04.02.2008 «Новы час» просіць аб падтрымцы
Недзяржаўная газета «Новы час» (№ 4 ад 01.02.2008) апублікавала зварот да чытачоў з просьбай аказаць матэрыяльную падтрымку выданню. Па просьбе рэдакцыі змяшчаем тэкст звароту цалкам.
04.02.2008 Працягваецца ціск на маладафронтаўку Алену Макарэвіч
Тыдзень назад актывістку менскага Маладога Фронту Алену Макарэвіч выклікалі на размову ў КДБ, дзе прапаноўвалі спыніць грамадзка-палітычную дзейнасьць, а таксама пагражалі ўзбуджэньнем супраць яе крымінальнай справы. Гэты перасьлед працягваецца.
04.02.2008 Журналіст-«прагульшчык» шукае праўды ў судзе
У аўторак былы шэф-рэдактар штотыднёвай газеты «Падаткавы кур’ер прадпрымальніка», вядомы журналіст і экс-рэдактар «Советской Белоруссии» Ігар Асінскі збіраецца падаць у суд на кіраўніцтва газеты за неабгрунтаванае, на яго думку, звальненне.
04.02.2008 Частка прадпрымальнікаў страйкуе
З 1 лютага частка індывідуальных прадпрымальнікаў распачала страйк супраць прэзыдэнцкага ўказу № 760. Заклікі да гэтай акцыі пратэсту прагучалі падчас мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Менску.
04.02.2008 У Бабруйску для сустрэчы з Мілінкевічам памяшканьняў няма
Бабруйскія актывісты “Руху “За свабоду” атрымалі адказ з гарвыканкама наконт прадастаўленьня памяшканьня для правядзеньня сустрэчы з лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам. Мерапрыемства было запланаванае на 9 лютага.
04.02.2008 Дашкевіча і Шылу не пусьцілі зь Беларусі
У суботу 2 лютага памежнікі ня выпусьцілі зь Беларусі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, а таксама сябру гэтай жа арганізацыі з Салігорску Івана Шылу.
04.02.2008 У Горадні спрабавалі перашкодзіць выступу Шалкевіча
У Горадні распачалі кампанію “Год незалежнасьці-2008” канцэртам менскага гурта “Рэха” і барда Віктара Шалкевіча. Падзея была прымеркаваная да 170-годзьдзя нараджэньня Кастуся Каліноўскага.
01.02.2008 «Зялёныя» Беларусі асудзілі зьнішчэньне папугаяў
22 студзеня 2008 г. на мяжы з Украiнай, невядомы грамадзянiн спрабаваў праз пункт спрошчанага пропуску ўвезьцi на ровары партыю хвалiстых папугаяў. Убачыўшы беларускiх памежнiкаў, кантрабандыст кiнуў свой груз і зьбег. У 6 клетках памежнікі налічылі 277 папугаяў. Дзьве птушкi не вытрымалi ўмоў утрыманьня. Птушак перадалі ў вэтэрынарную службу. Прыкметаў птушынага грыпу ў папугаяў не выявілі.
01.02.2008 Дзяржава прызнала апазіцыянера-дэпутата лепшым у раёне
Дзяржынскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Лукша па выніках 2007 году прызнаны лепшым народным дэпутатам раёна. Пра гэта Рацыі паведаміла колішняя кіраўніца перадвыбарчага штабу дэмакратычнага актывіста Таццяна Ваніна. Сам жа Уладзімір Лукша лічыць, што дзяржаўная ўзнагарода – гэта проста вынік яго штодзённай працы.
01.02.2008 Дэпутаты палаты прадстаўнікоў заблыталіся ў законах аб адукацыі
Аб неабходнасьці зьменаў у амаль сотні законаў, якія рэгулююць сфэру адукацыі, паведаміў Уладзімір Здановіч. Адначасова вядзецца праца над Кодэксам аб адукацыі. На дадзены момант прыняцьцё Кодэксу тармозіцца пытаньнямі аб сярэдняй адукацыі.
01.02.2008 У сувязі з адмовай абласной інстанцыі мастоўскі актывіст Алесь Зарэмбюк будзе зьвяртацца ў Вярхоўны суд
Мастоўскі актывіст Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ з Гарадзенскага абласнога суду. Ён абскарджваў рашэньне раённага суду: яго пакаралі за вулічны сход, на якім кіраўнік руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч гутарыў з жыхарамі Мастоў. Гэта адбылося 4 лістапада 2007 году.
01.02.2008 Аляксандра Васільева аштрафавалі на 700 тысяч рублёў
Сёньня судзьдзя Пінскага гарадзкога суду Тацяна Сьвібовіч аштрафавала актывіста кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандра Васільева на 700 тысяч рублёў. Ён абвінавачаны ў непадпарадкаваньні міліцыі. Пратакол на яго быў складзены 21 студзеня, калі ў Пінску адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў ля будынку гарвыканкаму.
01.02.2008 “Вызваленьне палітвязьняў кампэнсуюць іншымі рэпрэсіямі”
Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца, заяўляюць прадстаўнікі апазыцыйных палітычных партыяў.
01.02.2008 У Пружанах улады зьнесьлі помнік ільготам
Помнік ільготам быў усталяваны ў Пружанах 27 студзеня маладымі актывістамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 31 студзеня сябры партыі прыйшлі да яго і замест помніка знайшлі вялікую яміну і раськіданыя кветкі.
01.02.2008 Судовы працэс над актывістам “БХД” Канстанцінам Жукоўскім перанесены на сярэдзіну лютага
З-за хваробы суд быў перанесены на панядзелак, але Жукоўскі запатрабаваў весьці судовае паседжаньне на беларускай мове. Судзьдзя Марына Дамненка паведаміла, што задавальняе хадайніцтва абвінавачанага й судовы працэс будзе весьціся па-беларуску. Новае пасяджэньне было прызначана на сераду. Аднак у гэта дзень суддзя прыняла рашэньне перанесьці разгляд справы на сярэдзіну лютага.










