16.01.2008 Моладзевую актывістку Юлю Сіўцову будуць судзіць за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў

Улады працягваюць перасьлед удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 10 студзеня ў Менску. Сёньня супрацоўнікамі міліцыі была затрыманая актывістка Моладзі БНФ Юлія Сіўцова. Яна дастаўлена ў Цэнтральны РУУС сталіцы, дзе зараз у дачыненьні яе складаюць пратакол па арт.23.34 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

16.01.2008 Міліцыянты дапытваюць прадпрымальніцу Маю Сінайскую

Ва ўправу міліцыі Маскоўскага раёну Менску учора тэрмінова выклікана Мая Сінайская – сябра рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, старшыня рады прадпрымальнікаў менскага рынку “Дынама”.

16.01.2008 Суд над магілёўскім актывістам Валадарам Цурпанавым працягнецца сёньня

Сёньня ў Магілёве працягнецца разгляд судовай справы ў дачыненьні да мясцовага актывіста Валадара Цурпанава. Яго вінавацяць у арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.

15.01.2008 Актывістка “Маладога фронту” 21-гадовая студэнтка Юлія Сіўцова заблякаваная ў сваёй кватэры.

Гадзіну таму да яе зайшоў супрацоўнік міліцыі і загадаў пайсьці разам зь ім. Радыё Свабода датэлефанавалася да актывісткі.

15.01.2008 Алесь Таўстыка пакараны арыштам на 15 сутак

Актывіст Руху “За Свабодy”, прадпрымальнік Алесь Таўстыка затрыманы сёння каля свайго дома і арыштаваны.

15.01.2008 CPJ заклікае спыніць перасьлед журналістаў у Беларусі

Міжнародная арганізацыя Камітэт абароны журналістаў (The Committee to Protect Journalists - CPJ) заклікаў ўлады Беларусі спыніць перасьлед незалежных журналістаў.

15.01.2008 Звольнілі, каб не плаціць

Актывістку “Руху “За Свабоду”, юрыстку ЖКГ “Камунальнік” г. Навалукомля Таццяну Садоўскую звольнілі з працы, каб не выконваць рашэнне суда пра вяртанне грошай.

15.01.2008 Ці адсудзіць «Ленинский клич» 5 тысяч долараў у «Вольнага горада»?

Чавускі раённы суд 16 студзеня мае абвесціць рашэнне па зыску рэдактаркі дзяржаўнай газеты «Ленинский клич» (г. Крычаў, Магілёўская вобласць) Таццяны Іўкінай да заснавальніка газеты «Вольны горад» Уладзіміра Кудраўцава і былога супрацоўніка сваёй газеты Валерыя Бысава.

15.01.2008 Невыязны Навумаў ляціць у Вену

Міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў 22-23 студзеня будзе знаходзіцца ў Вене. Пастанову аб камандзіроўцы Навумава 11 студзеня падпісаў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі.

15.01.2008 Чарговая справа па наркотыках “рассыпалася” ў судзе

Суд апраўдаў юнака з Мазыра, якога мясцовыя міліцыянты спрабавалі абвінаваціць у распаўсюдзе наркотыкаў. Але пакуль “ахоўнікамі парадку”, якія сфабрыкавалі супраць яго крымінальную справу, займаецца КДБ і пракуратура, хлопец вымушаны хавацца ў іншым горадзе.

14.01.2008 Полацкі суд пакараў Кацярыну Салаўёву штрафам

Сёньня ў Полацку адбылося судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе Кацярыны Салаўёвай, абвінавачанай у псаваньні маёмасьці. Прысуд вынесла судзьдзя Абрамава - штраф памерам 30 базавых велічыняў.

14.01.2008 Бацькі З.Дашкевіча сустрэліся з сынам у калёніі

Вязень Шклоўскай калёніі Зьміцер Дашкевіч сустрэўся з бацькамі падчас доўгатэрміновага спатканьня. Старэйшыя Дашкевічы спадзяюцца, што наступным разам убачаць сына ўжо на волі.

14.01.2008 Апазыцыйныя партыі адказалі Мін’юсту

Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя накіравалі ў Міністэрства юстыцыі адказы на патрабаваньне патлумачыць удзел іх лідэраў у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня. Прадстаўнікі партыяў кажуць пра незаконнасьць і палітычную матываванасьць патрабаваньняў міністэрства юстыцыі.

14.01.2008 Міністэрства замежных спраў Беларусі пазытыўна ацаніла дынаміку адносінаў Беларусі з Эўразьвязам.

Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў. Ён зазначыў, што за 2007 год адбыліся вельмі істотныя падзеі: гэта сустрэчы прадстаўнікоў ураду Беларусі зь кіраўніцтвам Эўразьвязу, а таксама падпісаньне дамоўленасьці аб адкрыцьці прадстаўніцтва Эўрапейскай камісіі ў Беларусі.

14.01.2008 Пацыенты туберкулёзнага шпіталя абвесьцілі галадоўку

Пацыенты Рэспубліканскага туберкулёзнага шпіталя ў пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці просяць дапамогі. Яны знаходзяцца ў жахлівых умовах. Сёньня цэлы шпіталь адмовіўся ад прыняцьця ежы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства