03.11.2007 З Акрэсьціна - у шпіталь
Валянцін Сакалоўскі, якога ўчора арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у сьвяткаваньні Гэлаўін у Менску, знаходзіцца ў 11 клінічным шпіталі.
03.11.2007 Перад сацыяльнай акцыяй - прэвентыўныя затрыманьні і арышты моладзевых актывістаў
У Кастрычніцкім і Партызанскім судах Менску да розных тэрмінаў арышту засудзілі моладзевых актывістаў Міхаіла Пашкевіча, Мікалая Сергіенкі, Зьмітра Кавалгіна і Сяргея Клюева. Яны былі затрыманы 2 лістапада падчас распаўсюду інфармацыі пра Сацыяльны марш, які адбудзецца 4 лістапада.
03.11.2007 Затрымана Наста Азарка
Дзяўчыну затрымалі ў момант, калі яна спрабавала злавіць папутку на Менск. Яшчэ з раніцы яе затрымлівалі непасрэдна ў самім горадзе, пасля чаго даставілі ў Нясьвіскі РАУС, дзе яна прабыла з гадзіну, потым яе пасадзілі ў патрульную машыну ды пачалі вазіць па горадзе. У пэўны момант міліцыянтам захацелася набыць цыгарэтаў – яны выйшлі з машыны, гэтым скарысталася Наста – зьбегла праз адчыненае вакно (дзьверы былі зачыненыя). Пасля уцёкаў яна паспела дайсьці да чыгуначнага пераезду дзе яе й затрымалі...
02.11.2007 Пашпарт прадпрымальніка з Рэчыцы Леаніда Невара правярае КДБ
У сувязі з тым, што ў Леаніда Невара скончыліся чыстыя старонкі ў пашпарце, ён здаў дакументы на новы, заплаціўшы за тэрміновасьць. Пячатку на выезд ва ўсе краіны сьвету патрэбна было перанесьці, бо яна была яшчэ дзеючай. У вызначаны тэрмін сп. Невару не выдалі дакумент, спаслаўшыся на тое, што пашпарт затрыманы супрацоўнікамі КДБ дзеля праверкі.
02.11.2007 Сваякі зьніклых накіравалі ў пракуратуру “Абвінаваўчы акт”
Дакумэнт, які падрыхтавалі юрысты й сваякі зьніклых апазыцыянэраў, складае болей за дваццаць старонак.
02.11.2007 Пакаранне за смерць рабочага – 900 тысяч рублёў
Светлагорская пракуратура праверыла факт гібелі 24-гадовага Аркадзія Пунтуса. Высветлілася: падчас здарэння адказны кіраўнік фактычна не кіраваў рабочымі. За гэта яго аштрафавалі.
02.11.2007 Беларускія мытнікі трымаюць турыстаў на мяжы
У нейтральнай зоне на памежным пераходзе каля населенага пункта Макраны з 16 гадзін учарашняга дня скапілася 15 аўтобусаў,у якіх знаходзіцца каля 300 грамадзянаў Беларусі з Бярэсьця, Менску, Гародні і іншых гарадоў.
02.11.2007 Невядомыя зьбілі 18-гадовага сына віцебскага апазіцыянера Яна Дзяржаўцава
Сябар КХП БНФ спадар Дзяржаўцаў мяркуе, што напад на ягонага сына цалкам маглі здзейсьніць тыя, хто 15 жніўня даслаў яму ліст ад імя "Віцебскай філіі РНЕ" – прафашыстоўскай апрганізацыі " Русское Национальное Единство".
02.11.2007 Раніцай у Магілёве супрацоўнікі міліцыі затрымалі Станіслава Кавалеўскага
Моладзевы актывіст разам з сябрам ішоў на заняткі ва ўніверсітэт, калі да іх пад'ехала міліцэйская машына. Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што студэнты падобныя на рабаўнікоў, якія паўгадзіны таму зьдзейсьнілі злачынства, і даставілі іх ў пастарунак. Станіслава Кавалеўскага трымалі тры гадзіны, пасьля чаго адпусьцілі.
02.11.2007 Удзельнікам Хэлоўіну суд вынес арышты
Суд Савецкага раёну Менску арыштаваў чатырох удзельнікаў сьвяткаваньня Гэлаўіну. 31 кастрычніка міліцыянты затрымалі іх у Цэнтральным унівэрмагу і абвінавацілі ў дробным хуліганстве — выгляд затрыманых нібыта “абражаў грамадзкую мараль”.
02.11.2007 Тацьцяна Лашкарова пакараная арыштам тэрмінам 5 сутак
Такое пакараньне вынес суд Савецкага раёна Менску дзяўчыне, удзельніцы сьвяткаваньня Хэлоўіну.
02.11.2007 Грамадзкасьць намагаецца рэабілітаваць імя выдатнай паэткі Ларысы Геніюш
1 лістапада на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіча Аргкамітэтам па ушанаванні ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, Саюзам беларускіх пісьменнікаў, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” было накіравана прадстаўленне па рэабілітацыі вядомай беларускай паэткі Ларысы Геніюш.
02.11.2007 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла пісьмовае папярэджаньне Грамадзкаму аб’яднаньню «Таварыства беларускай школы».
Падставай стала правядзеньне выставы ў памяшканьні гарадзенскай структуры ТБШ, прысьвечанай дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». Паводле Мінюсту, такім чынам Таварыства беларускай школы спрыяе дзейнасьці забароненай арганізацыі.
02.11.2007 БРСМ прапануе Маладому фронту браць зь яго прыклад
Пра гэта заявіў першы-сакратар БРСМ Леанід Кавалёў падчас онлайн-канфэрэнцыі, што прайшла на сайце Белтэлерадыёкаманіі, паведамляюць «Беларускія навіны».
02.11.2007 Сёньня будуць судзіць удзельнікаў Хэлоўіна
Другія суткі трымаюць за кратамі ўдзельнікаў Хэлоўіна Таццяну Лашкарову, Андрэя Кіма, Валянціна Сакалоўскага і Юрыя Шаліна, якія былі затрыманыя ўвечары 31 кастрычніка. Іх так і не вызвалілі да суду, які адбудзецца 2 лістапада.










