21.05.2008 Штрафы полацкім “маладафронтаўцам”: больш за мільён кожнаму

Затрыманых у райцэнтры Вушачы моладзевых актывістаў Кацярыну Салаўёву і Алеся Круткіна аштрафаваў мясцовы суд.

Артур Фінькевіч завочна асуджаны на 7 сутак

21.05.2008 Артур Фінькевіч завочна асуджаны на 7 сутак

15 траўня 2008 году суд Першамайскага раёну завочна асудзіў намесьніка старшыні Маладога Фронту Артура Фінькевіча на адміністрацыйны арышт тэрмінам на 7 сутак. Падставаю да гэтага прысуду стаў пратакол, складзены супрацоўнікамі Першамайскага РАУС пасьля затрыманьня Фінькевіча каля Нацыянальнай бібліятэкі 1 траўня, дзе ён браў удзел у мірнай акцыі, прымеркаванай да Дня Эўропы.

20.05.2008 Мінадукацыі вяртае ў ВНУ беларускую мову

Міністэрства адукацыі рэкамэндавала ў новым навучальным годзе ва ўсіх ВНУ краіны арганізаваць выкладаньне абавязковага курсу прафэсійнай лексыкі беларускай мовы. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесьніка міністра адукацыі Казіміра Фарыно ад 13 траўня на ліст старшыні грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

20.05.2008 «Перажываю з той нагоды, што адбываецца ў краіне»

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч даслаў ліст на волю.

20.05.2008 Адзін дзень палітвязьня Сяргея Парсюкевіча

Чарговая перадача "Радыё Свабоды" з серыі "Адзін дзень палітвязьня" прысьвечаная Сяргею Парсюкевічу. На волі яго чакаюць жонка, сын і маці.

20.05.2008 Аўтар «Народнай волі» – «персона нон грата» для дзяржаўнай газеты

Ветэрану пінскай журналістыкі Фёдару Глінскаму адмоўлена ў размяшчэнні публікацый на старонках гарадской дзяржаўнай газеты «Пінскі веснік», дзе ён працаваў да выхаду на пенсію і працягваў друкавацца дагэтуль. Як распавёў у гутарцы са службай маніторынгу БАЖ спадар Глінскі, у рэдакцыі «Пінскага весніка» яму патлумачылі, што прычынай таму стала яго супрацоўніцтва з недзяржаўнай газетай «Народная воля».

20.05.2008 У Воршы пракуратура адмовілася прыняць скаргу ў сухотнікаў

У Аршанскай раённай пракуратуры сёньня адмовіліся прыняць скаргу Натальлі і Валерыя Драбышэўскіх на кепскія ўмовы ўтрыманьня ў Багушэўскім абласным шпіталі для сухотнікаў. Прычым, супрацоўнікі пракуратуры спаслаліся на тое, што горад Багушэўск знаходзіцца ў Сененскім раёне, а не ў Аршанскім. Драбышэўскія ж лічаць такое рашэньне няправільным, бо самі яны — жыхары Воршы.

19.05.2008 Партыя БНФ вызначыла задачы выбарчай кампаніі

Сойм Партыі адпаведным рашэньнем вызначыў мэты й задачы ўдзелу Партыі БНФ у палітычнай кампаніі “Парлямэнцкія выбары 2008 году”. Галоўнай мэтай павінна стаць стварэньне больш спрыяльных варункаў для эфэктыўнага ўдзелу кандыдата ад Партыі БНФ у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. Сярод найбольш важных задачаў – арганізацыя сыстэмнага ціску на ўладу, перадусім на мясцовым роўні.

19.05.2008 Жыхары пасёлку Дружны зьвярнуліся да Лукашэнкі

Яны пратэстуюць супраць будаўніцтва ў гэтай мясцовасьці заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў, якое распачынае прыватная расейская кампанія “Август-Бел”.

19.05.2008 «Еўрапейская Беларусь» супраць дзяржаўнай прапаганды

16 траўня актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі перфоманс супраць ідэалагізацыі і прапаганды дзяржаўных СМІ.

19.05.2008 Парсюкевіча пагражаюць зрабіць “схільным да ўцёкаў”

Супрацоўнікі Жодзінскага следчага ізалятара пагражаюць віцебскаму прадпрымальніку Сяргею Парсюкевічу, якога міжнародная грамадскасць лічыць палітвязнем. У Жодзіне яго трымаюць да разгляду касацыйнай скаргі. Лідэр прадпрымальніцкага руху за ўдзел у мітынгу пратэсту 10 студзеня быў асуджаны на 2,5 года зняволення.

19.05.2008 У Баранавічах пакараны штрафам маладафронтавец Арцём Ластавецкі

У ноч на 17 траўня ў Баранавічах быў затрыманы актывіст мясцовай філіі Маладога Фронту Арцём Ластавецкі.

19.05.2008 Журналіст Яраслаў Сьцешык арыштаваны на 5 сутак

На 5 сутак адміністратыўнага арышту асуджаны пазаштатны карэспандэнт газеты «Наша Ніва» Яраслаў Сцешык. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска 16 траўня, прызнаўшы Я. Сцешыка вінаватым у нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы (арт. 17.1 КаАП — дробнае хуліганства).

19.05.2008 АМАП разагнаў акцыю салідарнасьці ў Салігорску

У Салігорску ў Дзень Салідарнасьці моладзевыя актывісты выйшлі на галоўную плошчу горада, каб выказаць падтрымку зьняволеным Андрэю Кіму, Сяргею Парсюкевічу і Аляксандру Казуліну. Падчас разгону было затрымана 5 чалавек, сярод якіх апынуліся адзін зь лідэраў Салігорскага Маладога Фронту Іван Шыла з бацькамі, актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Цацура зь зяцем.

19.05.2008 Брэсцкія дэмакраты збіраюцца пікетаваць у абарону правоў дзяцей

Брэсцкая абласная кааліцыя аб'яднаных дэмакратычных сіл чакае адказу мясцовых уладаў на сваю заяўку на правядзенне 1 чэрвеня ў горадзе пікету у абарону правоў дзяцей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства