18.10.2007 23 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі пачнецца разгляд скаргі ГПА “Вясна” на адмову Мінюста ў рэгістрацыі
Заснавальнікі ГПА “Вясны” зьвяртаюцца да прадстаўнікоў беларускай і міжнароднай грамадзкасьці, да партыйных лідэраў і журналістаў, да сваіх сяброў і ўсіх тых, каму патрэбна дапамога праваабаронцаў, прыйсьці 23 кастрычніка ў 11 гадзінаў у Вярхоўны суд, каб падтрымаць іх.
18.10.2007 Гомельскім прадпрымальнікам мясцовыя ўлады зноў адмовілі ў правядзеньні мітынгу
Прадпрымальнікі падавалі заяўку на правядзеньне 22 кастрычніка мітынгу, на які зьбіраліся запрасіць супрацоўнікаў падаткавай інсьпекцыі і камітэту эканомікі гарвыканкама, каб сумесна разабрацца ў новаўвядзеньнях у дробным прадпрымальніцтве.
18.10.2007 У судзе Нясьвіскага раёну адбыўся суд над намесьнікам старшыні ?ады моладзі БНФ Сержуком Семенюком.
Яго абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня па арт. 17.1 КаАП дробнае хуліганства.
18.10.2007 ?эдактар часопіса Саюзу палякаў на Беларусі Ігар Банцар вызвалены датэрмінова
17 кастрычніка з гродзенскага ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю Ігар Банцар - рэдактар часопіса Саюзу палякаў на Беларусі “Magazyn Polski na uchodzstwie”. Тэрмін зняволення журналіста павінен быў скончыцца 20 кастрычніка.
18.10.2007 Юры Істомін: «У ізалятары сядзелі ў асноўным толькі апазіцыянеры, арыштаваныя за Еўрапейскі Марш»
Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін выйшаў учора на свабоду з Гарадзенскага ізалятара часовага ўтрымання. Напярэдадні Еўрапейскага Марша палітык затрымліваўся двойчы. Першым разам ён правёў за кратамі 5 сутак, а праз некалькі дзён пасля выхаду на свабоду быў зноў асуджаны на 7 сутак. Абодва тэрміна зняволення Юры Істомін трымаў галадоўку пратэсту супраць несправядлівага прысуду.
18.10.2007 Дэмакратычныя актывісты выходзяць на волю
Сёньня ў Менску са спецпрыёмніка-размеркавальніка па вул. Акрэсьціна выйдуць дэмакратычныя актывісты, затрыманыя напярэдадні Еўрапейскага Маршу
17.10.2007 Зьмітра Падрэза выключылі з БДТУ
Кіраўніцтва ўніверсітэту (БДТУ), студэнтам якога зьяўляецца Зьміцер, прыняло рашэньне аб выключэньні за нібыта "парушэньне статуту ўніверсітэту". Аднак фактычна прычынай выключэнне стаў "сігнал" ва універсітэт з боку Мядзельскай міліцыі.
17.10.2007 У судзе Маскоўскага раёну Менску адбыўся разгляд справаў сябраў Моладзі БНФ Ірыны Сьмяян і Марыі ?удакоўскай.
Дзяўчаты бралі ўдзел у летніку каля вёскі Косава 17-19 жніўня. Нагадаем, што тады былі складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства на 16 удзельнікаў летніку.
17.10.2007 У Менгарвыканкам пададзеныя заяўкі на правядзеньне акцыі памяці - Дзяды.
Традыцыйнае шэсьце ў дзень памяці продкаў пройдзе ў нядзелю 28 кастрычніка ў 10.30 ад ст. метро Парк чалюскінцаў да ўрочышча Курапаты, дзе з 14.30 па 17.00 адбудзецца жалобны мітынг.
17.10.2007 Мінюст Беларусі накіраваў у FIDH адказ наконт адмовы ў рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі "Вясна"
Міжнародная федэрацыя па правах чалавека (FIDH), членам якой з’яўляецца ліквідаваны ў 2003 годзе праваабарончы цэнтр “Вясна”, атрымала адказ ад Міністэрства юстыцыі ?эспублікі Беларусь. Сутнасць звароту гэтай уплывовай арганізацыі тычылася адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”.
17.10.2007 18-19 кастрычніка заплянаваны фэст кліпаў беларускамоўных выканаўцаў "Кліп-марафон 2007".
На імпрэзе будуць прадэманстраваныя больш за 30 музычных відэа, зробленыя ў пэрыяд ад 1991 да 2007 году.
17.10.2007 Мастацтва здзіўляць: топ 5 пэрфомансаў Моладзі БНФ
Пэрфоманс (performance) – у літаральным значэньні – прадстаўленьне. Гэта нешта прамежкавае паміж тэатрам і правакацыяй. Кожны пэрфоманс мае задачу: прадэманстраваць або зьвярнуць увагу й, натуральна, зьдзівіць. Пэрфоманс – мастацтва незвычайным чынам паказаць простыя рэчы.
17.10.2007 Беларусь — 151 я ў рэйтынгу свабоды СМІ
Учора міжнародная праваабарончая арганізацыя «?эпарцёры без межаў» абнародавала чарговы гадавы рэйтынг свабоды СМІ.
17.10.2007 Акцыя салідарнасьці ля царквы сьвятога Язэпа
16 кастрычніка адбылася чарговая акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі й рэпрэсаванымі. Каля 50 маладзёнаў а 8 гадзіне вечара сабраліся каля кляштару бэрнардынаў на супольную малітву. Людзі трымалі партрэты палітзьняволеных і тых, хто быў незаконна арыштаваны у зьвязку з «апейскім маршам».
16.10.2007 З арышту на допыт
Сёння ў Гомелі ў 13.45 пасля сямі дзён арышту адпусцілі на свабоду актывіста ?уху “За Свабоду” Уладзіміра Кацору. Аднак не паспеў ён павітацца з роднымі і сябрамі, як міліцыянты схапілі яго, пасадзілі ў аўтазак і адвезлі ў Чыгуначны ?АУС Гомеля.










