31.01.2008 Вызвалены ад пакараньня Аляксандр Круты безпадстаўна знаходзіцца ў Жлобінскім СІЗА
24 студзеня суд Нясвіжскага раёна прызнаў Аляксандра Крутога віноўным у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства па арт. 368 КК РБ - публічная абраза прэзідэнта краіны. Аднак у сувязі з тым, што дзеяньні асуджанага не нясуць вялікай пагрозы для грамадзтва, Аляксандр Круты вызвалены ад пакараньня, а крымінальная справа спыненая. Паколькі падчас сьледства ў дачыненьні да абвінавачанага праводзілася судова-медыцынская экспертыза, якая ўстанавіла, што Аляксандр Круты хворы на паранаідальную шызафрэнію, суд пастанавіў прымяніць прымусовыя меры бяспекі і лячэньня ў псіхіятрычнай бальніцы са звычайным назіраньнем.
31.01.2008 Акрэсьцінскі дзёньнік
Яго напісаў Антон Каліноўскі, які адседзеў 10 сутак адміністратыўнага арышту толькі за тое, што прыйшоў у суд падтрымаць сваю сяброўку, паседжаньне над якой, між тым, праходзіла ў закрытым рэжыме.
31.01.2008 Міністр абароны напісаў Зьмітру Жалезьнічэнку, што ў Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы
Зьміцер Жалезьнічэнка выйшаў з галадоўкі, аднак працягвае знаходзіцца ў санітарнай часьці вайсковай часьці ў Жлобіне. Як паведаміў адказны сакратар Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч, Зьміцер Жалезьнічэнка атрымаў адказ ад Міністра абароны Рэспублікі Беларусь Леаніда Мальцава. У адказе сьцьвярджаецца, што ў Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы - руская і беларуская, таму кожны, хто праходзіць службу ў войску, абавязаны выконваць загады на любой зь іх. У выпадку Зьмітра Жалезьнічэнкі - на расейскай.
31.01.2008 Аляксандра Баразенку ня выпусьцілі за мяжу
Хлопец знаходзіцца ў базе асобаў, якім забаронены выяжджаць зь Беларусі. Памежнікі паведамілі, што ягоныя дадзеныя ў базу ўнесла Міністэрства абароны – нібыта за тое, што А.Баразенка мае запазычанасьць перад ваенкаматам.
31.01.2008 За бел-чырвона-белы сьцяг цяпер садзяць у турму
У Віцебску завяршыўся адкладзены ўчора суд над актывістамі Барысам Хамайдай і Алесем Салаўянам. Суддзя суду Кастрычніцкага раёна Ірына Смалякова абвінаваціла іх у парушэньні арт 23.34 ( удзел у недазволеным пікетаваньні) Адміністрацыйнага Кодэксу і пакарала арыштам на 12 і 13 сутак адпаведна.
31.01.2008 У Салігорску затрымалі моладзь
Учора ў Салігорску а 16-й гадзіне на цэнтральнай плошчы перад будынкам райвыканкаму сабраліся прыватныя гандляры з рынкаў гораду.
30.01.2008 Суд над пінскім прадпрымальнікам А.Васільевым перанесены на 31 студзеня
У Пінску працягваецца суд над Аляксандрам Васільевым, якога затрымалі перад акцыяй пінскіх прадпрымальнікаў 21 студзеня. У той дзень міліцыянты абвінавацілі яго ў публічнай лаянцы і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Аднак, прадпрымальнік запатрабаваў адваката і ў той дзень судовае пасяджэнне перанеслі на 30 студзеня. Аляксандр Васільеў бароніць сябе сам.
30.01.2008 Салігорск: прадпрымальнікі вышлі на плошчу
Сёньня ў Салігорску а 16-й гадзіне на цэнтральнай плошчы перад будынкам райвыканкаму сабраліся прыватныя гандляры з рынкаў гораду.
30.01.2008 Чарговая адпіска «Белпошты»
РУП «Белпошта» ў чарговы раз заявіла, што не абавязаная ўключаць недзяржаўныя друкаваныя выданні ў свае падпісныя каталогі, а ў выбары дзелавых партнёраў кіруецца «эканамічнай мэтазгоднасцю». Пра гэта гаворыцца ў лісце генеральнага дырэктара «Белпошты» Аляксандры Чарняк дырэктару ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» Уладзіміру Янукевічу.
30.01.2008 Раённая вертыкаль пачала "рэдагаваць" інтэрнэт
Пасля таго, як светлагорскі прадпрымальнік Анатоль Змітровіч адсядзеў за кратамі, яго вырашылі "прыбраць" і віртуальна.
30.01.2008 Цэнтрвыбаркам назваў дату парламенцкіх выбараў — 28 верасня
Цэнтрвыбаркам Беларусі назваў дату правядзення парламенцкіх выбараў — 28 верасня.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.
“Паколькі дату выбараў прызначае ўсё ж такі не Цэнтрвыбаркаам, а кіраўнік дзяржавы, прэзідэнт палічыў, што гэтая дата з’яўляецца, скажам так, найбольш пажаданым варыянтам для правядзення парламенцкіх выбараў і выбарчай кампаніі. Пры гэтым мы поўнасцю ўкладваемся ў тэрміны да 12 кастрычніка, нават калі нам давядзецца праводзіць выбары ў два туры”.
Нагадаем, згодна з законадаўствам, выбары ў Палату прадстаўнікоў неабходна было правесці ў любую нядзелю да 12 кастрычніка.
30.01.2008 Палата прадстаўнікоў адмовілася абвясціць 2008 год Годам беларускай дзяржаўнасці
29 студзеня Аргкамітэт па святкаванні 90‑х угодкаў БНР атрымаў адмову ад Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў у абвяшчэнні 2008 года Годам беларускай дзяржаўнасці. У якасці аргументаў былі прыведзены наступныя:
30.01.2008 Аляксандар Зьдзьвіжкоў абскардзіў прысуд
Былы намесьнік рэдактара газэты “Згода” Аляксандар Зьдзьвіжкоў абскардзіў прысуд, паводле якога яго за публікацыю карыкатур на прарока Мухамэда пакаралі трыма гадамі зьняволеньня.
30.01.2008 За ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў можа быць прыцягнутыя да адказнасці да 50 чалавек
За ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі, якая прайшла ў Мінску 10 студзеня, можа быць прыцягнутыя да адказнасці да 50 чалавек, паведаміў журналістам у Мінску міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.
30.01.2008 Зьмітра Жалезьнічэнку тэрмінова вяртаюць у Жлобін
29 студзеня, Менск. Зьмітра Жалезьнічэнку ў тэрміновым парадку вязуць зь менскага вайсковага шпіталю ў вайсковую частку ў Жлобін. Па меркаваньні адказвана сакратара Ўправы Партыі БНФ Уладзімера Лабковіча зьвязана гэта зь вялікай увагай да падзеяў вакол Зьмітра Жалезьнічэнкі з боку журналістаў і кіраўніцтва Партыі БНФ. Нагадаем, сёньня Вінцук Вячорка, Уладзімер Лабковіч, Аляксей Янукевіч і Алесь Каліта спрабавалі трапіць у шпіталь, але іх не пусьцілі, спаслаўшыся на карантын. А журналісту Радыё "Свабода" ўдалося сфатаграфаваць Зьмітра і нават узяць кароткае інтэрвію.










