26.10.2007 “Прымусовае разьмеркаваньне цалкам неканстытуцыйна”

У Беларусі заведзена 65 грамадзянскіх справаў па факту непрыбыцьця да месца разьмеркаваньня выпусьнікоў вну. Ці зьяўляецца прававой і канстытуцыйнай норма заканадаўства, паводле якой з выпускнікоў спаганяюць сродкі, затрачаныя на адукацыю? Што можна зрабіць, каб пазьбегнуць прымусовага разьмеркаваньня? На гэтыя пытаньні адказвае праваабаронца, юрыст Валянцін Стэфановіч.

26.10.2007 Палітвязень Артур Фінькевіч зьмешчаны ў СІЗА

Беларускія ўлады працягваюць рэпрэсіі ў дачыненьні да палітычна асуджаных дэмакратычных лідэраў. Як стала вядома, сёньня за нібыта злоснае парушэньне рэжыму ў СІЗА зьмешчаны моладзевы актывіст Артур Фінькевіч, які адбывае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі ("на хіміі") ў Магілёве.

26.10.2007 Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу праваабаронцаў на рашэньне Мінюсту аб адмове ў рэгістрацыі ГПА "Вясна"

26 кастрычніка судзьдзя Вярхоўнага суду Беларусі Сьвятлана Яхнавец у 12-00 гадзінаў абвесьціла рашэньне на скаргу Стэфановіча В.К., Лабковіча У.М. і Бяляцкага А.В., якія прасілі адмяніць пастанову Мінюста аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Вясна" і абавязаць міністэрства зарэгістраваць арганізацыю.

26.10.2007 У гонар Анатоля Сыса імпрэзы ў Гарошкаве, Гомелі і Менску

Сёньня – дзень народзінаў Анатоля Сыса. Культаваму беларускаму паэту пакаленьня “Тутэйшых” споўнілася б 48, але ўжо два з паловаю гады яго няма сярод жывых. Заўтра родныя і сябры Анатоля Сыса ладзяць на ягонай радзіме літаратурную імпрэзу памяці. Яна названая словамі паэта, які аднойчы ўсклікнуў: “Дух – гэта, людзі, я”.

25.10.2007 2 лістапада ў Цэнтральным судзе Гомеля працягнецца разгляд пазову студэнта-выдатніка Зьміцера Жалезьнічэнкі

Судовае паседжаньне пачалося 25 кастрычніка. Беспадстаўна адлічаны з універсітэту імя Ф.Скарыны студэнт Зьміцер Жалезьнічэнка спрабуе праз суд аднавіцца ў навучальнай установе.

25.10.2007 Супрацоўнікам “Народнай волі” ня ставяць дазвольны штамп для выезду за мяжу?

Супрацоўнікам незалежнай газэты “Народная воля” каля трох тыдняў ня ставяць гэтак званы дазвольны штамп для выезду за мяжу. У аддзеле па грамадзянству і міграцыі затрымку тлумачаць тым, што дакумэнты работнікаў гэтага выданьня пільна правяраюць у Камітэце дзяржаўнай бясьпекі.

25.10.2007 Моладзевага актывіста Андрэя Цянюту прымусілі прайсьці псіхіятрычную экспертызу

25 кастрычніка Андрэя Цянюту выклікалі ў мясцовае КДБ па крымінальнай справе за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", па якой ён праходзіць падазраваным. Адкуль яго адвезлі ў псіхіятрычны шпіталь пад Гомелем, каб праверыць яго псіхіятрычнай эксьпертызы. Вызваліўся актывіст толькі ўвечары.

25.10.2007 Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйнай скаргі намесьніка старшыні гарадзкой суполкі Партыі БНФ Зьмітра Салаўёва.

Напярэдадні Эўрапейскага маршу Зьмітра арыштавалі паводле абвінавачаньня ў непрыстойных паводзінах. Зьміцер Салаўёў у абласным судзе спрабаваў давесьці, што судзьдзя Ірына Сарока пакарала яго на падставе сфабрыкаванага пратаколу ды непраўдзівых тлумачэньняў сьведак. Сваё затрыманьне Зьміцер Салаўёў назваў палітычна матываваным.

25.10.2007 Уладзімір Хільмановіч: “Права на памяць нам дадзена Богам і гісторыяй”.

Выйшаў з друку “Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень”. Пад адной вокладкай укладальнік кніжкі гарадзенскі гісторык і грамадскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч сабраў славутыя і трагічныя даты айчыннай гісторыі, адметныя падзеі і з’явы, дні нараджэння і смерці беларускіх дзяржаўна-палітычных, рэлігійных і культурных дзеячаў, знакамітых людзей, якіх лёс звязаў з беларускай зямлёй і тых, што апынуліся за межамі роднай краіны, асобаў, што ў розных сферах праславілі Беларусь, паўстанцаў розных нацыянальна-вызвольных чынаў і сціплых малавядомых рупліўцаў беларушчыны, імёны якіх не змяшчаюць дзяржаўныя энцыклапедычныя выданні.

24.10.2007 За пракуратуру адказаў КДБ

На скаргу ў пракуратуру выдаўца маланакладнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава адпісаўся КДБ. У сваім лісце ў Крычаўскую міжраённую пракуратуру сп. Кудраўцаў патрабаваў вярнуць адабраныя 28 верасня міліцыянтамі наклады 36 і 37 нумароў “Вольнага горада” і прыцягнуць да адказнасці асоб, якія вінаватыя ў незаконым, на яго думку, адабранні. На што начальнік падраздзялення УКДБ Магілёўскай вобласці А.П.Гарусаў адказаў загадкава.

24.10.2007 У палітвязьня Андрэя Клімава пагоршылася здароўе

Яму баліць сэрца, ён прастыў, у карантыне яму вельмі цяжка. У пакоі толькі два вязьні ня паляць, а ўсе астатнія паляць, дыхаць няма чым. Піша, што да канца ня верыў, што яго пасадзяць за такую рэч, як артыкул у інтэрнэце, і толькі цяпер ён гэта сапраўды ўсьвядоміў. Вось такія кароткія зьвесткі. Ён просіць усіх пісаць яму як мага болей, яму не хапае інфармацыі з волі.

24.10.2007 Гарадзенскія чыноўнікі не прыйшлі на дыпляматычную вечарыну

Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі наладзіў разьвітальную вечарыну з нагоды сканчэньня яго дыпляматычнай місіі. На мерапрыемства прыйшлі ўсе запрошаныя, акрамя прадстаўнікоў Гарадзенскага гар- і аблвыканкама.

24.10.2007 Крычаўскі РАУС “падтрымаў” “Вольны горад”

Гаворыць рэдактар “Вольнага гораду” Сяргей Няроўны:

“Гэтыя выпадкі сьведчаць, што ва ўладзе ня ўсё так адназначна. Там няма такога, што яна мае еднасьць. У некаторых выпадках начальнікі альбо лічаць за лепшае ня зьвязвацца з журналістамі, альбо можа думаюць пра свой далейшы лёс”.

24.10.2007 У Горадні студэнтку адлічылі з унівэрсытэту за ўдзел у кампаніі «Выратуем Горадню!»

23 кастрычніка студэнтка другога курса юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы Кацярына Бычак была азнаёмлена з загадам рэктара аб яе адлічэнні з ВНУ «за парушэнне правілаў унутранага распарадку».

24.10.2007 На Аршаншчыне жывёлаводам выдавалі заробак… дохлымі цялятамі

“Кіраўніцтва "Зубрэвічаў" намагалася такім чынам схаваць сапраўдныя лічбы падзяжу маладняка на фермах, каб пазбегнуць дысцыплінарнай ды матэрыяльнай адказнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства