07.12.2007 Вярхоўны суд разгледзіць скаргу заснавальнікаў Руху “За свабоду”

Судовы працэс пачнецца 18 сьнежня. Пра гэта нашаму радыё сёньня паведаміў Юрась Губарэвіч -- адзін з трох заяўнікаў скаргі. Ён разам з Аляксеем Кавальцом і Аляксандрам Мілінкевічам ад імя заснавальнікаў Руху “За Свабоду” патрабуюць ад Міністэрства юстыцыі скасаваць рашэньне, якое адмаўляе ім у рэгістрацыі.

07.12.2007 Баранавіцкія чыноўнікі “гуляюць” з грамадзянамі па сваіх правілах

“… Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт вымушаны адмовіць у дазволе на правядзеньне пікета ў сувязі з тым, што заява не адпавядае патрабаваньням арт.4, арт. 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. У заяве не ўказаны меры па забеспячэньню грамадскага парадку і бяспекі пры правядзеньні масавага мерапрыемства, меры, звязаныя з медыцынскім абслугоўваньнем, уборкай тэрыторыі пасьля правядзеньня на ёй масавага мерапрыемства….” Такі шаблонны адказ атрымалі заяўнікі пікету з нагоды гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ад намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Д. Касцюкевіча.

07.12.2007 Актывісту моладзі БНФ пагражаюць канфіскацыяй маёмасьці і забаронай выезду за мяжу

Сёньня адлічанага з унівэрсытэту імя Ф. Скарыны моладзевага актывіста Зьмітра Жалезнічэнку выклікалі ў суд Чыгуначнага раёну Гомеля. Судовы выканаўца Дзяніс Сапоненка запатрабаваў ад яго тлумачэньняў, чаму ён ня сплачвае штрафы. Зьміцер патлумачыў, што ня мае грошай, каб сплаціць штрафы, паколькі не працуе, а імкнецца праз суды аднавіцца ва ўнівэрсытэце. Штрафы ж яму прысудзілі, як ён лічыць, паводле надуманых падставаў.

07.12.2007 Кіраўнік офісу Эўракамісіі заклікае ўлады прыняць прапановы Еўразьвязу

За год, які прамінуў пасьля вылучэньня Эўразьвязам 12 умоваў для Беларусі, сытуацыя ў рэспубліцы не зьмянілася. Пра гэта заявіў пешы дарадца, каардынатар па сувязях з Рэспублікай Беларуь прадстаўнітцва Эўракамісіі ва Ўкраіне і Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль 7 сьнежня на брыфінгу для беларускіх журналістаў у Кіеве.

07.12.2007 Затрыманых на офісе БКДП будуць судзіць 12 снежня

Учора позна ўвечары ў менскім офісе Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус і канфіскавалі некаторую тэхніку.

07.12.2007 Правакатары бойкі на “Сацыяльным маршы” не устаноўленыя

Начальнік Савецкага РУУС Мінска падпалкоўнік Сінякевіч паведаміў прадстаўніку Беларускага Хельсінкскага Камітэта, што “калі арганізатары не ў стане былі забяспечыць парадак, значыцца не трэба праводзіць такія акцыі”.

07.12.2007 Затрыманы актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў

Вячаслаў Сіўчык паведаміў Радыё Свабода, што Алесь Макаеў увайшоў у офіс Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, што ў мікрараёне Серабранка. Але там ён убачыў некалькі супрацоўнікаў міліцыі.

06.12.2007 Віталь Стажараў атрымаў дзесяць “базавых”

У судзе Савецкага раёну Менску разгледжана справа актывіста “Маладых дэмакратаў” Віталя Стажарава, якога затрымалі ўчора на Камароўскім рынку, дзе хлопец раздаваў лістоўкі пра мітынг прадпрымальнікаў 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы.

06.12.2007 Бухвостаў: Ініцыятыва Козіка абсурдная, але яна можа загнаць нас у падполле

Адзіную прафсаюзную арганізацыю плануе стварыць Леанід Козік, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Ён заявіў, што на наступны год пастаўлена задача ўключыць у склад ФПБ усіх сябраў альтэрнатыўных прафсаюзаў. На яго думку, “90% сябраў такіх федэрацый патрапілі туды ў выніку блытаніны 1990-х гадоў”, інфармуе БЕЛТА.

06.12.2007 Гомельскую прадпрымальніцу папярэдзілі ўлады

Актывістку руху “За свабоднае прадпрымальніцтва” Ірыну Камінскую выклікалі ў аблвыканкам і папярэдзілі, што яна будзе несці адказнасць за масавыя беспарадкі, калі такія будуць 10 снежня.

06.12.2007 Аляксандар Талстыка – на волі

Учора позна увечары са сталічнай турмы на вуліцы Акрэсціна выйшаў на волю затрыманы 28 лістапада за раздачу улётак сярод прадпрымальнікаў Аляксандр Талстыка. Да сценаў спецпрыёмніка падтрымаць хлопца прыйшлі некалькі дзесяткаў ягоных паплечнікаў, якія сустрэлі актывіста з бел-чырвона-белымі сцягамі і воклічамі “Жыве Беларусь!”.

06.12.2007 Актывісты апазыцыі падалі больш за 800 заявак на правядзеньне пікетаў 16 сьнежня.

Гэтыя акцыі пратэсту скіраваны супраць скасаваньня льготаў. Зьявіліся ўжо першыя адмовы на правядзеньне пікетаў. Таксама актывісты апазыцыі працягваюць абскарджваць у судзе падобныя адмовы.

06.12.2007 Сяржуку Гумінскаму пагражаюць СІЗА завочна

На днях бацькоў “маладафронтаўца” Сяржука Гумінскага ўжо другі раз за апошні час наведала міліцыя.

06.12.2007 Салігорскія актывісты наведалі пракуратуру па справе Івана Шылы

Да 7 сьнежня салігорская пракуратура павінна скончыць праверку па справе супраць Івана Шылы. Нагадаем, што 7 лістапада салігорскія моладзевыя актывісты правялі акцыю "Камунізм пад трыбунал", удзельнікі якой былі гвалтоўна затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.

06.12.2007 Сёньня будуць судзіць моладзевага актывіста Віталя Стажарава

Сёньня ў Савецкім судзе Менску будзе разглядацца справа актывіста “Маладых дэмакратаў” Віталя Стажарава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства