Кот пад арыштам
Блогер Зміцер Казлоў не змог з’явіцца ў суд у Мінску, паколькі яго пасадзілі ў ІЧУ ў Оршы. Пра гэта паведамляецца на сайце orsha.eu.
29.12.2019 Каго з актывістаў чакаюць суды 30 снежня? Расклад паседжанняў
У судах Мінска на 30 снежня прызначаны шэраг працэсаў над актывістамі і актывісткамі, што прынялі ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць “паглыбленнай інтэграцыі” з Расіяй. Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных массавых мерапрыемствах, якія адбыліся 7 і 8 снежня.
29.12.2019 «Падалі 38 заявак на 10 дзён запар». У Мінску прайшоў яшчэ адзін пікет супраць хатняга гвалту
29 снежня, у Кіеўскім скверы г. Мінска прайшоў яшчэ адзін пікет супраць хатняга гвалту. Што для гэтага прыйшлося зрабіць арганізатарам?
29.12.2019 У Мінску прайшлі пяты мітынг і шэсце супраць інтэграцыі з Расіяй, стаяў «жывы ланцуг».
Чарговая — пятая за месяц — акцыя пратэсту супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй прайшла ў Мінску 29 снежня. Як паведамляе Радыё Свабода, у мітынгу і шэсці ўзялі ўдзел каля 120 чалавек.
29.12.2019 «Задушаная голымі рукамі». У Мінску пікетавалі супраць хатняга гвалту
Актывісткі ініцыятыўнай групы «Маршыруй, дзетка!» упершыню правялі пікет за прыняцце закону супраць хатняга гвалту, паведамляе belsat.eu. Акцыя адбылася ў мінскім парку Дружбы народаў. Удзельнікі зачытвалі гісторыі ахвяраў хатняга гвалту і ставілі подпісы за падтрымку закону, які мог бы абараніць тых, хто пакутуе ад збіцця і гвалту дома.
28.12.2019 ПЭН-цэнтр заклікае ўлады спыніць пераслед удзельнікаў пратэстаў
Заява была прынятая ў сувязі са шматлікімі прысудамі ўдзельнікам акцый у абарону незалежнасці за апошнія некалькі дзён.
28.12.2019 У Мінску міліцыя сарвала прагляд фільма — намінанта на прэмію «Оскар»
Увечары 28 снежня ў прасторы ZBS мусіў адбыцца прагляд фільма "Апошнія дні Сафі Штоль", арганізаваны ініцыятывай #dissidentby.
28.12.2019 Чарговыя "навогоднія суткі" прысудзілі маладафронтаўцу
Як паведамляе тэлеграм-канал Маладога Фронта, актывіст Максім Урбановіч быў затрыманы 27 снежня і асуджаны паводле артыкула 23.34 КаАП да 15 сутак арышту.
27.12.2019 Новы год пінчукоў пачнецца з судоў
На жыхароў Пінску, якія прымалі ўдзел у акцыі 20 снежня супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй, супрацоўнікі Пінскага РАУС склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле артыкула 23.34 КаАП.
27.12.2019 Блогера уoutube-канала «Страна для жизни» таксама адправілі на суткі
Адпаведнае рашэнне вынес суд Савецкага раёна г. Гомеля.
27.12.2019 Актывіста "Моладзевага блоку" Стаса Шашка асудзілі на 15 сутак
Увечары 26 снежня, прыкладна ў 21.00 у Мінску быў затрыманы актывіст Legalize Belarus і "Моладзевага блоку", экс-кандыдат у дэпутаты Стас Шашок.
27.12.2019 Суды над Кулаковым: 10 сутак арышту і 100 базавых штрафу
Сярод іншых удзельнікаў акцый пратэсту за незалежнасць судзяць і актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова.
27.12.2019 Зачыстка перад 29: затрыманні, суды, штрафы, суткі (абнаўляецца)
У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі масавых акцый супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. 27 снежня запланавана больш за дзесятак судоў.
26.12.2019 “Гэта ўвесь час са мною”. Маці растралянага наведала выставу, прысвечаную маці асуджаных да смяротнага пакарання
На "Тэрыторыі правоў" праходзіць выстава, прысвечаная маці асуджаных да смяротнага пакарання з Беларусі. Сярод іх — і Тамара Селюн, якая прыехала ў Мінск спецыяльна, каб на яе паглядзець.










