07.06.2022 Творчасць палітзняволеных: якую музыку можна пачуць праз краты?
Сёння мы прапануем пазнаёміцца з музыкай палітзняволеных, якую яны стварылі яшчэ да таго, як трапіць за краты.
07.06.2022 Каардынатарку "Лятучага ўніверсітэту" Таццяну Вадалажскую асудзілі на два з паловай гады "хіміі"
23 сакавіка 2022 года, калі Таццяна падала хадайніцтва ў Следчы камітэт з просьбай аб дазволе выехаць у Літву на лячэнне і прыйшла да следчага па адказ на сваё хадайніцтва, ёй была прад'яўлена пастанова аб заключэнні пад варту.
07.06.2022 Яшчэ больш жорсткія ўмовы для палітвязняў, “бандыцкія” ператрусы і дзесяткі новых “экстрэмістаў”: хроніка пераследу 4-7 чэрвеня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу.
07.06.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Тое, што мяне ўражвае і выклікае асаблівае абурэнне, — гэта пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за абразу Лукашэнкі", — юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка дзеліцца ўражаннямі ад сітуацыі з правамі чалавека ў мінулым месяцы.
07.06.2022 Пракурор запрасіў для галоўнай рэдактаркі газеты "Новы Час" Аксаны Колб 2,5 гады "хіміі"
Сёння, 7 чэрвеня, у судзе Цэнтральнага раёна распачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенай журналісткі і галоўнай рэдактаркі газеты "Новы Час" Аксаны Колб.
07.06.2022 Жыхар Ашмянаў Ягор Багдзевіч прыступіў да адбыцця пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу
Тэрмін пакарання 26 траўня Ягору Багдзевічу быў зніжаны да максімальна магчымага для пакарання ў выглядзе абмежавання волі – двух гадоў, з адбываннем ў папраўчай установе адкрытага тыпу.
07.06.2022 Спынены крымінальны пераслед у дачыненні да траіх фігурантаў справы "Рабочага руху"
Праваабаронцам стала вядома, што ў дачыненні да трох фігурантаў справы “Рабочага руху” Дзмітрыя Елісеева і Святланы Зыль са Жлобіна, а таксама гамяльчанкі Маргарыты Зубаравай, прынятае пашэнне аб спыненні крымінальнай справы па арт. 356 Крымінальнага кодэкса.
07.06.2022 Пенсіянера з Церухі асудзілі за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь
У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 7 чэрвеня вынеслі прысуд жыхару Церухі палітвязню Мікалаю Віцікаву, якога абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.
07.06.2022 У Гомелі па "тэрарыстычным артыкуле" ў закрытым рэжыме пачалі судзіць грамадзяніна Расіі
У Гомельскім абласным судзе 7 чэрвеня распачынаецца разгляд крымінальнай справы 33-гадовага мясцовага жыхара Андрэя Паднябеннага.
07.06.2022 Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення траіх палітычных зняволеных
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці.
07.06.2022 Вынесены суровы прысуд жыхару Маладэчна з анкалагічным захворваннем чацвёртай стадыі
У судзе Вілейскага раёна вынесены прысуд палітвязню Паўлу Кучынскаму, якога абвінавацілі ў абразах прэзідэнта, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
07.06.2022 Дзмітрый Дзікун пра справу "светлагорскіх партызан": "Хвалююся, што прысуды будуць суровыя, а суд паказальным"
“Вясна” паразмаўляла з братам аднаго з фігурантаў справы "светлагорскіх партызанаў" Дзяніса Дзікуна Дзмітрыем, які знаходзіцца зараз у адноснай бяспецы і пагадзіўся распавесці пра брата і вядомыя яму акалічнасці справы.
06.06.2022 Татуіроўкі, аркушы паперы на вокнах, відэа шэсця з БЧБ-сцягамі: за што судзілі беларусаў у траўні
«Вясна назірае» склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў адміністрацыйна пераследавалі ў траўні.
06.06.2022 Марфа Рабкова і ейны кот Марфей сталі часткай праекта "МИР"
Партрэт палітзняволенай праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай увайшоў у вялікі плакат у падтрымку жыхароў Украіны. Ён быў створаны ў межах праекта "МИР".
06.06.2022 Суд па справе "Буслы ляцяць" зрабілі закрытым
У Мінскім гарадскім судзе сёння, 6 чэрвеня, распачынаецца суд па справе "Буслы ляцяць" над палітвязнямі Аляксеем Іванісавым і Аляксеем Гамезам, а таксама Мікалаем Біблісам, Андрэем Будаем, Аляксандрам Мураўёвым, Аляксандрам Сідарэнкам.