23.11.2007 Вернікі-пратэстанты часова ня будуць пускаць чыноўнікаў у свой храм

Вернікі пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” Аб’яднаньня суполак хрысьціян поўнага Эвангельля прынялі рашэньне часова прыпыніць наведваньне свайго храма менскімі чыноўнікамі. Рашэньне было прынятае на сходзе вернікаў з мэтай не дапусьціць захопу будынку на час, пакуль ня будзе вырашана пытаньне вернікаў у Вышэйшым гаспадарчым судзе.

23.11.2007 Мікалаў Чаргінец пакрыўдзіўся на незалежнага журналіста і хоча кампенсацыі ў 600 мільёнаў рублёў

Дэпутат Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Мікалай Чаргінец падаў пазоў аб абароне гонару і годнасьці супраць газэты Саюзу беларускіх пісьменьнікаў "Новы час" і журналіста Аляксандра Тамковіча. Ад газэты Чаргінец патрабуе выплаціць у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды 500 мільёнаў рублёў, а ад журналіста – 100 мільёнаў.

23.11.2007 КДБ працягвае перасьлед дэімакратычнай моладзі

Актывістцы моладзі БНФ Марыі Рудакоўскай 22 лістапада патэлефанаваў супрацоўнік КДБ Новік Сяргей Міхайлавіч і прапанаваў сустрэцца, каб паразмаўляць аб яе жыцьці і плянах на будучыню.

Каталіцкага сьвятара высылаюць з Рэчыцы

23.11.2007 Каталіцкага сьвятара высылаюць з Рэчыцы

Не быў працягнуты дазвол на святарскую дзейнасць настаяцелю прыхода Святой Троіцы ў г. Рэчыца Гомельскай вобласці грамадзяніну Польшчы ксяндзу Гжэгашу Худэку. Аб гэтым яму паведаміў 17.11.2007 старшыня камітэту па справах рэлігіі Гомельскага аблвыканкаму Жукевіч Міхаіл Рыгоравіч. Тэрмін дзейнасці кс. Гжэгаша на Беларусі канчаецца 21.11.2007. Пасля гэтага ён павінен будзе пакінуць краіну.

КДБ шукае арганізатараў акцыі пратэсту школьнікаў у Мазыры

23.11.2007 КДБ шукае арганізатараў акцыі пратэсту школьнікаў у Мазыры

Супрацоўнікі КДБ у Мазыры наведваюць школьнікаў і студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 16 лістапада. Яны патрабуюць назваць прозьвішчы арганізатараў акцыі. У той дзень міліцыянты затрымалі дваццаць пяць чалавек на плошчы Леніна, сярод якіх былі 12-гадовыя школьнікі. У затрыманых знайшлі расьцяжку “Не — скасаваньню льготаў!”.

23.11.2007 "Витебский курьер" зачынілі канчаткова?

Віцебскі аблвыканкам адклікаў уласны дазвол на перарэгістрацыю ЗАТ “Выдавецкі дом "Витебский курьер", дадзены ў кастрычніку бягучага году. Недзяржаўная газэта, якая спыніла выхад увесну гэтага году паводле тэхнічных прычынаў і ўнутраных канфліктаў у рэдакцыйным асяродку, страчвае апошнюю магчымасьць аднаўленьня свае дзейнасьці.

22.11.2007 Цэнтральны камітэт Партыі камуністаў Беларускай накіраваў скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь

У ёй гаворыцца, што ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага і Гомельскага аблвыканкамаў адмаўляюць у пастаноўцы на ўлік арганізацыйных структураў партыі, спасылаючыся на рашэнне Вярхоўнага Суду.

22.11.2007 Кіраўніцтва Ленінскага РАУС Берасця прызнала неналежнымі ўмовы знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) раённага аддзела міліцыі. Гэта вынікае з афіцыйнага адказу прадстаўнікоў РАУС на скаргу мясцовага праваабаронцы Рамана Кісляка.

Заяўнікаў пікетаў у падтрымку беларускіх палітвязняў, што меліся адбыцца 25 лістапада ў Гродне, сёння выклікалі ў РАУСы розных раёнаў горада.

22.11.2007 Упраўленне ідэалагічнай работы Магілёва прызнала свае памылкі

Гэта стала вядома з пісьмовага адказа актывістам Свабоднага прафсаюза Беларускага спадарам Юрыю Новікаву і Сяргею Фаміну.

22.11.2007 ААН асуджае Беларусь за парушэнне правоў чалавека

Адпаведная рэзалюцыя была прынятая 21 лістапада. У падтрымку дакумента прагаласавалі 68 дзяржаваў, супраць – 32.

22.11.2007 Актывіста Партыі БНФ Вадзіма Канапацкага выклікаюць у КДБ

Намесьніку кіраўніка Менскай гарадзкой структуры Партыі БНФ Вадзіму Канапацкаму сёньня патэлефанаваў супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Мужчына назваў сябе і папрасіў Вадзіма Канапацкага як мага хутчэй наведаць установу КДБ з мэтаю "параўмаўляць".

Скарга аршанцаў пакінута судом без задавальненьня

22.11.2007 Скарга аршанцаў пакінута судом без задавальненьня

У судзе Аршанскага раёна і Воршы 21 лістапада разглядалася скарга на адмову ў правядзеньні пікету супраць адмены ільгот. Ад імя заяўнікаў акцыі скаргу ў суд падавалі ветэран вайны і працы Іван Шульга і былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12 скліканьня Мікалай Дзямідаў. Месцамі для правядзеньня пікетаў заяўляліся пляцоўкі каля прахадной прадпрыемства “Оршааграпрадмаш” і каля гарадскога цэнтра культуры.

21.11.2007 Польскага ксяндза не пусцяць у Беларусь за крытыку

Адмова ў рэгістрацыі з'яўляецца "асабістай праблемай" настаяцеля рэчыцкага касцёла Святой Троіцы Гжэгожа Худзека, лічыць старшыня савета па рэлігіях і нацыянальнасцях пры Гомельскім аблвыканкаме Міхаіл Жукевіч.

21.11.2007 У Мінску ў выдавецтве “Беларускі кнігазбор” выйшла з друку кніга “Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сведчанні”.

Яна прысвечана выдатнаму беларускаму дзеячу, аднаму з ідэолагаў Беларускага Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя Івану Луцкевічу (1881 - 1919).

21.11.2007 Авечым шляхам

Многа стагоддзяў мы некуды ідзем. Невядома куды, мы нават не вызначыліся, хто ж мы. Гэта ва ўсходніх суседзяў цэнтральныя пытанні „Што рабіць?” і „Хто вінаваты?”. У нас зусім іншыя — „А хто там ідзе?” і „Хто смяецца апошнім?”. Расія — гэта агромністая раўніна, па якой носіцца ліхі чалавек. Па Беларусі так не палётаеш. Рэдкі паветраны шар даляціць да сярэдзіны Белавежскай пушчы!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства