21.04.2022 Аб спыненні пераследу беларускіх незалежных прафсаюзаў
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый.
21.04.2022 Індэкс «Права пісаць» ад PEN America: 10 пісьменнікаў з Беларусі ў няволі
PEN America выпусціў трэцяе выданне штогадовага Індэксу «Права пісаць» (Freedom to Write Index), у якім прыводзіцца падлік пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў, што ўтрымліваліся ў турмах ці пад вартай на працягу 2021 года ў сувязі з іх пісьменніцкай дзейнасцю ці рэалізацыяй іншым чынам свайго права на свабоду выказвання меркавання. Адна з частак прысвечаная Беларусі.
21.04.2022 Ціск на палітзняволеных, новыя экстрэмісты і затрыманні: хроніка пераследу 21 красавіка
Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу.
21.04.2022 Марфа Рабкова: «Да Чарнобыльскай трагедыі мы падышлі з нулявым разуменнем таго, што нам рабіць»
Знаходзячыся ў СІЗА-1 больш за 19 месяцаў, Марфа асэнсоўвае катастрофу на АЭС, наступствы якой закранулі яе саму.
21.04.2022 Псіхалагічная дапамога: Што казаць дзецям, бацькі якіх знаходзяцца ў турме?
Калі ў турме ўтрымліваецца хтосьці з блізкіх — гэта складанае выпрабаванне для ўсёй сям'і. Але ў самым уразлівым стане знаходзяцца дзеці, бо ў іх менш жыццёвага досведу, ведаў, дый наогул ім складаней зразумець тое, што адбываецца ў краіне.
21.04.2022 Адміністратара тэлеграм-канала "Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни" асудзілі да 7,5 гадоў калоніі
За стварэнне і адміністраванне тэлеграм-канала «Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни Чат Свободу Сергею Тихановскому» яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.
20.04.2022 У Гомелі мужчын асудзілі да года калоніі кожнага: яны знялі дзяржаўныя сцягі з будынкаў
Адзін з іх потым знайшлі схаваным у туі ў двары аднаго з абвінавачаных.
20.04.2022 Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных
Заява праваабарончай супольнасці Беларусі.
20.04.2022 Мінчука асудзілі да трох гадоў "хіміі" за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў
Суд Ленінскага раёна Мінска 24 сакавіка вынес прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Амірані Бутыяшвілі.
20.04.2022 Затрыманні працягваюцца: хроніка пераследу 20 красавіка
Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу за сераду, 20 красавіка.
20.04.2022 Былога дырэктара музея "Пружанскі палацык" асудзілі да 1,5 гадоў "хатняй хіміі"
Прысуд вынес суддзя Ігар Жытко.
20.04.2022 Суд над абвінавачаным у падпале сістэм збору аплаты «БелТолл» зрабілі закрытым
Паводле звестак следства, 34-гадовы жыхар Барысава ўчыніў падпалы двух парталаў сістэмы збору платы за праезд па дарогах «БелТолл» у Барысаўскім раёне.
19.04.2022 Мінчука асудзілі да двух гадоў калоніі за супраціў участковаму — той яго затрымліваў у дварах за навушнікі з "Пагоняй"
Суд Савецкага раёна Мінска 4 лютага асудзіў да двух гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) 50-гадовага мінчука Аляксандра Сакалоўскага.
19.04.2022 Чарнобыльскі шлях адбудзецца ў Вільні
26 красавіка, у 36-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС, пройдзе Чарнобыльскі шлях у Вільні. Ініцыятарам гэтага традыцыйнага шэсця выступіў Экадом. У гэты ж дзень, толькі праз 10 гадоў, быў заснаваны і Праваабарончы цэнтр "Вясна".
19.04.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Набліжаецца гадавіна на Чарнобыльскай АЭС і дзень народзінаў "Вясны", а таксама — суд над яе прадстаўніцай Марфай Рабковай. Правілы вядзення вайны згодна з МГП і гісторыі беларусаў, чые лёсы змяніла вайна.