13.10.2007 Артур Фінькевіч знаходзіцца пад вартай
Стала вядома, што актывіста “Маладога Фронту” Артура Фінькевіча ўзялі пад варту на сёньняшні й заўтрашнія дні.
12.10.2007 На гарадзенскім чыгуначным вакзале памежнікі забралі пашпарты ў двух-студэнтаў-каліноўцаў - Сьцяпана Сьвідэрскага і Аляксея Трубкіна
Хлопцы прыехалі цягніком з Польшчы, дзе навучаюцца па праграме Каліноўскага. На мяжы беларускія мытнікі правялі догляд рэчаў. Сьцяпана Сьвідэрскага і Аляксея Трубкіна пратрымалі паўтары гадзіны ў памяшканьні для кантролю пасажыраў, што прыбываюць з-за мяжы, а потым адпусьцілі. Сьцяпан Сьвідэрскі навучаецца ў Гданьску, а Аляксей Трубкін - у Беластоку.
12.10.2007 У Мастах міліцыянты шукалі актывістаў - Зьмітра Кухлея і Алеся Зарэмбюка
Ім прыносілі дахаты позвы, каб хлопцы прыйшлі ў мясцовы пастарунак 14 кастрычніка.
12.10.2007 Суд адмовіў у рэгістрацыі маладым сацыял-дэмакратам
12 кастрычніка Вярхоўны суд адхіліў скаргу Маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” на адмову ў рэгістрацыі арганізацыі.
12.10.2007 ВІЛЕЙКА: Актывістаў папярэдзілі
Актывістаў ?уху “За Свабоду” Міхася Кульца, Алеся Судака і сябра АГП Уладзіміра Малярчука з Вілейкі папярэдзілі сёння, што яны панясуць пакаранне, калі будуць прымаць удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 14 кастрычніка.
12.10.2007 Дэпутаты прызнаюць, што закон аб Інтэрнэце супярэчыць Канстытуцыі
Парламентарыі нечакана прыслухаліся да міжнародных экспертаў і выключылі з праекту закону пра інфармацыю артыкул, які фактычна забараняў крытыку ў інтэрнэце.
12.10.2007 Дачка Аляксандра Казуліна зьвярнулася са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН
“Мы кажам пра тое, што першапачаткова гэта было палітычна матываванае рашэньне, на падставе якога майго бацьку пасадзілі на пяць з паловай гадоў. Мы патрабуем, каб Камітэт ААН у правах чалавек у пазачарговым парадку гэтую скаргу. Мы патрабуем, каб яго неадкладна вызвалілі. І трэцяе – мы патрабуем кампэнсаваць маральныя страты ў памеры 2 мільёнаў эўра”, – паведаміла Вольга Казуліна.
12.10.2007 За кратамі у Гомелі галадаюць апазіцыйныя партыйныя актывісты Уладзімір Кацора і Васіль Палякоў, у Гародні - журналіст Ігар Банцар
Прэвентыўна затрыманыя ў Гомелі лідэр мясцовай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і ягоны намесьнік Уладзімір Кацора былі пакараныя судом да адбыцьця 7-суткавага адміністратыўнага арышту за нібыта нецэнзурную лаянку. Пакараны 10 суткамі адміністратыўнага арышту таксама за нецэнзурную лаянку рэдактара часопіса незалежнага Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) "Magazyn Polski na uchodzstwie" Ігар Банцар пасля абвяшчэння прысуду на знак пратэсту абвясціў галадоўку.
12.10.2007 Нобелеўская прэмія міру прысуджана Альберту Гору
Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру за 2007 год сталі былы былы віцэ-прэзідэнт ЗША Альберт Гор і члены Міжурадавай групы экспертаў па змене клімату (МГІК), паведамляецца на афіцыйным сайце Нобелеўскага камітэта.
12.10.2007 Спіс затрыманых актывістаў напярэдадні “Еўрапейскага маршу”
Аднаўляецца пастаянна.
12.10.2007 Зміцер Салаўёў чакае прысуду
Учора каля апоўначы ў Магілёве супрацоўнікамі міліцыі затрыманы мясцовы актывіст намесьнік старшыні гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Зміцер Салаўёў. На яго складзены пратакол за “дробнае хуліганства”.
11.10.2007 Жаночую партыю "Надзея" зачынілі
Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэньне аб ліквідацыі жаночай партыі "Надзея". ?ашэньне ўступае ў сілу неадкладна і ня можа быць абскарджанае. Афіцыйная прычына – парушэньні заканадаўства з боку партыі.
11.10.2007 Новыя затрыманьні ў Менску
У Менску затрыманы моладзевыя актывісты Павал Юхневіч і Мікіта Сасім. Падрабязнасці затрыманьня пакуль ненвядомыя.
11.10.2007 Андрэя Клімава адправілі ў мазырскую калонію строгага рэжыму
У мазырскую калонію строгага рэжыму адправілі палітвязня Андрэя Клімава. З пачатку красавіка да 10 кастрычніка ён знаходзіўся ў мінскім следчым ізалятары.
11.10.2007 У Бярэсьці працягваюць караць штрафамі за ўдзел у прэзентацыі кнігі
10 кастрычніка штрафам у памеры 20 базавых велічынь судом Маскоўскага раёна Берасця пакараны Анатоль Ярмак. Ён быў затрыманы пад час прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца 19 жніўня.










