03.03.2008 Сьцяг над домам, дзе жывуць выключна міліцыянты

2 сакавіка ў Асіповічах на даху дзевяціпавярховага дома, дзе пражываюць выключна міліцыянты, якія працуюць у мясцовым РАУСе, зьявіўся сьцяг памерамі 2х4 мэтры. Сьцяг быў заўважны з усіх бакоў і правісеў прыблізна 45 хвілінаў, пасьля быў зьняты пільнымі міліцыянтамі.

У Салігорску затрымалі ўдзельнікаў мітынгу

03.03.2008 У Салігорску затрымалі ўдзельнікаў мітынгу

2 сакавіка ў Салігорску на цэнтральную плошчу гораду вышлі каля 300 чалавек для ўдзелу ў сацыяльным мітынгу ў абарону сацыяльных гарантый. Тым ня мітынг, што быў зладжаны мясцовымі грамадзкімі актывістамі, быў жорстка разагнаны міліцыянтамі. Дапамогу ім аказваў адмыслова запрошаны на мерапрыемства менскі спэцназ.

01.03.2008 "Свабоду" канфіскавалі

У актывіста асіповіцкай філіі Маладога Фронту Арцёма Дубскага канфіскавана каля 2 тысяч незалежных газэтных выданьняў “Свабода”.

01.03.2008 Вацлаў Гавэл падпісаў заклік вызваліць Казуліна

Міжнароднае аб’яднаньне “Грамадзянская Беларусь” распаўсюдзіла заяву, у якой патрабуе ад беларускіх уладаў вызваліць А.Казуліна і іншых палітвязьняў.

01.03.2008 Мілінкевіч у Брэсце: шэсць затрыманняў за два дні

29 лютага адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Брэста, на якой прысутнічала каля 200 чалавек. Перад сустрэчай аўтамабіль палітыка затрымлівалі чатыры разы, пасля сустрэчы спрабавалі дапытаць нібыта за правядзенне несанкцыянаванай акцыі. На сустрэчу з жыхарамі ў Кобрыне Аляксандру Мілінкевічу давялося ісці пешшу. Пасля сустрэчы – новае затрыманне. з

01.03.2008 Пінскага міліцыянта асудзілі на тры гады за катаванне падазронага

27-гадовы оперупаўнаважаны пінскага РАУС катаваў пры допыце падазронага. Затрыманага жыхара пінскага раёна, які скраў магнітолу з легкавой машыны бацькі міліцыянта даставілі ў будынак Пінскага РАУС.

01.03.2008 Мазырскія ўлады перашкодзілі сустрэчы пратэстантаў

29 лютага а 20-й гадзіне ў прыватны дом пастара пратэстанцкай царквы поўнага Эвангельля Ісуса Хрыста ў Мазыры нечакана завіталі міліцыянты і супрацоўнікі ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму.

01.03.2008 Генпракуратура пераходзіць на беларускую

Генеральная пракуратура падтрымала зварот старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава аб афармленні афіцыйнага канверта гэтай дзяржструктуры на беларускай мове.

29.02.2008 Менскі БНФ просіць прадаставіць месца для правядзеньне агульнанацыянальнай дыктоўкі

Менская гарадзская арганізацыя ГА "БНФ Адраджэньне" накіравала заявы да дырэктараў Нацыянальнай, Купалаўскай і Пушкінскай бібліятэк, а таксама да рэктараў БДУ і БДПУ з просьбай прадаставіць памяшканьне для правядзеньне агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая мусіць адбыцца 23 сакавіка.

Аляксандр Казулін: “Я больш не буду галадаць і парушаць рэжым”

29.02.2008 Аляксандр Казулін: “Я больш не буду галадаць і парушаць рэжым”

Еўрарадыё завітала ў госці да палітвязня Аляксандра Казуліна за гадзіну да яго ад’езду ў калонію. Мы вырашылі сустрэць спадара Аляксандра ў яго дома. Пакуль той спяшаўся з прэс-канферэнцый ды сустрэч, дачка Юля запякала бацьку вялізнага карпа ў дарогу, ведаючы, што калі тата не паспее з’есці рыбу па дарозе, ніхто яе ў калонію не прапусціць.

29.02.2008 Завяршыўся суд над моладзевымі актывістамі

У судзе Савецкага раёну Менску апраўдалі моладзевую актывістку партыі БНФ Юлію Сіўцову, але аштрафавалі Яўгена Пятліцкага.

29.02.2008 Нямецкамоўны друк: Казулін перамог Лукашэнку

Як піша нямецкае выданьне Frankfurter Runfschau, “Аляксандар Казулін перамог дыктатара Лукашэнку” – “крытык рэжыму здолеў папрысутнічаць на пахаваньні жонкі”. “У вачах грамадзкасьці Казулін ні ў якім выпадку не выглядаў зламаным чалавекам. Ён паабяцаў сваім прыхільнікам змагацца і надалей супраць Лукашэнкі.

29.02.2008 Навумаў: Кароткатэрміновы адпачынак на пахаванні Казуліну быў дадзены насуперак заканадаўству

Адпачынак А.Казуліну быў дадзены насуперак існуючаму заканадаўству. Ён з юрыдычнага пункту гледжання не меў права на гэты адпачынак. Пра гэта сёння заявіў журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў.

29.02.2008 «Прессбол» залічылі да «нячэснай» прэсы

Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) на паседжаньні ў чацьвер пазбавіў недзяржаўную спартовую газэту «Прессбол» дзвюх акрэдытацый на летнюю Алімпіяду‑2008 у Пэкіне.

29.02.2008 Дзяржава прымушае тэатры выконваць план платных паслуг

Дырэкцыя тэатраў у шокавым стане: ім давялі новы план па платных паслугах, які выканаць нават пры загружанасці залы ў 93% проста немагчыма. Тэатры ўжо падлічылі, каб стаць самаакупнымі, квіткі на спектаклі павінны быць па 70 тысяч рублёў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства