У Баранавічах аштрафаваныя грамадзка-палітычныя актывісты, затрыманыя падчас судовага працэсу над  маладафронтаўцам Яраславам Грышчэням

17.09.2007 У Баранавічах аштрафаваныя грамадзка-палітычныя актывісты, затрыманыя падчас судовага працэсу над маладафронтаўцам Яраславам Грышчэням

Сёньня, 17 верасьня, у судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна разгледжаны адміністратыўныя справы, узбуджаныя ў дачыненьні да Зьмітра Кургі і Олінай Элы. Яны разам з іншымі актывістамі былі затрыманыя 10 верасьня, калі прыйшлі падтрымаць актывіста “Маладога Фронту” Яраслава Грышчэню, якога абвінавацілі ў палітычна матываваным крымінальным злачынстве па арт. 193.1 КК РБ.

17.09.2007 Швайцарская праваабарончая арганізацыя CODAP пачала збор подпісаў за вызваленьне палітвязьняў

Швайцарская праваабарончая арганізацыя CODAP пачала збор подпісаў за вызваленьне палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Артура Фінькевіча, Васіля Лявонава, Зьмітра Дашкевіча, Андрэя Клімава, Юрыя Лявонава, Мікалая Аўтуховіча, Антона Кішкурны.

17.09.2007 Сябра БАЖ падаў у суд на газету "Гомельская праўда"

Юрыдычны дарадца Гомельскай гарадской арганізацыі БАЖ Леанід Судаленка звярнуўся ў суд Чыгуначнага раёна Гомеля з зыскам да рэдакцыі газеты “Гомельская праўда” і аднаго з журналістаў выдання. Нагодай для звароту ў суд стаў артыкул С. Грушэнкі “Сваіх дзяцей – за мяжу, чужых – “у барацьбіты за дэмакратыю” (“Гомельская праўда”, №117-118 ад 2 жніўня 2007 года).

17.09.2007 А.Пушкін: "Пасьля арышту я мусіў наведаць поле Аршанскай бітвы"

16 верасьня ў Воршы з ізалятара часовага ўтрыманьня выйшлі на волю мастак Алесь Пушкін і моладзевы актывіст Аляксей Янушэўскі. Яны адбылі 7 сутак арышту паводле абвінавачаньня ў дробным хуліганстве пасьля затрыманьня на бардаўскім фэсьце "Аршанская бітва-2007".

17.09.2007 Затрыманьні ў Салігорску на Дзень салідарнасьці

Пяцёра непаўнагадовых у16 верасня былі затрыманыя ў цэнтры Салігорску.

Актывістку Моладзі БНФ спрабуе запалохаць КДБ

14.09.2007 Актывістку Моладзі БНФ спрабуе запалохаць КДБ

Супрацоўнік КДБ Аляксандр Прадко некалькі дзён таму наведаўся да актывісткі Моладзі БНФ Насты Александровіч.

14.09.2007 У Гародні будуць судзіць Уладзіміра Ларына

У Гародні Уладзімір Ларын, намеснік старшыні гарадской арганізацыі АГП выкліканы ў аддзяленне міліцыі. Яшчэ ўчора яму дахаты прыйшла позва з выклікам у міліцыю, але грамадска-палітычнага актывіста не было дома.

14.09.2007 Калі ты сеў на ровар – ты апазіцыянер!

Сённяшняй раніцай на вуліцах Новаполацка міліцэйскія машыны з “мігалкамі” пераследавалі людзей на веласіпедах.

14.09.2007 Зьміцер Жалезьнічэнка накіраваў скаргу міністру адукацыі

Студэнт Зьміцер Жалезьнічэнка адлічаны з 3 га курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсытэту імя Скарыны.

14.09.2007 Апазіцыйны актывіст, дэпутат Вярхоўнай Рады 13 скліканьня Андрэй Клімаў прысуджаны да 2 гадоў калоніі строгага рэжыму за публікацыю ў Інтэрнэце.

Сёмага жніўня 2007 у сродках масавай інфармацыі з'явілася інфармацыя аб тым, што Андрэй Клімаў прысуджаны да двух гадоў калоніі. Інфармацыю пра суд над Клімавым журналісту Андрэю Груздзіловічу пацвердзілі ў Пракуратуры і Цэнтральным судзе горада Менска.

14.09.2007 Суды і арышты працягнуцца да канца верасьня

У Воршы на волю выйшаў Дзяніс Садоўскі. Яго пасадзілі на 7 сутак, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве. За кратамі аршанскай турмы застаюцца Алесь Пушкін і Аляксей Янушэўскі, якіх, як і Дзяніса, затрымалі за спробы адзначыць Дзень вайсковай славы. У баранавіцкай турме арышт адбывае Павал Севярынец. Яго затрымалі разам з дваццацьцю чатырма ўдзельнікамі акцыі салідарнасьці зь Яраславам Грышчэнем, якога судзілі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Іх пачнуць судзіць ад 23 верасьня.

13.09.2007 «Белсат» ужо замінае ўладам?

Кіраўніцтва новага спадарожнікавага каналу “Белсат” паведаміла сёньня, што адпаведныя беларускія структуры адмовілі каналу ў набыцьці дамэну belsat.by, прычым фірма-пасярэднік, якая выступала ад імя “Белсату” заяўляе, што прычыны адмовы беларускі бок не патлумачыў.

13.09.2007 Апальны акцёр Харланчук дагэтуль беспрацоўны

Паўла Харланчука звольнілі з Рускага тэатру як неадпавядаючага займаемай пасадзе згодна з рашэньнем атэстацыйнай камісіі. Усё гэта адбылося пасьля таго, як выдатны акцёр і рэжысёр дзіцячых пастановак быў затрыманы падчас ліквідацыі намётавага мястэчка ў сакавіку 2006 году і адседзеў на Акрэсьціна "суткі". Ён спрабаваў аднавіцца на працы праз суд, аднак іск Паўла Харланчука ня быў задаволены.

13.09.2007 12 верасня ў Вярхоўным судзе адбылася папярэдняя гутарка па іску аб ліквідацыі Беларускай жаночай партыі “Надзея”.

Лідэр партыі Алена Яськова папрасіла запатрабаваць у Міністэрства юстыцыі прадаставіць да судовага пасяджэння дакументы, якія б пацвярджалі паўнамоцтвы Мінюста пры правядзенні праверкі дзейнасці партыі, а таксама вызначалі дакладныя тэрміны правядзення праверкі і рэагавання на яе вынікі.

13.09.2007 ТБМ вярнула беларускую мову гісторыі

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дамаглося, каб вучні старэйшых класаў рускамоўных агульнаадукацыйных школаў атрымалі магчымасць вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі на беларускай мове.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства