12.07.2007 Юрась Алейнік не здаецца
11 ліпеня Юрась Алейнік падаў скаргу ў Менскі гарадзкі суд, у якой просіць прызнаць сваю справу падведамаснай суду і паўторна перадаць яе на разгляд у суд Кастрычніцкага раёну.
11.07.2007 “СУПОЛЬНАСЬЦЬ” ХОЧУЦЬ ЗЬЛІКВІДАВАЦЬ
Перспектыва закрыцьця навісла над чарговай пакуль яшчэ зарэгістраванай дэмакратычнай грамадзкай арганізацыяй – Менскім гарадзкім грамадзкім аб’яднаньнем “Цэнтар Супольнасьць”.
11.07.2007 У псіхдыспансэры Грышчэню пераконвалі ў марнасьці яго дзейнасьці
Сёньня баранавіцкі моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня праходзіў псыханэўралягічную экспэртызу ў мясцовым дыспансэры.
11.07.2007 У справе Кастуся Лукашова суд абвясьціў перапынак да 25 ліпеня.
Сёньня ў 11-30 павінен быў быць абвешчаны прысуд па крымінальнай справе актывіста Кастуся Лукашова. Нагадаем, што ўчора дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў пакараць грамадскага актывіста двумя гадамі ўмоўнага зьняволеньня.
11.07.2007 Прысуд па справе Кастуся Лукашова пакуль не абвешчаны
Сёньня ў 11-30 у судзе Ленінскага раёну сталіцы павінен быць абвешчаны прысуд па справе актывіста Кастуся Лукашова. Нагадаем, што ўчора дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў пакараць грамадскага актывіста двумя гадамі ўмоўнага зьняволеньня
11.07.2007 Скульптурны пленэр “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”
З 13 па 15 ліпеня ў Гродна пад кіраўніцтвам Гэніка Лойкі пройдзе скульптурны пленэр “Lehienda z piasku” - “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.
11.07.2007 Спэцкамэндатура ўзмацняе ціск на Артура Фінькевіча
Начальнік Магілёўскай спэцкамэндатуры падпалкоўнік Аляксандар Ламаза нагадаў Артуру Фінькевічу пра тое, што на яго як злоснага парушальніка рэжыму могуць завесьці крымінальную справу і зьмяніць месца адбываньня пакараньня.
11.07.2007 У Гародні забаронена выстава Напалеона Орды
Паводле вынікаў пленэра “Шляхамі Напалеона Орды”, які прайшоў цягам мінулага тыдня, у Гродзенскай гарадской выставачнай зале сёння мелася адкрыцца выстава. Але давялося шукаць іншае месца. Гэта было планавае мерапрыемства, зацверджанае аддзелам культуры Гродзенскага гарвыканкаму яшчэ паўгады таму. Аднак, па ўсім, паўсталі ідэалагічныя праблемы.
11.07.2007 Улады патрабуюць спыніць арганізаваны адпачынак у намётавым лагеры пад Менскам
Галоўны ідэолаг Валожыншчыны загадвае спыніць адпачынак, арганізаваны евангельскімі веруючымі, і прадаставіць спіс усіх хто ўдзельнічае ў мерапрыемстве. Юрысты лічаць гэтыя патрабаванні беспадстаўнымі і незаконнымі. Арганізатарам адпачынку з'яўляецца абшчына Рэлігійнага Аб'яднання Хрысціянаў Поўнага Евангелля "Царква Ісуса Хрыста" г. Мінска.
10.07.2007 Ліпень
7. 07. Барыс Хамайда судом Чыгуначнага раёну Віцебска пакараны штрафам у памеры 10 базавых велічыняў па артыкуле 23.34 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньне масавых мерапрыемстваў).
10.07.2007 У Горадні часова затрымалі актывіста, які раздаваў газэты
Андрусь Ігнатчык з “Маладога фронту” быў часова затрыманы гарадзенскімі міліцыянтамі.
10.07.2007 Арганізатараў бардаўскага канцэрту ў Гомелі могуць аштрафаваць
23 чэрвеня адбыўся выступ цэлага шэрагу знакамітых бардаў – Андрэя Мельнікава, Змітра Бартосіка, Вальжыны Цярэшчанкі, Змітра Вінаградава і пачаткоўца Яўгена Валошына. Пасля гэтага арганізатараў мерапрыемства Ларысу Шчыракову ды Змітра Жалезнічэнку выклікалі ў абласную інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах.
10.07.2007 Лідчукі ўсіх краін, яднайцеся!
Сусветны з’езд лідчукоў арганізаваны ў Лідзе Таварыствам польскай культуры Лідчыны.
10.07.2007 Чыноўніка Адміністрацыі прэзыдэнта вінавацяць у махлярстве і хабарніцтве
Першаму намесьніку начальніка Галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня, начальніку Ўпраўленьня каардынацыі ідэалягічнай працы Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімеру Холаду вылучаныя абвінавачваньні ў махлярстве ў буйных памерах і ў падштурхоўваньні да дачы хабару ў асабліва буйных памерах.
10.07.2007 Крымінальная справа Яраслава Грышчэні падоўжаная яшчэ на 2 месяцы
Учора моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня позваю выклікаўся ў баранавіцкую раённую пракуратуру. Сьледчая Юлія Аскальдовіч паведаміла хлопцу, што ягоная крымінальная справа падоўжана яшчэ на два месяцы. Яраслава падазраюць у парушэньні артыкулу 193 КК «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». У пятніцу ў суд перадалі аналягічную справу Івана Шылы, салігорца найхутчэй будуць судзіць у жніўні.










