29.11.2007 Вiцебскi прадпрымальнiк Анатоль Ягораў уласнаручна зруйнаваў свой двухпавярховы цагляны дом
Яшчэ ў сярэдзiне 90-х гадоў мiнулага стагоддзя вiцябчанiн Анатоль Ягораў набыў у карыстанне зямельны ўчастак. Кавалак зямлi памерам 1242 квадратныя метры знаходзiцца ў прэстыжным раёне Вiцебска — ля самай прыбярэжнай паласы Заходняй Дзвiны.
29.11.2007 Выпускніцу журфаку прымушаюць сплаціць 10 тысяч даляраў
Выпускніцу факультэту журналістыкі БДУ Ксенію Авімаву прымушаюць заплаціць дзяржаве грошы за тое, што яна адмаўляецца працаваць паводле разьмеркаваньня ў валожынскай раённай газэце “Працоўная слава”. Нядаўна Ксенія стала вядомай дзякуючы перамозе на міжнародным конкурсе “Найлепшы блог”. Цяпер зь яе спаганяюць 22 мільёны рублёў (болей за 10 тысячаў даляраў).
29.11.2007 Пасылкi з кнiгамi вярнулiся назад
Брэсцкiя сацыял-дэмакраты атрымалi назад пасылкi з кнiгамi, адпраўленыя iмi некалькi дзён таму ў калонiю “Вiцьба-3", у якой адбывае пакаранне экс-кандыдат у прэзiдэнты Беларусi Аляксандр Казулiн.
29.11.2007 Бацькоў салігорскай моладзевай актывісткі Крысьціны Самойлавай аштрафавалі на 2,5 мільёны рублёў.
Такое рашэньне вынесла 28 лістапада адміністрацыйная камісія Салігорскага гарвыканкаму.
29.11.2007 Мінюст ліквідаваў 26 грамадскіх аб’яднаньняў
У 2007 годзе ў Беларусі ў судовым парадку было ліквідавана 26 грамадскіх аб'яднанняў, 48 арганізацый самаліквідаваліся. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі 28 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
29.11.2007 Улады баяцца мітынга прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы
Сёньня ў судзе Заводзкага раёну Менску будуць судзіць прадпрымальнікаў Алеся Талстыку і Руслана Луцэнку.
28.11.2007 Моладзевую актывістку Кацярыну Салаўёву абвінавачваюць у крымінальных злачынствах
Паводле пратаколу затрыманьня, дзяўчыну абвінавацілі ў пашкоджаньні дзяржаўнай маёмасьці. Сёньня ёй інкрымінавалі яшчэ два артыкулы Крымінальнага кодэксу: удзел у незарэгістраванай арганізацыі (арт.193) і зьнявага дзяржаўнай сымболікі (арт.139).
28.11.2007 Таццяна Клімава: «Лукашэнка можа вызваліць палітвязняў»
Сёння ўступіў у сілу закон "Аб амністыі". У выніку амністыі ад адбывання пакарання могуць быць вызваленыя каля 3 500 асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення свабоды – 1 682. Аднак сярод амніставаных, верагодней за ўсё, не будзе палітвязняў: былога кандыдата ў прэзідэнты краіны Аляксандра Казуліна, палітыка Андрэя Клімава, лідэраў «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Лявонава.
28.11.2007 Затрыманы адзін з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў Алесь Талстыка і актывіст прадпрымальніцкага руху Руслан Луцэнка
Сёньня ў Менску міліцыянты затрымалі аднаго з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы Алеся Талстыку і актывіста прадпрымальніцкага руху Руслана Луцэнку. Яны раздавалі ўлёткі за адмену прэзыдэнцкага ўказу №760 каля унівэрмагу "Беларусь". Абодвух прадпрымальнікаў даставілі ў Заводзкі РУУС, дзе яны цяпер і знаходзяцца.
28.11.2007 700 вернікаў з Рэчыцы папрасілі Лукашэнку не высылаць польскага ксяндза
700 вернікаў з Рэчыцы падпісалі ліст да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай не высылаць з Беларусі польскага ксяндза Гжэгажа Худка. Ксёндз звярнуў на сябе ўвагу беларускіх ўладаў выказваннямі пра маральнае становішча беларускага грамадства.
28.11.2007 868 чалавек на Гарадзеншчыне адпрацоўваюць дзяржаве за дзяцей
Пазбаўленыя бацькоўскіх правоў асобы мусяць вяртаць выдаткі за ўтрыманьне дзяржавай сыноў і дачок, але на Гарадзеншчыне гэта робіць толькі кожны трыццаты.
28.11.2007 Магілёўскага актывіста хочуць адлічыць з ВНУ за “мокрую справу”
У Магілёве пасьля гісторыі са спробай завэрбаваць да супрацоўніцтва з КДБ сябраў незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) ўзьнікла справа супраць моладзевага актывіста Станіслава Кавалеўскага, якога абвінавацілі “ў спраўленьні натуральных патрэбаў у грамадзкім месцы”. За гэты ўчынак студэнт спачатку быў арыштаваны напярэдадні “Эўрапейскага маршу”, а зараз яму пагражае выключэньне з пэдунівэрсытэту. Кавалеўскі дамагаецца поўнага апраўданьня за тое, чаго не рабіў.
28.11.2007 Пракуратура лічыць ужываньне кайданкаў у дачыненьні да хворага арыштаванага Сяргея Клюева абаснаваным
Моладзевы актывіст Сяргей Клюеў атрымаў адказ з пракуратуры Савецкага раёну сталіцы на сваю скаргу, у якой прасіў правесьці пракурорскую праверку па факце таго, што падчас знаходжаньня ў інфекцыйным шпіталі супрацоўнікі праваахоўных органаў прыкавалі яго кайданкамі да ложка на ўсю ноч.
28.11.2007 Кася Салаўёва: “Кэдэбэшнікі спрабавалі падпаліць мне валасы”
Уначы была затрыманая полацкая сяброўка Маладога Фронту Кася Салаўёва. Дзяўчыну схапілі на вуліцы невядомыя людзі ў штацкім і гвалтоўна адвезьлі ў міліцыю.
28.11.2007 Прэзентацыя фільма Патаранскага “У СЬНЯГАХ ДРАМАЕ ВЯСНА” адбудзецца 7 снежня
Прэм’ерны паказ дзьвюх частак фільму рэжысэра Сержука Патаранскага «У сьнягах драмае вясна», які распавядае пра падзеі Менскай вясны-2006, час змаганьня беларускага народу за свабоду й справядлівасьць на пляцы Каліноўскага, мае распачацца 7 сьнежня а 18-ай у сядзібе Партыі БНФ . У імпрэзе, акрамя самога аўтара кінастужкі, возьмуць непасрэдны ўдзел героі Плошчы і, адпаведна, прэзэнтаванага фільму.










