15.02.2008 Зміцер Жалезнічэнка застаецца ў войску
14 лютага суд Савецкага раёна Гомеля пакінуў у сіле рашэнне райваенкамату аб прызыве на службу мясцовага актывіста дэмакратычных сіл Змітра Жалезнічэнкі.
15.02.2008 Умовы ўтрыманьня Аляксандра Крутога ў Жодзінскім СІЗА зьяўляюцца катаваньнямі
Тры тыдні ў Жодзінскім СІЗА пазапраўна знаходзіцца вызвалены судом ад крымінальнай адказнасьыці Аляксандр Круты. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, умовы, створаныя для Аляксандра Крутога ў Жодзіна, зьяўляюцца катаваньнямі над асобай. Увесь гэты час ён утрымліваецца ў камеры-адзіночцы для асобаў, асуджаных пажыцьцёва. Вязьню забараняюць чытаць газеты, карыстацца літаратурай, нават падручнік ангельскай мовы, які прывезьлі сваякі, не дазволілі перадаць у камеру. Скарочаная на поўгадзіны працягласьць штодзённых прагулак. Усе тры тыдні пад час штодзённых аглядаў, да яго не заходзіць ні начальнік СІЗА, ні іншыя адказныя асобы.
14.02.2008 Маці Жалезнічэнкі падала ў суд на “Гомельскую праўду”
Ала Жалезнічэнка, маці гомельскага моладзевага актывіста Змітра Жалезнічэнкі, які зараз адпраўлены на службу ў войска, звярнулася ў суд з іскавай заявай аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі да абласной газеты "Гомельская праўда".
14.02.2008 Пазоў праваабаронцаў да ўраду зноў адхілілі
Калегія Вышэйшага гаспадарчага суду пацьвердзіла ранейшую пастанову, паводле якой Беларускаму Хэльсынскаму камітэту адмовілі ў задавальненьні пазову да Савету міністраў.
14.02.2008 У Гомелі на пяць сутак арыштаваны Пятро Кузьняцоў
Сёньня судзьдзя Цэнтральнага райсуду Гомеля Марына Дамненка пакарала актывіста апазіцыі Пятро Кузьняцова адміністратыўным арыштам тэрмінам на пяць сутак за распаўсюд улётак з інфармацыяй пра запланаваную на заўтра сустрэчу выбаршчыкаў з дэпутатам Шаўко М.А. і Аляксандрам Мілінкевічам.
14.02.2008 Пэрформанс у Салігорску скончыўся затрыманьнямі
Затрыманыя пяцёра моладзевых актывістаў, якія віншавалі мінакоў з Днём закаханых: Івана Шыла, Хрысьціна Самойлава, Андрусь Тычына, Рыгор Астапня і Глеб Сноркін. Маладыя людзі замацавалі на сцэне ля Салігоскага выканкаму расьцяжку з надпісам "Мы любім Беларусь". У вобразах анёлаў і закаханага сэрца віншавалі мінакоў.
14.02.2008 У Віцебску і Полацку пачалі працаваць першыя грамадскія юрыдычныя прыёмныя.
Яны дзейнічаюць пры юрыдычных факультэтах Віцебскага і Полацкага дзяржаўных універсітэтаў. Малазабяспечаныя грамадзяне могуць атрымаць тут бесплатную прававую дапамогу, якую двойчы на тыдзень аказваюць студэнты старэйшых курсаў на чале са сваімі выкладчыкамі-юрыстамі.
14.02.2008 Андрэя Кіма на волю ня выпусьцілі
Суд Цэнтральнага раёну Менску пакінуў бяз зьменаў меру стрыманьня актывісту незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэю Кіму.
14.02.2008 Салігорск: А. Цацуру пазбавілі правоў
12 лютага лідэр салігорскіх прадпрымальнікаў Аляксандар Цацура выйшаў на свабоду пасьля адбыцьця 15-суткавага арышту за збор подпісаў пад зваротам да мясцовай улады з заклікам паспрыяць адмене прэзыдэнцкага ўказу № 760. На наступны дзень ён быў выкліканы ў cалігорскую дзяржаўтаінспекцыю. Міліцыянты прад’явілі яму афіцыйную пастанову аб пазбаўленьні вадзіцельскіх правоў на два гады. Таксама спадар Цацура мусіць сплаціць штраф - 350 тысяч рублёў.
14.02.2008 Лукашэнка даў згоду на адкрыцьцё прадстаўніцтва Эўракамісіі
Ухвалены ўказ аб адкрыцьці ў Менску прадстаўніцтва Эўракамісіі. На думку палітоляга, Лукашэнка хоча тым самым збалянсаваць ціск Расеі, якая дамагаецца прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.
14.02.2008 Разгляд касацыйнай скаргі журналіста Аляксандра Зьдзьвіжкова ў Вярхоўным судзе адбудзецца 22-га лютага
Разгляд скаргі пачнецца а 9.30 раніцы. Пра гэта Радыё Свабодзе паведамілі ў канцылярыі Менскага гарадзкога суду.
13.02.2008 З хворага двухгадовага беларуса падатковая патрабуе 24 мільёны рублёў
За праведзеную немаўляці аперацыю, грошы на якую былі сабраныя дзякуючы дапамозе розных людзей, цяпер патрабуюць выплаты падатку ў вялізарным памеры.
13.02.2008 Журналісцкая адукацыя – толькі пасля псіхалагічнага сумоўя
На спецыяльнасці «журналістыка» і «міжнародная журналістыка» ў ВНУ цяпер нельга будзе паступіць без папярэдняга сумоўя. Гэта вынікае з прэзідэнцкага ўказу № 70 ад 8 лютага, паводле якога пералічаныя спецыяльнасці трапілі ў лік тых, да якіх «прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні».
13.02.2008 Уладзіміра Кацору асудзілі на 7 сутак арышту
Суддзя Аляксандр Косцікаў прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні закону аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
Нагадаем, апоўдні 13 лютага ў офісе Гомельскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбыўся ператрус. Міліцыянеры шукалі незаконна вырабленыя ўлеткі, у якіх распавядаецца пра тое, што днямі мясцовыя ўлады забаранілі сустрэчу жыхароў горада з лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам.
13.02.2008 У Гомелі аштрафаваныя Уладзімір Шумілін і Андрэй Аляшкевіч
Міліцыянты затрымалі моладзевых актывістаў напярэдадні ў цэнтры гораду, калі тыя раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра сустрэчу жыхароў горада з лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, дазвол на якую мясцовыя ўлады не далі. У пастарунку ў іх канфіскавалі каля тысячы ўлетак і склалі адміністратыўныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП - парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня массавага мерапрыемства.










