28.01.2020 На Марыну Касінераву склалі пратакол за экстрэмізм у сацсетках
Распачатая чарговая справа за экстрэмізм у сацсетках. Грамадская актывістка, удзельніца кампаніі dissident.by Марына Касінерава даведалася, што супраць яе складзены пратакол паводле ч. 2. арт 17.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе "Новы час".
28.01.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Асоба: 83-х гадовага Яна Грыба часта можна пабачыць на розных акцыях. “З 1988-га года я не прапусціў ні адной з іх”. А за апошнія мірныя сходы за незалежнасць актывіста ўжо пакаралі на 60 базавых велічынь (1620 рублёў). Хто ж ён — Ян Грыб?
28.01.2020 Траім вяскоўцам з-пад Слуцку пагражае смяротнае пакаранне
У судзе Слуцкага раёну распачаўся працэс паводле справы аб жорсткім забойстве двух пенсіянераў. З хаты першага яны вынеслі 50 рублёў, у другога забралі каля трохсот. Адзін з іх спрабаваў забіць таксама 85-гадовую пенсіянерку, але тая вырвалася і ўцякла.
28.01.2020 Асудзілі Іллю Дабратвора. Цяпер за акцыю 20 снежня
У судзе Мінскага раёна 28 студзеня разглядаецца адміністрацыйная справа сябра Партыі БНФ Іллі Дабратвора. Актывіста вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая адбылася ў Мінску 20 снежня.
28.01.2020 Гомель: Барысу Анікееву прысудзілі штраф за ўдзел у акцыі ў Мінску
Гомельскага актывіста Руху “За свабоду” Барыса Анікеева пакаралі штрафам памерам 15 базавых велічыняў за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі.
28.01.2020 Блог Алеся Бяляцкага: Турма. Забытыя людзі. Гісторыя: III. ВОБШУК
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў сваім блогу ўспамінае падзеі 2011 года, калі супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.
27.01.2020 Тыдзень пачынаецца з судоў: Новыя 15 сутак "Шэраму кату" і вялікія штрафы ўдзельнікам акцый за незалежнасць
Апошні тыдзень студзеня пачаўся з новых судоў над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці.
27.01.2020 Беларускі ПЭН-Цэнтр выказаўся адносна пераследу актывістаў за ўдзел у мірных сходах
27 студзеня Беларускі ПЭН-Цэнтр выступіў з заявай, у якой выказаўся адносна падзей у падтрымку Незалежнасці Беларусі і пераследу за ўдзел у мірных сходах.
27.01.2020 Сяргей Скрабец і Алесь Пушкін у “Беларускай турэмнай літаратуры”. Чакаем на прэзентацыі
Праваабаронцы “Вясны” і Беларускі ПЭН-цэнтр у чацвер, 30 студзеня, у межах вечарыны салідарнасці прэзентуюць новую кнігу серыі “Беларуская турэмная літаратура”. Гэта ўспаміны палітвязня Сяргея Скрабца “Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка”.
27.01.2020 Рэпартаж з суда, на якім журналістку "Новага Часу" аштрафавалі на 50 базавых
Па падліках праваабаронцаў "Вясны" за адзін дзень 27 студзеня мінскія суды вынеслі штрафаў на агульную суму 200 базавых велічыняў (5400 рублёў). У судзе Першамайскага раёна г. Мінска таксама судзяць журналістку “Новага Часу” Дзіяну Серадзюк.
27.01.2020 Сустрэча і кінапаказ аб правах жанчынаў у родах пройдуць у Мінску
Праект "Радзіны" запрашае на сустрэчу-абмеркаванне і прагляд фільма брытанскай рэжысёркі Тоні Харман "Freedom for birth" 31 студзеня.
25.01.2020 “Смяротнае пакаранне можа быць выкарыстана і па палітычных матывах”. Як прайшла лекцыя пра Курапаты
Публічная лекцыя кандыдата гістарычных навук Міколы Крывальцэвіча "Курапаты: гістарычны кантэкст" прайшла на мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.
24.01.2020 Яшчэ 1485 рублёў штрафаў. У Віцебску працягваюцца суды над абаронцамі незалежнасці
24 студзеня ў Віцебску адбыліся два адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці Беларусі. Суд Чыгуначнага раёну на 25 базавых велічынь аштрафаваў віцябляніна Аляксандра Якушкова, а Віцебскі раённы суд пакараў штрафам у памеры 30 базавых Алену Янушкоўскую.
24.01.2020 "Міліцыю цікавіла, хто канкрэтна ў "Вясне" дапамагаў складаць скаргу"
Вясноўскі юрыст "Грамадскай прыёмнай" Аляксей Лойка распавёў, чаму пасля юрфака БДУ ён пайшоў у праваабарону, а не ў пракуратуру, ці працуюць скаргі ў беларускіх рэаліях, чаму суддзі сталі спасылацца на Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека і пра самыя цікавыя кейсы са сваёй практыкі. Пра гэта і не толькі — у нашым матэрыяле.
24.01.2020 105 сутак мала? “Шэрага ката” выклікалі ў міліцыю і там далі позву на новы суд
Пасля трох сутак на волі блогера Зміцера Казлова (“Шэры кот”) выклікалі ў міліцыю ў яго родным горадзе Барані. Ён не выключаў, што прама адтуль яго адправяць далей адбываць арышт. Аднак усё абышлося.










