04.07.2007 Актывіста Руху “За Свабоду” у Салігорску выклікаюць у Пракуратуру

Актывіста Руху “За Свабоду” і Маладога Фронту Івана Шылу выклікаюць у раённую Пракуратуру для азнаямлення з крымінальнай справай, па якой ён праходзіць у якасці падазраванага. Позва выпісаная на пятніцу, 6 ліпеня.

04.07.2007 Палітвязень Артур Фінькевіч застаецца на «хіміі»

Дэпартамэнт па выканьні пакараньняў не задаволіў скаргі Артура Фінькевіча на адмову ў яго ўмоўна-дэтарміновым вызваленьні. Сваю пастанову дэпартамэнт матываваў нібыта кепскімі паводзінамі Фінькевіча.

04.07.2007 Рух “За Свабоду” запрашае на Басовішча

Рух “За Свабоду” дапаможа аматарам беларускай музыкі патрапіць на фестываль “Басовішча”, які пройдзе ў польскім горадзе Гарадок з 19 па 21 ліпеня.

04.07.2007 Сёння - суд па зыску Юрыя Алейніка да Акадэміі кіравання

4 ліпеня ў 14.00 суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска пачне разгляд зыску сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Юрыя Алейніка – былога студэнта Акадэміі кіравання пры прэзідэнце РБ, адлічанага ў траўні г.г.

04.07.2007 Маладых абаронцаў Гародні пераследуе міліцыя

Навучэнцаў гарадзенскіх школ, якія бяруць актыўны ўдзел у грамадзянскай кампаніі “Выратуем Гародню”, выклікаюць у інспекцыю па справах непаўнагадовых. Міліцыянты маюць намер паставіць маладзёнаў на ўлік, і гэтым самым перашкодзіць іх удзелу ў абароне роднага гораду.

04.07.2007 Алеся Каліту і Павала Серадзенку абвінавачваюць у дробным хуліганстве

Старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта і сябра моладзі БНФ Павал Серадзенка, якія былі затрыманыя ўчора каля сядзібы Партыі БНФ, на працягу некалькіх гадзін знаходзіліся ў Цэнтральным РУУС гораду Менску. На моладзевых актывістаў склалі пратакол і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

04.07.2007 Наваполацак: акцыя пратэсту ў Дзень Незалежнасьці

У Наваполацку ўчора адбыўся чарговы пікет пратэсту супраць ліквідацыі льготаў сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзянаў. Такія акцыі ладзяцца ў гэтым горадзе штодня ад 27 чэрвеня.

04.07.2007 Затрыманых удзельнікаў флэш-мобу у Гародні выпусьцілі з пастарунку

Затрыманых у Горадні 3 ліпеня ўдзельнікаў флэш-мобу выпусьцілі ўчора каля 18 гадзінаў.

04.07.2007 Пасля працяглага ператрусу актывістаў БХД адвезьлі ў міліцыю

Учора, 3 ліпеня, у Менску супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя актывісты партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, якія займаліся зборам подпісаў аб зьмене закону аб свабодзе сумленьня.

03.07.2007 Памяшканьне управы БНФ у Менску ачэплена міліцыянтамі

Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць затрымаць усіх, хто выходзіць з памяшканьня управы БНФ або спрабуе туды ўвайсьці. Як стала вядома ПЦ “Вясна” літаральна паўгадзіны назад, прыкладна ў 15-00, быў затрыманы лідэр моладзі партыі БНФ Алесь Каліта.

03.07.2007 У Гародні затрыманы ўдзельнікі флэш-мобу

6 актывістаў руху ў абарону гістарычнай спадчыны Гародні, якая па-варварску знішчаецца сёньня, былі затрыманыя міліцыянтамі 3 ліпеня. Удзельнікі акцыі знаходзяцца ва ўпраўленьні міліцыі Ленінскага раёну Гародні. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, сярод затрыманых Алесь Залеўскі і Франак Вячорка. Прозвішчы астатніх зараз высвятляюцца.

29.06.2007 Вільня чакае вас

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае абітурыентаў на факультэт мастацтваў і гісторыі культуры.

29.06.2007 Як КДБ дзейнічае супраць маладых актывістаў у Пінску.

Апошні час актыўнасьць спецслужбаў ськіраваная на моладзевых актывістаў: за імі сочаць, тэлефануюць, запрашаюць на неафіцыйныя гутаркі, дасылаюць позвы на допыты, запалохваюць.

29.06.2007 30 чэрвеня распачне сваю працу летнік «Гарадзенская фартэца».

Яго мэта - прыцягнуць увагу грамадскасці, найперш гродзенцаў, да праблемы разбурэння гістарычнага цэнтру Гродна.

29.06.2007 28 чэрвеня на плошчы Свабоды ў Віцебску дэмантавалі стэлу з выявай савецкіх сімвалаў — сярпа і молата.

Знутры спаруда, зрэшты як і ўсё савецкае, аказалася трухлявай. Мінакі нават дзівіліся, як яна так доўга пратрымалася, бо зробленая была з ДВП, металічных вугалкоў і абабітая бляхай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства