22.05.2008 Разгляд "справы 14-ці" працягнецца 23 траўня
Працяг "справы 14" пачнецца заўтра раніцай у судзе Цэнтральнага раёна Мінску. Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука абвінавачваюць у "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак" падчас акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня ў сталіцы.
22.05.2008 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу моладзі на міліцыю
Брэсцкі абласны суд 22 траўня не задаволіў касацыйнай скаргі маладзёвых актывістаў Жаны і Інгі Абрамавых, Сяргея Вакулянка і Дзяніса Турчыняка на неправамерныя дзеянні міліцыянераў, якія іх выдалілі з судовай залы падчас працэсу над Андрэем Шарэндам у снежні 2007 года.
22.05.2008 Суды ў справах віцебскіх апазыцыянэраў перанесьлі
Справу пра аднаўленьне на працы Леаніда Аўтухова, актывіста з райцэнтру Гарадок Віцебскай вобласьці, судзьдзя Гарадоцкага райсуду Аляксандар Ляшкевіч будзе разьбіраць 3 чэрвеня.
22.05.2008 Слонім: міліцыянты склалі пратакол на актывіста
Пратакол складзены за парушэньне правядзеньня масавага мэрапрыемства, якое нібыта зарганізаваў Алесь Масюк падчас прыезду ў Слонім Аляксандра Мілінкевіча. Алесь Масюк адмовіўся падпісваць пратакол, паколькі лічыць абвінавачваньні надуманымі. Назаўтра яму ўручылі позву раніцай зьявіцца ў райадзьдзел міліцыі. Сам ён думае, што заўтра над ім адбудзецца суд.
22.05.2008 Спецслужбы ізноў “трасуць” маладафронтаўцаў
Маладафронтаўцаў Дзяніса Карнова і Вадзіма Ханяўку, якія знаходзіліся на прыватнай кватэры падчас ператрусу адвезьлі ў Маскоўскі РАЎС для высьвятленьня асобаў. Вядомы імёны двух міліцыянтаў, якія рабілі ператрус: Трубіш Алег Зяновіч – міліцыянт з Маскоўскага РАЎСу, Кавалей Сяргей Васільевіч – участковы. Таксама ў кватэры прысутнічалі людзі ў цывільным.
21.05.2008 Андрэя Кіма пераводзяць у Бабруйскую выпраўленчую калёнію №2.
Пра гэта nn.by паведаміла маці палітвязьня, Тацяна Кім. Яна даведалася пра гэта сёньня, калі прынесла сыну перадачу ў СІЗА на Валадарскага. Новы адрас, па якім Андрэю можна будзе даслаць ліст, ёй не сказалі.
21.05.2008 Суд БНФ зь Мін’юстам адбудзецца 28 траўня
Сёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбылося папярэдняе абмеркаваньне прэтэнзіяў Грамадзкага аб’яднаньня Беларускі Народны Фронт (скарочаная назва ГА БНФ “Адраджэньне”) да міністэрства юстыцыі. Справа тычыцца папярэджаньня, якое БНФ атрымаў у красавіку за дзейнасьць незарэгістраванай Гарадзенскай абласной арганізацыі.
21.05.2008 Скаргу «Витебского курьера» зноў адхілілі
Рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Витебский курьер М» зноў адмовілі ў праве ўнесці змены ў Статут і перарэгістравацца. 20 траўня калегія Вышэйшага гаспадарчага суда (ВГС) адхіліла касацыйную скаргу ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер» на рашэнні судоў папярэдніх інстанцый па гэтым пытанні.
21.05.2008 Зьміцер Дашкевіч асуджаны на 7 сутак арышту
“Выгукваў лёзунгі, заклікі аб далучэньні Беларусі да Эўразьвязу, чым парушыў усталяваны парадак арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь”, - гаворыцца ў пастанове суда Першамайскага раёну аб арышце лідэра Маладога Фронту, Зьмітра Дашкевіча.
21.05.2008 Хрысціянскія дэмакраты падтрымалі асуджаных па палітычным матывам
Актывісты ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” правялі акцыю духоўнае падтрымкі палітычных зняволеных у Беларусі, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі. Падрабязнасці акцыі і пра матывы DW-RADIO распавёў сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец.
21.05.2008 Пакараньне жывых за памяць пра мёртвых
Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў прыняла заяву з асуджэньнем арышту свайго сябра, літаратара Віктара Хурсіка. Ён быў асуджаны судом Старадарожскага раёна да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзенне масавага мерапрыемства або пікетавання) 15 траўня.
21.05.2008 Гомельскі палітык шукае абароны ў ААН
Актывіст Руху “За свабоду” сябра АГП Уладзімер Кацора з Гомеля сёньня накіраваў ў Камітэт ААН па правах чалавека індывідуальную скаргу.
21.05.2008 Судзяць лідара віцебскай філіі “Моладзі БНФ”
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску а 16-й гадзіне мае пачацца судовы працэс над актывістам “Моладзі БНФ” Алесем Кузьняцовым. Справу разглядае судзьдзя Людміла Смалякова. Віцебскага лідара “Моладзі БНФ” вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі 26 красавіка. Хлопца затрымалі за тое, што прайшоў да ўзьбярэжжа Дзьвіны з узьнятым над галавой бел-чырвона-белым сьцягам.
21.05.2008 Урад Латвіі адмяніў смяротнае пакаранне
Урад Латвіі ўхваліў папраўкі ў Крымінальны кодэкс краіны, якія выключаюць з тэксту закона фармулёўку "смяротнае пакаранне". Цяпер гэтыя папраўкі павінен зацвердзіць латвійскі парламент.
21.05.2008 Суд папярэдзіў актывіста за памяць пра Чарнобыль
Суд Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці 20 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу актывіста Партыі БНФ праваабаронцы Сяргея Русецкага. Яго прызналі вінаватым ва ўчыненьні правапарушэньня па ч. 1 арт. 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) і вынесьлі папярэджаньне.










