Старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта сёньня выходзіць на волю

18.07.2007 Старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта сёньня выходзіць на волю

Моладзевы лідэр Алесь Каліта сёньня, 18 ліпеня пасьля 14-00 пакіне прыемнік-размеркавальнік на Акрэсціна, дзе быў вымушаны правесці 15 сутак.

Аляксандр Мілінкевіч адпушчаны без складання пратакола

18.07.2007 Аляксандр Мілінкевіч адпушчаны без складання пратакола

Учора лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч пасля высвятлення супрацоўнікамі праваахоўчых органаў абставін яго знаходжання ў памежнай зоне ў Астраўцу адпушчаны без складання пратакола.

17.07.2007 За што звольнілі з універсітэта маладога журналіста

Сяргей Падсасонны некалькі год працаваў у Гомельскім дзяржаўным унівэрсітэце імя Скарыны на кафедры рускай і сусветнай літаратуры. Кантракт у яго скончыўся ў ліпені, а новае кіраўніцтва навучальнай установы новы заключаць не стала.

17.07.2007 Зьнятыя з пасады два вышэйшыя кіраўнікі беларускага КДБ

Кіраўнік Беларусі А. Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў старшыню КДБ Беларусі генэрала-лейтэнанта Сьцяпана Сухарэнку і яго першага намесьніка генэрала-маёра Васіля Дземянцея.

Супраць Насты Азаркі ўзбуджана крымінальная справа

17.07.2007 Супраць Насты Азаркі ўзбуджана крымінальная справа

Напачатку ліпеня ў сродках масавай інфармацыі паведамлялася, што следчы Мінскай абласной пракуратуры Вітольд Аляксееў, вылучыў у асобную вытворчасцьць матэрыялы на моладзевую актывістку Насту Азарку, якія накіраваны на разгляд пракурора Мінскай вобласьці.

17.07.2007 Справу Шульжыцкага перагледзіць Смаргонскі суд

Учора ў абласным судзе судзьдзя І.Собалеў задаволіў скаргу Смаргонскай пракуратуры й прыняў рашэньне накіраваць адміністрацыйную справу Уладзімера Шульжыцкага не перагляд у Смаргонскі суд.

17.07.2007 Учора ў Маскве запатрабавалі вызвалення беларускіх палітвязняў

Каля беларускай амбасады ў Маскве 16 ліпеня прайшла акцыя салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій.

17.07.2007 Магілёў: непаўналетняга актывіста адпусьцілі пасьля “прафіляктычнай гутаркі”

15-гадовага актывіста Кастуся Яўсеева затрымалі ў Магілёве падчас традыцыйнай акцыі, прымеркаванай да Дня салідарнасьці. Ён разам зь іншымі актывістамі распаўсюджваў брашуру “Зьніклыя людзі ў Беларусі”.

Акцыя салідарнасьці ў Менску: АМАП выціснуў людзей з плошчы

17.07.2007 Акцыя салідарнасьці ў Менску: АМАП выціснуў людзей з плошчы

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску, дзе павінна была адбыцца акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі і сем'ямі зьніклых, міліцыянты правялі “зачыстку”: адну частку моладзі адціснулі да кінатэатру “Масква”, другую частку ўдзельнікаў выціснулі да плошчы “Свабоды”. Усіх актывістаў, якія былі затрыманыя перад пачаткам акцыі, адпусьцілі. На гэты момант акцыя скончылася, удзельнікі разыйшліся.

16.07.2007 Судовае паседжанне па справе Яраслава Берніковіча перанесенае на 19 ліпеня

Сёння ў Глыбоцкім раённым судзе (Віцебская вобласць) адбылося паседжанне суда па справе актывіста Руху “За Свабоду” Яраслава Берніковіча. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

16.07.2007 Беларускія памежнікі не пусцілі польскага журналіста ў Маскву

Беларускія памежнікі не дазволілі праехаць з Варшавы ў Маскву карэспандэнту "Gazety Wyborczej" Вацлаву Радзівіновічу.

Аляксандр Мілінкевіч патрабуе КДБ спыніць пераслед за іншадумства

16.07.2007 Аляксандр Мілінкевіч патрабуе КДБ спыніць пераслед за іншадумства

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч накіраваў зварот да старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі РБ С.Сухарэнкі і старшыняў абласных упраўленняў КДБ з патрабаваннем спыніць пераслед за іншадумства студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой па праграмах для рэспрэсаванай моладзі.

Што “кіруе балем” у беларускіх судах?

16.07.2007 Што “кіруе балем” у беларускіх судах?

Жодзінскія праваабаронцы зьвярнуліся ў Камітэт па Правах Чалавека ААН і спадзяюцца на ягоную аўтарытэтную падтрымку ў абароне грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі.

16.07.2007 Сёньня ў Глыбокім судзяць актывіста руху “За свабоду”

Сёньня раніцай ў Глыбоцкім раённым судзе пачаўся суд над актывістам руху “За Свабоду” Яраславам Берніковічам. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

16.07.2007 Як святкавалі ўгодкі Грунвальдскай бітвы ў Гародні

Каля 40 чалавек, пераважна моладзь, сабраліся надвячоркам 15 ліпеня ў Гародні, каб адзначыць чарговыя ўгодкі Грунвальдскай бітвы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства