11.04.2008 У Барысаве адбылася акцыя “За чысты горад”
Сёньня раніцай у Барысаўскі райвыканкам былі аднесеныя каля двух тысяч подпісаў жыхароў мікрараёну Ватуціна супраць высечкі тамтэйшага сасновага бору. На яго месцы ўлады плянуюць пабудаваць шматкватэрны дом, што пагоршыць і без таго дрэнную экалягічную сытуацыю.
11.04.2008 Пачалася неафіцыйная кампанія па выбарах дэпутатаў
Актывісты “Моладзі БНФ” перадалі ў парламент некалькі соцень подпісаў выбаршчыкаў з патрабаваннем зладзіць сустрэчы з дэпутатамі Гайдукевічам і Крукам, якія зноў збіраюцца балатавацца. Кіраўнік ЛДП адрэагаваў на зварот.
11.04.2008 Павел Левінаў спыняе галадоўку
Вядомы віцебскі праваабаронца Павел Левінаў у чацвер прыняў рашэнне аб спыненні галадоўкі, якую ён трымаў 14 сутак, з іх першыя два с паловай дні – “сухой”.
11.04.2008 Не канферэнцыя, а прафанацыя
10-11 красавіка ў Гародні праходзіла навуковая канферэнцыя “Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі”, прымеркаваная да 880-ых угодкаў гораду, якія сёлета адзначае ўлада. І хоць канферэнцыя была абвешчаная як міжнародная, склад яе ўдзельнікаў і зьмест дакладаў выклікае натуральны здаровы скепсіс.
11.04.2008 Арганізатар пратэсту супраць хімзаводу асуджаны
Суд Пухавіцкага раёну пакараў жыхара пасёлку Дружны Сяргея Абразоўскага штрафам 1.400 тысяч рублёў. Яго зьвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу супраць будаўніцтва хімзаводу. Спадар Абразоўскі сябе вінаватым не прызнае і заяўляе, што будзе абскарджваць рашэньне.
11.04.2008 Людвісе Атакулавай пагражаюць адлічэньнем з вучобы
10 красавіка ўдзень актывістка Маладога Фронту Людвіся Атакулава была выклікана ў дэканат факультэта БДЭУ “Вышэйшая школа турызму”, дзе дзяўчына навучаецца на 3-ім курсе. Людвісі паведамілі, што ў бліжэйшы час яна будзе адлічана з універсітэту за пропускі заняткаў.
11.04.2008 «Працэс 14-ці» ператвараецца ў «працэс 10-ці»
Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўнагадовага Максіма Дашука, якія праходзяць па крымінальнай справе за вулічныя маніфэстацыі 10 студзеня, ня будуць судзіць 16 красавіка разам з іншымі паплечнікамі. Справа ў тым, што гэтая чацьвёрка несвоечасова азнаёмілася з матэрыяламі крымінальнай справы, таму працэс над імі і перанесьлі. Дата судовага паседжаньня па гэтых актывістах пакуль ня вызначаная.
11.04.2008 Генеральны пракурор перанакіраваў зварот БАЖ у мінскую пракуратуру
Генеральная пракуратура РБ перанакіравала зварот БАЖ у пракуратуру г. Мінска. Пра гэта паведамляецца ў лісце, які журналісцкая арганізацыя 10 красавіка атрымала ад генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча ў адказ на свой нядаўні зварот у звязку з ператрусамі ў журналістаў.
10.04.2008 Пракуратура разьбіраецца, як у Менску зносяць помнікі
Супрацоўнікам УУС Цэнтральнага раёну Менску даручана правесьці праверку па факце разбурэньня помніку архітэктуры XIX стагодзьдзя па вуліцы Рэвалюцыйная, 17
10.04.2008 Насту Палажанку хочуць выключыць са школы
9 красавіка адміністрацыя школы №37, дзе навучаецца 17-гадовая намесьніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка, прапанавала дзяўчыне напісаць заяву аб добраахвотным сыходзе са школы, ад чаго маладафронтаўка, безумоўна, адмовілася.
10.04.2008 Мясцовыя ўлады адмаўляюць у правядзеньні акцыі напаміну пра чарнобыльскую трагедыю
Калінкавіцкі райвыканкам ня даў дазволу чарнобыльскаму ліквідатару, інваліду Васілю Сіліверсту на правядзеньне 12 і 13 красавіка пікетаў пад назваю “Чарнобыль — наш боль”.
10.04.2008 Сяброў апазыцыі звальняюць з прыватных фірм
У віцебскіх актывістаў пасьля акцыяў у Дзень Волі пачаліся праблемы на працы.
10.04.2008 Праваабаронцы накіравалі заявы ў Дзяржаўны мытны камітэт у сувязі з даглядамі пры перасячэньні мяжы
Апошнім часам пры выездзе за мяжу праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч кожны раз падвяргаюцца пільнаму дагляду асабістых рэчаў на падставе нейкай "службовай інфармацыі". У сувязі з гэтым яны зьвярнуліся ў Дзяржаўны мытны камітэт з заявамі, дзе просяць даць тлумачэньні падобным дзеяньням мытнікаў і азнаёміць іх з так званай службовай інфармацыяй. Заявы Алея Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча прыводзім цалкам, каб любы мог выкарыстаць іх у якасьці ўзору напісаньня падобнага дакументу, калі хто-небудзь таксама сутыкаецца з такой праблемай.
10.04.2008 Хімзавод узьняў народ
Сёньня ў судзе Пухавіцкага раёну адбудзецца суд над жыхаром пасёлка Дружны Сяргеем Абразоўскім. Яго вінавацяць у арганізацыі недазволенага шэсьця і мітынгу пратэсту супраць будаўніцтва заводу па вытворчасьці ядахімікатаў.
10.04.2008 Людвісі Атакулавай далі 1 225 000 рублёў штрафу
Учора ў Полацку ўрэшце вынесена судовае рашэньне моладзевай актывістцы, затрыманай 8 красавіка пасьля суду над Касяй Салаўёвай. Яна аштрафаваная на 35 базавых велічыняў -- 1 млн 225 тыс. рублёў. Людвіся была затрыманая ў Полацку, калі машынай зьяжджала ад будынку суду. Ноч дзяўчына правяла ў ізалятары часовага ўтрыманьня.










