18.06.2007 У Польшчы ствараюць беларускую моладзевую арганізацыю
На прэс-канфэрэнцыю ў Сэйм прыйшлі некалькі сяброў кіраўніцтва “Маладога Адраджэньня”, аднак Раман Кавальчук, які жыве ў Чэхіі, папрасіў нікога зь іх не фатаграфаваць і не запісваць, акрамя сябе, бо, паводле, ягоных словаў, “гэта можа быць небясьпечна для тых, хто працуе ў Беларусі”.
18.06.2007 Браян Бэнет: Еўрасаюз ня можа рабіць саступкі, адхіляючыся ад сваіх прынцыпаў і дэмакратычных каштоўнасьцяў
Браян Бенет у інтэрв’ю БелаПАН заявіў, што датэрміновае вызваленне Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца можа з'яўляцца спробай беларускіх уладаў захаваць прэферэнцыі ў гандлі з Еўрасаюзам.
18.06.2007 Жаночыя арганізацыі Беларусі падпісалі мемарандум аб партнёрстве
Прадстаўніцы грамадскіх аб'яднанняў з 17 гарадоў, а таксама ініцыятыў, якія ажыццяўляюць жаночыя праграмы, падпісалі 17 чэрвеня ў Кіеве мемарандум аб партнёрстве. Падпісанне адбылося ў рамках міжнароднай канферэнцыі "Жаночая сетка — шанец набыцця сілы і ўплыву".
15.06.2007 Завяршылі раскопкі масавых пахаваньняў пад Гомелем
Раскопкі вялі ў лясных ўрочышчах Тры Слупы й Боркі салдаты 52-га спэцыялізаванага пошукавага батальёну Міністэрства абароны.
15.06.2007 Менгарвыканкам не дазволіў зьбіраць подпісы супраць адмены ільготаў
Менгарвыканкам адказаў адмоваю на заяўку, пададзеную сябрамі Партыі БНФ Андрусём Ігнатовічам і Сержуком Семянюком аб правядзеньні 21 чэрвеня пікету з мэтаю збору подпісаў супраць адмены ільготаў.
15.06.2007 Пратэстанты пачынаюць пост у абарону сваіх правоў
Ад сёньня беларускія пратэстанты пачынаюць трохдзённы пост, пасьля якога 17 чэрвеня будзе праведзеная агульнанацыянальная малітва. Мэта акцыі — прыцягнуць увагу да парушэньня ўладамі правоў рэлігійных меншасьцяў.
15.06.2007 20 чэрвеня — папераджальны страйк донараў
14 чэрвеня ў будынку Навукова дасьледчага інстытуту гематалёгіі й пераліваньня крыві Ігар Каваленка аддаў свой мэдаль «Ганаровы донар Беларусі» чыноўнікам.
15.06.2007 Крысьціну Шацікаву пакаралі адразу па двух артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу
Сёньня ў Віцебску актывістку Крысьціну Шацікаву пакаралі штрафам у памеры 21 базавай велічыні, або на 651 тысячу рублёў.
15.06.2007 У сьпісе асобаў, супраць якіх падоўжаныя санкцыі, сын Лукашэнкі Віктар
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш яшчэ на адзін год падоўжыў санкцыі супраць прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Актывы кіраўніка Беларусі ды іншых урадоўцаў, адказных за фальшаваньне леташніх прэзыдэнцкіх выбараў і разгон акцыяў апазыцыі, былі замарожаныя летась.
15.06.2007 У Мінску праходзіць канферэнцыя, прысвечаная злачынствам камунізму
У Мінску прадстаўнікі грамадскасці праводзяць канферэнцыю «Камунізм - міжнародны трыбунал». Паводле словаў аднаго з арганізатараў гісторыка Ігара Кузняцова, мерапрыемства мае не палітычныя, а навуковыя мэты.
15.06.2007 15 чэрвеня ў Гродне адбылася чарговая акцыя супраць руйнавання старой часткі горада
А пятай гадзіне каля ўжо разбуранага будынка па вуліцы Горкага, 29, маладыя актывісты дэмакратычнага руху усталявалі слуп з фотаздымкам. Пад фотаздымкам была прыбіта шыльда з надпісам: «Жылы дом. Помнік архітэктуры канструктывізму. 1936 — 6.X.2006. Трагічна загінуў». Паводле слоў краязнаўцы Ігара Лапехі, гэты будынак — узор заходняга канструктывізму, такіх дамоў у Гродне засталося прыблізна 10, а па усёй Беларусі — каля 100.
15.06.2007 Іск тацяны Севярынец да раённага аддзела адукацыі прызнаны неабгрунтаваным
Іск тацяны Севярынец да раённага аддзела адукацыі прызнаны неабгрунтаваным
15.06.2007 Еўразьвяз пастанавіў выключыць Беларусь з Абагуленай сістэмы прэфэрэнцыяў
Еўразьвяз пастанавіў выключыць Беларусь з Абагуленай сістэмы прэфэрэнцыяў
14.06.2007 Магілёў: Сяргея Гіркіна зьбілі згодна з законам “Аб міліцыі”
Магілёў: Сяргея Гіркіна зьбілі згодна з законам “Аб міліцыі”
14.06.2007 Масавыя атручванні ў асуджаных Івацэвіцкай калоніі
Масавыя атручванні ў асуджаных Івацэвіцкай калоніі










