06.06.2022 Суд па справе "БелаПАН": у чым абвінавачваюць чатырох палітвязняў
Сёння, 6 чэрвеня, у выязным закрытым пасяджэнні Мінскім абласным судом разглядаецца "справа БелаПАНу", па якой адразу праходзяць чатыры палітзняволеныя.
03.06.2022 Гамяльчаніна асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады і зліў дадзеных
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 2 чэрвеня да двух з паловай гадоў калоніі асудзілі 49-гадовага Сяргея Індзюкова.
03.06.2022 Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні пяці палітычных зняволеных
Заява праваабарончай супольнасці Беларусі.
03.06.2022 У Гомелі за "гвалт" над супрацоўнікам міліцыі пад час рэферэндуму асуджаны мясцовы жыхар
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 2 чэрвеня вынес прысуд па крымінальнай справе Аляксея Іванчыкава, якога абвінавацілі ў гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
03.06.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2022
У абвешчаны праваабаронцамі "Вясны" Дзень палітвязня ў Беларусі акцыі ў памяць пра загінулага ў калоніі Вітольда Ашурка і ў знак салідарнасці з больш як 1 200 палітвязнямі прайшлі ў розных гарадах і краінах свету.
03.06.2022 Праз нечаканае знаёмства, затрыманне і вайну: гісторыя стасункаў беларускага палітвязня Міка і ўкраінкі Даны
Амаль два месяцы за кратамі ўтрымліваецца адміністратар культурніцка-гістарычнага тэлеграм-канала Rezystans, палітвязень з Гомеля Мікіта Слепянок. Пра Мікіту і нечаканыя стасункі пагадзілася распавесці ягоная дзяўчына з Украіны Дана.
03.06.2022 Прызначаная дата суда над Уладзімірам Мацкевічам, новыя "экстрэмісты": хроніка пераследу 2-3 траўня
Праваабарончы цэнтр «Вясна» 2-3 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.
03.06.2022 Палітвязня Паўла Пяскова будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі"
У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна 14 траўня будзе разглядацца крымінальная справа супраць палітзняволенага маладзечанца Паўла Пяскова, асуджанага за патасоўку з амапаўцамі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі.
02.06.2022 Як беларусаў судзілі за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады? Вялікая падборка дыфамацыйных прысудаў
Самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта і прадстаўнікоў улады. "Вясна" сабрала прысуды, пра якія стала вядома апошнім часам.
02.06.2022 Праваабаронца Валянцін Стэфановіч: "У Беларусі працягваць нашую працу без пагрозы заехаць у турму немагчыма"
Вясновец у нядаўнім лісце на волю разважае пра суд па "справе Вясны", будучыню і пра працу праваабаронцаў у Беларусі.
02.06.2022 Больш за дзясятак абраз і пагроз у адрас прэзідэнта, суддзі і супрацоўнікаў міліцыі фігуруе ў судзе над Паўлам Кучынскім
Палітзняволенага Паўла Кучынскага затрымалі 26 студзеня і да суда змясцілі ў Следчую турму ў Жодзіна, пры гэтым ён мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя рака.
02.06.2022 За травень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 96 чалавек
Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу траўня фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў. За травень колькасць палітычных зняволеных павялічылася на 53 чалавекі.
02.06.2022 Родныя палітзняволенай Вольгі Рытус: «Каб выбіць паказанні, яе аблівалі вадой і пагражалі пасадзіць сына»
«Вясна» паразмаўляла са сваякамі Вольгі і даведалася пра ейны лёс.
02.06.2022 Хэйт ляжачага міліцыянта з пікета Ціханоўскага: як судзяць беларусаў за абразы Казлоўскага
Распавядаем, як судзяць беларусаў за абразы сумнавядомага міліцыянта Казлоўскага, а юрыст “Вясны” Павел Сапелка каментуе гэты масавы пераслед.
02.06.2022 Арыштавалі маёмасць і ўтрымліваюць 50% ад заробку: як пераследуюць маці непаўнагадовага сына за БЧБ-майку на балконе
«Вясна» распавядае, як улады пераследуюць беларуску за «пікет» белай майкай з чырвонай паласой, адмаўляючы нават у растэрміноўцы на аплату велізарнага штрафу.