06.08.2024 Праваабаронцы накіравалі альтэрнатыўны даклад Камітэту па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі
Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Human Constanta ў супрацоўніцтве з Беларускім ПЭН і Lawtrend прааналізавалі сітуацыю з расавай дыскрымінацыяй і накіравалі Камітэту альтэрнатыўны даклад, што закранае ў тым ліку праблемы, якія ўзніклі ў выніку палітыкі ўладаў пасля 2020 года.
06.08.2024 "Для кагосьці гэта і тэрапія". Як "Гарачая лінія" дапамагае людзям
"Гарачая лінія" @ViasnaSOS узнікла 6 жніўня 2020 года і за гэты час прыняла каля 16500 зваротаў. "Вясна" пагаварыла з валанцёркай "Гарачай лініі" Ганнай — пра яе матывацыю, звароты, якія запомніліся і каштоўнасць валанцёрства.
06.08.2024 Гродзенскую актывістку завочна асудзілі да 2,5 гадоў калоніі
Прысуд агучыў суддзя Уладзімір Пазняк.
06.08.2024 Прадпрымальніка з Паставаў, які дапамагаў пратэстоўцам, завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі
У Мінскім абласным судзе 29-гадовага Ігара Парункевіча, які быў уладальнікам бара ў Паставах, дзе збіралі грошы пацярпелым ад рэпрэсій, завочна асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
06.08.2024 Журналіста Алеся Кіркевіча завочна асудзілі да 7 гадоў калоніі і вялікага штрафу за інтэрв'ю незалежным медыя
Яму прызначылі максімальнае пакаранне з магчымых.
05.08.2024 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2024
Палітычна матываваны пераслед грамадзян за рэалізацыю сваіх правоў не спыняецца.
05.08.2024 Затрыманне ў Кобрыне, "хапун" у Мазыры: хроніка пераследу 3-5 жніўня
Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
02.08.2024 Экспертку-псіхалагіню Вольгу Вялічку завочна асудзілі да 9 гадоў калоніі
Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яе вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначыў ёй дзевяць гадоў зняволення, а таксама штраф памерам 12 000 рублёў.
02.08.2024 Палачаніна асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі"
Прысуд агучыла суддзя Жанна Хвайніцкая.
02.08.2024 Затрыманне за данаты і паведамленні ў ЧКБ, новае "экстрэмісцкае фармаванне": хроніка пераследу 2 жніўня
Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
02.08.2024 Ці могуць адбіраць пашпарт у амбасадах Беларусі, калі на чалавека заведзеная крымінальная справа?
Каментар юрыдычнай службы "Вясны".
02.08.2024 "Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць". Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
Распавядаем пра Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, чаму ён актуальны сёння і што ў гэты дзень казаў сам Алесь Бяляцкі паміж зняволеннямі.
01.08.2024 Асуджанага да смяротнага пакарання Рыка Крыгера вярнулі Германіі
Рыка Крыгер вярнуўся ў Германію ў рамках абмену зняволенымі, які прайшоў паміж ЗША, Расіяй, ФРГ і Беларуссю.
01.08.2024 "Правы чалавека — гэта зручна". Гутарка з Кацярынай Дзяйкала — у новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе"
У падкасце з Кацярынай пагаварылі пра правы чалавека: навошта яны патрэбныя і ў чым іх каштоўнасць? Ці не губляецца гэтая каштоўнасць у сучасным свеце? Ці было месца ў БДУ? Навошта сёння міжнародная адвакацыя? І галоўнае — чаму свету не выжыць без правоў чалавека?
01.08.2024 Палітзняволеных журналістаў з Магілёва асудзілі да калоніі
Алесю Сабалеўскаму і Яўгену Глушкову прызначылі 7 гадоў калоніі на дваіх па 2 крымінальных артыкулах.