28.04.2008 Актывіста Любенчука вызвалілі ў залі суду
Сёньня ў Берасьці разглядалі судовую справу актывіста дэмакратычнага руху 22‑гадовага Андрэя Любенчука. Яго затрымалі напярэдадні Чарнобыльскага шляху.
28.04.2008 Сяргей Парсюкевіч абскардзіў прысуд
28‑га красавіка прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч накіраваў у суд скаргу на судовае рашэньне, паводле якога яго прызналі вінаватым ў зьбіцьці міліцыянта і асудзілі на 2,5 года няволі.
28.04.2008 Як адзначалі гадавіну Чарнобыля ў рэгіёнах
Аднаго з заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху-2008” у Менску, старшыню грамадзкай арганізацыі “Саюз Чарнобыль-Беларусь” Аляксандра Валчаніна раніцай 26 красавіка затрымалі міліцыянты ў Жодзіне. Сп. Валчанін тлумачыць прычыну:
28.04.2008 Аляксандра Валчаніна не пускалі на "Чарнобыльскі шлях"
Старшыня грамадзкага аб'яднаньня "Саюз Чарнобыль-Беларусь" (Кіеў), кіраўнік чарнобыльскай камісіі АГП быў затрыманы раніцай 26 красавіка ў Жодзіне, калі зьбіраўся ехаць у Менск на акцыю апазіцыі "Чарнобыльскі шлях". У Жодзінскім ГАУС яму прапанавалі падпісаць паперы з папярэджаньнем аб крымінальнай адказнасьці. Праз 3 гадзіны актывіста адпусьцілі.
28.04.2008 Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу Натальлі Ясевіч
25 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд скаргі, пададзенай маці маладафронтаўца Зьмітра Ясевіча спадарыняй Натальляй, абвінавачанай ва ўдзеле ў сьвяточным шэсьці 25 сакавіка. Судзьдзя Назаранка Н. прызнаў яе віноўнай у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў і пакінуў прысуд бязь зьменаў.
28.04.2008 Затрыманьні маладафронтаўцаў у Салігорску
Увечары 25 красавіка ў Салігорску былі затрыманы актывісты мясцовай філіі "Маладога Фронту" Іван Шыла, Хрысьціна Самойлава, Глеб Сноркін і Аляксей Валабуеў.
28.04.2008 Палітычная налепка як летапіс беларускага супраціву
Увечары ў пятніцу ў сядзібе Партыі БНФ адкрылася незвычайная выстава палітычных налепак. Усе, хто пажадае наведаць экспазіцыю, змогуць на свае вочы пабачыць гісторыю беларускага супраціву з 1996 па 2008 год. Пакуль у калекцыі крыху больш за сто налепак, якія нагадваюць пра тое, як праходзілі прэзідэнцкія выбарчыя кампаніі 2001 і 2006 гадоў, як ладзіліся буйныя пратэстныя акцыі апазіцыі – “Чарнобыльскі шлях” ці “Еўрапейскі марш”.
28.04.2008 Арганізатар пратэстаў у Дружным — у шпіталі
Спадар Абразоўскі — адзін з арганізатараў масавых пратэстаў супраць будаўніцтва хімзаводу ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну. Сёньня яго мелі судзіць за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў пасёлку Сьвіслач, які адбыўся 29 сакавіка.
28.04.2008 У Віцебску суткі лунаў бел-чырвона-белы сьцяг
З раніцы суботы міліцыянты ў Віцебску вырашалі, хто павінен рэагаваць на чарговы сцяг Мірона, які той узняў на электрычным высакавольтным дроце ў пасёлку Тыраспаль, якраз на гарадской мяжы.
28.04.2008 Жыхары Пухавіцкага раёна накіравалі скаргу ў Генпракуратуру
Жыхары пасёлкаў Дружны і Свіслач (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) 25 красавіка накіравалі калектыўную скаргу ў Генеральную пракуратуру на парушэнні заканадаўства пры планаванні будаўніцтва ў рэгіёне завода па вытворчасці пестыцыдаў. Пра гэта паведаміла БелаПАН актывістка кампаніі супраць будаўніцтва прадпрыемства, жыхарка Дружнага Наталля Мацэпон.
28.04.2008 Дружна супраць хімзаводу
Увечары 25 красавіка адбылася акцыя пратэсту жыхароў пасёлкаў Дружны, Свіслач і Рудзенск супраць будаўніцтва хімзаводу ў Дружным. Падчас акцыі людзі скандавалі "Нет — хімзаводу", а пасля перакрылі дарогу.
28.04.2008 У Віцебску судзяць актывіста Сяргея Каваленку
Віцебскі апазіцыянер Сяргей Каваленка быў затрыманы 26 красавіка і зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. У Чыгуначным РАУС горада на актывіста склалі пратакол аб незаконным пікетаваньні.
28.04.2008 Караць нельга памілаваць
Эўрапейскія чыноўнікі, відаць, кепска арыентуюцца ў найноўшай гісторыі Рэспублікі Беларусі. Яны ня ведаюць, што ня толькі ўся цяперашняя сыстэма ўлады ў РБ, але таксама інстытуцыя пакараньня сьмерцю былі падтрыманыя большасьцю на рэфэрэндуме 1996 году.
28.04.2008 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2008 год. У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Месца правядзення: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская
28.04.2008 “Сьвечка памяці” ў Бярозе
26 красавіка група сябраў палітычных партыяў, НДА і звычайных грамадзянаў (пераважна маладых) г. Бярозы Берасьцейскай вобл. ладзілі ўжо традыцыйную “сьвечку памяці”-гадзіну смутку і жалобы — на гарадзкой плошчы Бярозы, аддаючы такім чынам даніну памяці Чарнобыльскай трагедыі і памяці тых людзей, што заўчасна пайшлі з жыцьця ў выніку Чарнобылю.










