09.06.2022 Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 7 новых палітвязняў
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
09.06.2022 "Пакласці канец атмасферы рэпрэсій і страху". Спецдакладчыца ААН падрыхтавала новы даклад па правах чалавека ў Беларусі
На сайце ААН апублікаваны даклад Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.
09.06.2022 Былы палітвязень Артур Эшбаеў: "Адразу пасля вызвалення зрабіў аперацыю на вачах"
Артур распавёў «Вясне» пра ўмовы ўтрымання зняволеных на Акрэсціна і Валадарскага, маральную падтрымку сукамернікаў і тое, як чытаць навіны, знаходзячыся ў зняволенні.
09.06.2022 Штотыдзень у Жлобіне судзяць удзельнікаў жнівеньскіх акцый пратэсту 2020 года
Кожны тыдзень суд Жлобінскага раёна разглядае крымінальныя справы ўдзельнікаў жнівеньскіх акцый пратэсту 2020 года.
09.06.2022 Машыну пакінулі пад арыштам, абвінавачанага вызвалілі ў зале суда: мінчуку прысудзілі 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту
Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага разгляду па справе Вячаслава Лася.
09.06.2022 Пачаўся закрыты суд над філосафам і стваральнікам “Лятучага ўніверсітэту” Уладзімірам Мацкевічам
У Мінскім абласным судзе 9 чэрвеня пачаўся суд над філосафам, грамадска-палітычным дзеячом і стваральнікам “Лятучага ўніверсітэту” Уладзімірам Мацкевічам.
09.06.2022 У Мінску судзяць экс-адваката Андрэя Мачалава, які абараняў палітвязняў
У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 6 чэрвеня, пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць былога адваката Андрэя Мачалава.
08.06.2022 Чарговы прысуд за абразу супрацоўніка ДАІ Вольніча — 1,5 года "хіміі"
Валерыя Елісеева прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
08.06.2022 Заява праваабаронцаў аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
08.06.2022 Марфа Рабкова: "Жывем паміж Летавым і Оруэлам, але павінна быць і месца Роўлінг"
Палітзняволеная праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова падзялілася сваімі думкамі пра няволю. У апісанні сваіх надзей яна зрабіла некалькі адсылак да літаратуры.
08.06.2022 "Мама выхавала ўва мне чалавека" — дачка палітзняволенай Наталлі Падлеўска
Урсула распавяла «Вясне» пра матчын характар і захапленні, а таксама пра ейны час у зняволенні.
08.06.2022 Заява аб прызнанні палітвязнямі Алеся Любенчука і Канстанціна Залатых
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
08.06.2022 Папаўненне ў "экстрэмісцкім" спісе: хроніка пераследу 8 чэрвеня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.
08.06.2022 Шэсць гадоў калоніі прысудзілі фрылансеру Андрэю Кузнечыку
Андрэй Кузнечык быў затрыманы 25 лістапада 2021 года. У ягонай кватэры адбыўся ператрус. Пасля затрымання фрылансера сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам "Радыё Свабода".
07.06.2022 Спецдакладчыкаў ААН праінфармавалі пра адвольнае затрыманне выдаўца Янушкевіча
Юрысты “Вясны” сумесна з Беларускім ПЭН накіравалі зварот да Спецыяльных дакладчыкаў і ў Працоўныя групы ААН у сувязі з пераследам выдаўца і дырэктара крамы “Кнігаўка” Андрэя Янушкевіча.