17.01.2008 15 сутак Юрасю Станкевічу за дробнае хуліганства
Завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы Юрася Станкевіча, які пражывае ў Мар'інай Горцы. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Тацяна Паўлючук пакарала актывіста арыштам на 15 сутак па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства)
17.01.2008 У Салігорску прайшла акцыя салідарнасьці
Ужо трэці год запар на галоўнай плошчы гораду кожны месяц 16-га чысла а 20-й гадзіне стаяць людзі з партрэтамі і сьвечкамі ў рукох. За гэты час малюнак акцыі практына не зьмяніўся. Некалькі дзясяткаў салідарных, некалькі дзясяткаў міліцыянтаў, дзясяткі зацікаўленых мінакоў. Мяняюцца адно толькі партрэты ў рукох удзельнікаў Дня Салідарнасьці.
17.01.2008 Прысуд журналісту Здзвіжкову вынясуць 18 студзеня
У пятніцу, 18 студзеня, у Мінскім гарадскім судзе будзе вынесены прысуд па справе журналіста Аляксандра Здзвіжкова.
17.01.2008 Антон Каліноўскі пакараны арыштам на 10 сутак, Кася Галіцкая на 15 сутак
Завяршыўся суд над сябрам партыі БНФ Антонам Каліноўскім. Слуханьне справы хацелі перанесьці з-за адсутнасьці на працэсе сьведкаў на больш позьні час, але вырашілі не затрымліваць ганебны канвеер і пакаралі Каліноўскага арыштам на 10 сутак. суддзя - Тацяна Паўлючук. Суддзя гэтага ж суду Аляксей Бычко прысудзіў Касю Галіцкую да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Нагадаем, што Антона затрымалі 16 студзеня разам з Франакам Вячоркам, і Юрасём Станкевічам у судзе Цэнтральнага раёну Менску, дзе яны падтрымлівалі сваю сяброўку Юлію Сіўцову. Міліцыянты спачатку адабралі пашпарты маладзёнаў, а потым пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў міліцыю.
17.01.2008 Максіму Вінярскаму – 10 сутак ад Тацяны Паўлючук
У судзе Цэнтральнага раёну Менска завяршылася слуханьне адміністрацыйнай справы актывіста “Джынс - за Свабоду” Максіма Вінярскага. Ён быў затрыманы ўчора міліцыянтамі нібыта за лаянку на ганку Цэнтральнага РУУС разам з Павалам Кур’яновічам. Суд праходзіў з парушэньнем працэсуальнага заканадаўства: Вінярскага не азнаёмілі з пратаколам і не выдалі нават яго копію. Суддзя Тацяна Паўлючук пакарала юнака 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.
17.01.2008 Каці Красновай – 15 сутак, чарга - Максіма Вінярскага
У судзе Цэнтральнага раёну Менска пачалося слуханьне адміністрацыйнай справы актывіста “Джынс - за Свабоду” Максіма Вінярскага. Ён быў затрыманы ўчора міліцыянтамі нібыта за лаянку на ганку Цэнтральнага РУУС разам з Павалам Кур’яновічам. Суд адбываецца з парушэньне працэсуальнага заканадаўства: Вінярскага не азнаёмілі з пратаколам і не выдалі нават яго копію. Між тым, у судзе быў абвешчаны перапынак, пасьля якога ў залу суда больш не дапусьцілі сяброў, блізкіх, журналістаў і праваабаронцаў. Фактычна, судовыя справы слухаюцца ў зачыненым рэжыме.
17.01.2008 Міліцыя перашкаджае працаваць журналістам у судзе Цэнтральнага раёну Менска
Міліцыя з дапамогай фізічнай сілы спрабавала перашкодзіць выкананьню сваіх абавязкаў фотажурналістцы “Нашай нівы” Юлі Дарашкевіч, якая знаходзілася ў памяшканьні суду Цэнтральнага раёну Менска. Тут зараз адбываюцца суды над затрыманымі ўчора моладзевымі актывістамі.
17.01.2008 Судзяць Кацярыну Краснову
У судзе Цэнтральнага раёну Менска пачаўся разгляд справы актывісткі “Маладога Фронту” Кацярыны Красновай. Яе абвінавачваюць у парушэньні артыкула 23.34 КаАП РБ за ўдзел ў несанкцыянаванай акцыі салідарнасці ўчора на Кастрычніцкай плошчы.
17.01.2008 Франака Вячорку асудзілі на 15 сутак
Сумнавядомая суддзя суду Цэтральнага раёну Менска Тацяна Паўлючук пакарала затрыманага 16 студзеня актывіста Моладзі БНФ Франака Вячорку адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. Яго абвінавацілі ў парушэньні арт. 17.1 КаАП за нібыта за лаянку пры затрыманьні.
17.01.2008 Кракадзілавыя сьлёзы міністра Навумава
Беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федерацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі ў сувязі з прайшоўшай акцыяй прадпрымальнікаў і перасьледам яе ўдзельнікаў, серыяй затрыманьняў і арыштаў адзначае: Першае, што мне хацелася б адзначыць, – улады былі зусім не гатовыя да такой актыўнасьці прадпрымальнікаў. Былі некаторыя моманты, якія зрабілі гэтую акцыю выключнай у параўнаньні з тымі , якія традыцыйна праходзілі на працягу мінулага году. Пратэставаць выйшла інакшая ад заўсёднай група людзей, аб’яднаных такімі патрабаваньнямі, якія выцякаюць з абароны сваіх сацыяльных, працоўных правоў.
17.01.2008 Допыты на Акрэсьціна над арыштаванымі актывістамі адбываюцца штодня
Пакараных адміністрацыйнымі арыштамі ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску 10 студзеня штодзень дапытваюць у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна. Усе яны праходзяць у якасьці сведкаў па распачатай крымінальнай справе ў сувязі з арганізацыяй і правядзеньнем несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку дапытвае начальнік следчага ўпраўленьня УУС Менгарвыканкама.
17.01.2008 Жалезьнічэнку аднавілі ва ўнівэрсытэце
16 студзеня a 18 й гадзіне суд Цэнтральнага раёну Гомеля абвясціў рашэньне, якім абавязаў рэктара ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны скасаваць загад аб адлічэньні з трэцяга курсу матэматычнага факультэту студэнта выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі. Фармальна напачатку бягучага навучальнага году моладзевы грамадзкі актывіст быў адлічаны нібыта за сыстэматычнае парушэньне ўнівэрсытэцкіх правілаў унутранага распарадку. Пры гэтым сам унівэрсытэт дапусьціў шэраг парушэньняў, пазбаўляючыся ад студэнта выдатніка.
17.01.2008 Пачаліся суды зад затрыманымі актывістамі Моладзі БНФ
17 студзеня, Менск. Сёньня ў будынку суда Цэнтральнага раёну распачнуцца судовыя працэсы над актывістамі Моладзі БНФ Франакам Вячоркам, Антосем Каліноўскім і Юрасём Станкевічам.
17.01.2008 За мяжу не пусьцілі Барыса Гарэцкага
Сёньня беларускія памежнікі зьнялі з цягніка Барыса Гарэцкага. Ён ехаў разам з іншымі журналістамі ў Кіеў на семінар для радыёжурналістаў.
17.01.2008 Сёньня судзяць сябраў “Маладога фронту”
16 студзеня ў Менску, у Дзень беларускае Салідарнасьці, былі затрыманыя сябры Маладога Фронту: Уладзімер Сяргееў, Кацярына Галіцкая, Кацярына Краснова й Людміла Атакулава. Усе затрыманыя пасьля складаньня незаконных адміністратыўных пратаколаў былі адвезеныя ў спецпрымальнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна.










